logo piligrymka





Пакланіцца хітону Хрыста прыйшлі паўмільёна пілігрымаў


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Каля паўмільёна пілігрымаў прыйшлі да хітона Хрыста, які з 13 красавіка па 13 мая выстаўляўся ў Трыры (Германія). Як кажа традыцыя, хітон — гэта адзенне Хрыста, якое было на Ім да ўкрыжавання і аб якім «кінулі жэрабя».

У 2012 г. споўнілася 500 гадоў ад пачатку пілігрымавання да хітона, які некалькі разоў на сто гадоў выносяць з капліцы-сховішча і выстаўляюць для пакланення ў катэдральным саборы Трыра.

Адшуканне хітона Хрыста звязана з часам кіравання ў Рымскай імперыі імператара Канстанціна. Яго маці, святая Алена, знайшла рэліквію на Святой Зямлі. Імператар прынёс хітон у дар святому Агрыцыусу, біскупу Трырскаму.

Устанавіць аўтэнтычнасць хітона праз столькі стагоддзяў, на жаль, не з’яўляецца магчымым. Аднак вучоныя і спецыялісты сходзяцца на думцы, што яго ўзрост датуецца І стагоддзем.

catholic.by

Напісаць каментар

Адправіць каментар


шесть + = семь

Апошнія артыкулы