logo piligrymka





Пілігрым – малы чалавек вялікай справы.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Усе мы пілігрымы, пілігрымы свайго жыцця. Мы нараджаемся і ідзем…  Да матулі, да школы, да добрых адзнак, да вялікай навукі, да шчасця у сваім жыцці. А што такое шчасце?  Шчасце – гэта магчымасць радавацца кожнаю хвілінай свайго існавання. Гэтую радасць нам даюць  добрыя навіны, сям’я і вера. Вера у нешта вялікае, магутнае і напэўна вельмі добрае. Вера у іншае жыцце, жыцце з Богам. Менавіта таму мы ідзем таксама і да Яго.

У першы раз я шукаў Яго яшчэ зусім несвядома, калі меў толькі дзесяць гадкоў. Гэта здавалася зусім неверагодным. Мы з матуляю едзем да самога Папы Рымскага.

-  Так, я бачыў Папу, на свае вочы!!!

Такое застаецца назаўсёды ў сэрцы. Тысячы людзей, сотні кзяндзоў і ўсе ў еднасці, у еднасці з Богам. Тады я быў такі маленькі і нават не ведаў якое “вялікае” робіцца у маім жыцці.

Пасля быў Кракаў і ўжо вельмі любімы сэрцам Папа Ян Павел ІІ. Тады мы яшчэ і ўпершыню трапілі да Чэнстахова. Несвядома, але вельмі моцна Бог уваходзіў у маё жыццё.

І цяпер кожны дзень хацелася дзесьці ехаць, бегчы. І мы бегалі, бегалі да касцела. Не аўтобусам, а пешшу. Толькі я, Валерка, Юрка і маленькая, з гадзінку, “пілігрымка” да касцёла. Нават здаралася, калі і на рараты раніцай, перад школай, хадзілі пешкам. А там нас заўседы чакалі сёстры, айцец, сябры і Ён.

Заўсёды хацелася паказаць гэтае ўсё яшчэ камусьці. І тут мы збіраемся наступны раз на Ясную Гару. Мне ўдалося выпрасіць, каб з намі паехаў мой стрыечны брацік. Ён пазіраў на ўсё вялікімі вачыма, бо калі ўпершыню такое бачыш, ты не ведаеш куды пусціць зрок. Мне было радасна, што Пашка таксама мог пазнаць лёс сапраўднага пілігрыма. Ў тыя дні я ўпершыню прыслужваў каля Маці Божай, гэта было наступнае маё “шчасце”, якое цяжка апісаць словамі. Час прайшоў вельмі хутка, вярнуліся дадому. І як заўжды, пасля вялікай дарогі, яшчэ шмат часу на думкі, разважанні, успаміны…

Выраслі, зрабіліся дарослымі, разбегліся па розных гарадах і краінах, але ў сэрцы ўсе засталося. Цудам вучыцца трапіў у Польшчу. Гэта было сапраўднае цуда, якое падараваў мне Ён. Пачалася новая, ужо вялікая, “пілігрымка”. Хоць многія думалі, што мы можам пагубіцца,  але – не. Мы зноў разам і цяпер ужо свядома.

Вельмі добра, калі разам збіраюцца людзі і дзесьці крочаць. Куды яны ідуць? І для чаго? Напэўна, яны шукаюць свайго шчасця!

Maksim Paikin

Напісаць каментар

Адправіць каментар


восемь × = сорок восемь

Апошнія артыкулы