logo piligrymka





Служба хуткай духоўнай дапамогі з’явілася ў Польшчы.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

У Польшчы браты капуцыны адкрылі хуткую духоўную дапамогу. 24 гадзіны на суткі 7 дзён у тыдзень яны чакаюць тэлефонных званкоў ад тых, хто мае патрэбу ў падтрымцы, суцяшэнні або сумеснай малітве.

«Адчуваеш, што табе патрэбна духоўная дапамога? Не адкладвай, патэлефануй, і мы хутка даставім цябе да лекара, якім з’яўляецца Езус Хрыстус», — пішуць капуцыны на сваёй інтэрнэт-старонцы.

Айцец Анджэй Куклінскі, адзін з «аператараў» гарачай лініі, адзначае: «Пакуль што тэлефон не разрываецца, але тэлефануе сапраўды нямала людзей, якія просяць перш за ўсё аб парадзе, малітве або духоўнай падтрымцы».

«Мы не можам раскрываць, з якімі менавіта праблемамі звяртаюцца да нас асобныя людзі, але ўжо першыя званкі паказалі, што ў рэальнасці ёсць нямала загубленых душ, якія самі адчуваюць, што маюць патрэбу ў дапамозе, а мы менавіта для гэтага тут і ёсць», — прыводзіць словы капуцына партал каталіцкага часопіса «Credo».

 

catholic.by

Напісаць каментар

Адправіць каментар


пять − = три

Апошнія артыкулы