logo piligrymka





Што шукае пілігрым?


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Кожны чалавек шукае шчасце, радасць, любоў. Усе шукаюць па-рознаму. Найлепшы пошук шчасця – праз веру да Бога. У гэтым можа дапамагчы пілігрымка.

Усе людзі, якія прымаюць удзел у пілігрымцы, маюць нейкія пажаданні, нейкую мэту. На мой погляд пілігрым шукае новыя знаёмствы, новых сяброў, сустрэчу са сваімі аднадумцамі і галоўные – спатканне з Богам.

Падчас вандровак мне падабаецца, што людзі імкнуцца бачыць адзін у аднаго тое, што іх аб’ядновывае. У незалежнасці ад канфесійнай прынадлежнасці ці светапогляду падчас пілігрымак людзі аб’ядновываюцца з дапамогай сумеснай малітвы, сумесных вывучэнняў Слова Божага, сумеснай развагі, спеў, сумеснай дарогі, сумесных клопатаў. Асабліва мне падабаюцца супольныя малітвы на розных мовах. Падчас іх адчуваеш адзінства з людзьмі з розных краін. Унутры становіцца по-асобаму цепла. Асоба разумеешь словы: “Мы ўсе дзеці Божыя”. Адбываецца збліжэнне з Богам.

Гэтак жа мне падабаецца, што часам вандровак ёсць магчымаць бачыць усе самае лепшае, што маюць вернікі іншых канфесій. Новыя месцы, людзі, уражанні. Вельмі цікава бываць у розных царквах, назіраць за іх служыцелямі, за іх укладам жыцця. Кожны мае магчымасць пераняць усё самае добрае. Бо ў кожнай канфесіі, як і ў кожнага чалавека, ёсць моцныя і слабыя бакі. Галоўнае быць адкрытым для ўспрымання іншага, аналізаваць і ўбіраць у сябе самае лепшае. Яшчэ лепей пачынаешь разумець, што трэба з павагай адносіцца адзін да аднаго, паважаць іншую канфесійную прыналежнасць, іншыя погляды. Падчас пілігрымак людзі маюць магчымасць пераняць духоўны вопыт, змяніць сваё жыццё. Хрыстос жадае зрабіць кожнага з нас шчастлівым, Яму дораг кожны чалавек. Пілігрымы вучацца быць цярплівамі, прабачаць і любіць.

Падабаецца так сама і тое, што разумеешь: такіх як ты – шмат. Ёсць магчымасць знайсці новых сяброў. Сяброў, якія з’яўляюцца блізкімі па духу. Адчуваецца хрысціанская любоў. Адчуваецца цяпло і шчырасць. Гэта людзі, якія спасобны мець трывалыя сем’і, людзі, якія робяць добрыя ўчынкі. Я думаю, што сярод такіх людзей трэба шукаць другую палову. У такіх сем’ях рады кожнаму народжанаму дзіцяці. Дзеці растуць у любві і пяшчоце. Супругі і дзеці клапоцяцца адзін пра аднаго, заўсёды падтрымліваюць друг друга, разам чытаюць Слова Божае, сумесна маюць малітву. Сярод такіх сем’яў вельмі рэдка бываюць разводы, вельмі рэдка бываюць здзекі аднго над адным.

Акрамя вандравання па святых месцах ёсць магчымасць спазнаць іншыя краіны, аглядаць славутасці, пазнаваць новыя факты з гісторыі краін, даведацца якая архітэктура ў тым ці іншым горадзе, убачыць сапраўднае жыццё іншых краін.

Ў пілігрымках кожны можа задумацца над сваім жыццём, зазірнуць унутр сябе, знайсці адказы на жыццёвыя пытанні, якія доўгі час трымалі цябе ў напружанні. Гэта час духоўных размоў, шанс вызначыцца – прыняць канкрэтнае рашэнне, падумаць, ці так я жыву, як вучыў Хрыстос. Ніхто не турбуе, калі знаходзішся далёка ад дому і ўсе клопаты адыходзяць на другі план. Ёсць магчымасць адчуць сябе па-сапраўднаму незалежным ад штодзённых абавязкаў. Бо мітусня перашкаджае ядненню з Богам. Разумеешь, што чалавеку няшмат трэба: крыху ежы, крыху паспаць, адпачыць і зноў бадзера можна рухацца наперад.

Так сама ў пілігма ёсць магчымасць узяць у вандроўку сваіх няверуючых сяброў і тым самым сведчыць пра Хрыста, дапамагчы ім адчуць любоў Хрыста. Вельмі прыемна, калі твой сябр, які зусім нядаўна быў далек ад веры, становіцца сапраўдным хрысціянінам. Прыемна назіраць за яго вачыма, напоўненымі шчасцем. Прыемна назіраць за тым, як змянілася яго жыццё, за тым як ён з дапамогай Хрыста пазбавіўся ад дрэнных звычак.

Напрацягу пілігрымак няма стомы, заўседы прыўзняты настрой. На душы вельмі добра і хочацца каб гэта ніколі не скончывалася. Адчуваецца вялікі духоўны ўздым і вялікая Божья любоў, якая натхняе прысутных вялікай любоўю адзін да аднаго. Кожны ўдзельнік пілігрымкі нясе святло, счасце, любоў, радасць, добры настрой у сваю сям’ю, працу, універсітэт, сваім сябрам і проста людзям, якія сустракаюцца на шляху. Сэрца перапаўняе пачуццё спакою, радасці і аптымізму і даверу да Бога.

 

Марына Ціханава

 г. Мінск

Напісаць каментар

Адправіць каментар


− четыре = пять

Апошнія артыкулы