logo piligrymka





Віленскі касцёл Св. Апосталаў Пятра і Паўла нагадвае пра заканчэнне 13-гадовай вайны і аб вызваленні горада ад расейскіх захопнікаў.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Сёння для нас Вільня – гэта замежжа. Для большасці беларусаў гэты горад уяўляецца як адзін вялікі супермаркет. Вільня прыцягвае да сябе нашага чалавека. Але ж, думаю, вабіць яна не толькі сваім крамамі з распродажамі, утульнымі атэлямі і прыемнымі кавярнямі. Вільня вабіць беларусаў на падсвядомым, генэтычным ўзроўні, бо гэта родны нам горад. А як жа інакш, калі цягам некалькіх стагоддзяў гэты горад выконваў ролю нашай сталіцы. Вільня была адным з рэлігійных, духоўных, культурных цэнтраў Еўропы. Вострая Брама, Віленскі ўніверсітэт, Таварыства філарэтаў і філаманаў, Хрысціянская Думка, Наша Ніва… – гэта далёка не ўвесь пералік таго, на чым будавалася наша нацыя.

Piligrymka.by запрашае вас адправіцца ў паломніцтва ў Вільню і дакрануцца да нашай гістарычнай спадчыны.

Ва ўрачыстасць Святых Апосталаў Пятра і Паўла памолімся ў касцеле, збудваным у іх гонар. Фундатарам касцёла – жамчужаны віленскага барока з’яўляецца гетман Вялікага Княства Літоўскага і ваявода Віленскі Міхаіл Казімір Пац. Жаданне збудаваць мураваны храм на месцы спаленай расейцамі ранейшай драўлянай святыні падчас вайны (1654-1667) нарадзілася яшчэ ў часе вайны. Гетман даў абяцанне Богу, як вернецца дадому, то збудуе касцёл. А ўжо пасля вызвалення Вільні і заканчэння гэтай зацяглай і жудаснай вайны ў 1668 годзе распачалося будаўніцтва. Гэта было выразам удзячнасці Богу за вызваленне Вільні ад расейскіх захопнікаў, ад якіх сам горад і ўся зямля беларуская вельмі моцна пацярпелі.

Сёння храм з’яўляецца знакам вайсковай славы нашых продкаў. І нагадвае мінуўшчыну. І тое, як пры мудрых і адважных правадырах краіны, народ адстойваў сваю незалежнасць і бараніў межы ад усходніх ворагаў: як ад царскай Расіі, так і ад Асманскай Імперыі. Напрыклад, у касцеле знаходзяцца літаўры (вялікія вайсковыя барабаны), іх забралі ў туркаў падчас бітвы каля Хоціна ў 1621 г. Ёсць таксама абраз Маці Божай, без якога не выпраўляўся ў вайсковыя паходы славуты гетман. Міхаіл Казімір Пац быў, дарэчы, вернікам. Пасля смерці яго пахавалі на прыступках пры ўваходзе ў касцёл і на яго просьбу труна была прыкрыта каменнай плітой з надпісам па-лацінску: “тут спачывае грэшнік”.

Нам на спачын вечны можа і рана адпраўляцца, але ж пра добры адпачынак сам час задумацца. Запрашаем адпачыць.

Падрабязнасці праграмы гядзі тут

Напісаць каментар

Адправіць каментар


− четыре = два

Апошнія артыкулы