logo piligrymka





Запушчана бэта-версія сайта з новым дызайнам.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Вось такая была старая версія сайта

Вось такая была старая версія сайта

Кажуць, пад ляжачы камень вада не цячэ і ён прарасце мохам. Вядома, мох – гэта прыгожа! Але не для IT-тэхналогій і іншых абласцей жыццядзейнасці чалавека, якія развіваюцца хутчэй, чым мы заўважаем гэта. Распрацоўнікі інтэрнэт-браўзэраў адмаўляюцца падтрымліваць старыя іх прадукты, распрацоўшчыкі аперацыйных сістэм таксама адмаўляюцца адаптаваць свае сістэмы да старых версіях праграмных прыкладанняў. Мы ўступілі ў эру планшэтаў і смартфонаў, розных гаджэтаў, у якіх рэалізоўваюцца новыя прынцыпы інтэрфейсу.
Змяніць дызайн сайта, структуру сайта, таксама ўнесці ў яго некаторы дадатковы функцыянал – саспела даўно і мы працавалі над гэтым не адзін месяц. Цяпер можам паступова адмаўляцца ад старога дызайну сайта, да якога шматлікія ўжо прывыклі, лічылі родным, і запусцілі бэта-версію 3.0. з новым абліччам.

Што новага мы ўбачым, акрамя дызайну і структуры? Дапоўніцца:
1. Апытанне.
2. Навіны хрысціянскага жыцця.
3. Магчымасць каментаваць пасты.
4. Пасты будуць разбітыя па тэматычных рубрыках.

Трэба заўважыць, што новая версія нашага сайта працуе на старых версіях інтэрнэт-браўзэраў, але магчымыя некаторыя некарэктнасьці ў адлюстраванні старонак у вельмі старых версіях, як, напрыклад, Internet Explorer 4.0 і г.д.

 

 

Напісаць каментар

Адправіць каментар


восемь + один =

Апошнія артыкулы