logo piligrymka






Адвэнт – чатыры тыдні чакання Божага Нараджэння


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Kаляндар Адвэнту.

Чаканне свята – таксама свята. Ператварыць час каляднага посту ў свята – справа цяжкая, але з цягам часу цалкам магчымая. У перадкалядны месяц, у перыяд строгага посту, у каталікоў і часткі пратэстантаў святкуецца Адвэнт, які пачынаецца ў чацвёртую нядзелю перад вялікім святам, і заканчваецца напярэдадні каталіцкага Раства (на Куццю).

Каляндар Адвэнту

Усім хочацца далучыцца да духу чакання свята – незалежна ад узросту, полу і рэлігійнай прыналежнасці. Асаблівую радасць Адвэнт прыносіць дзецям, для якіх клапатлівыя бацькі купляюць або робяць сваімі рукамі каляндар Адвэнту. Гэты каляндар зроблены з тканіны або паперы з пранумараванымі кішэнькамі па ліку перадсвяточных дзён. У кішэньках за кожнай датай схаваны ласунак або маленькая цацка. Дзіцячы каляндар Адвэнту ў  XIX стагоддзі прыдумала для свайго маленькага сына нейкая жыхарка Германіі – фраў Ланг, каб чаканне Раства стала яшчэ болей прыемным.

Чатыры свечкі Адвэнту

Паводле традыцыі, кожная нядзеля Адвэнту – вялікае свята. Яно  нясе ў сабе пэўны духоўны сэнс і тэматыку, якая адлюстроўваецца ў евангельскіх нядзельных чытаннях у царкве. Адна з самых прыгожых традыцый Адвэнту – гэта запальванне чатырох свечак у калядным вянку з яловых галінак. Вянкі гэтыя ўпрыгожваюць дамы практычна ўсіх еўрапейцаў у перадкалядныя дні. Звычайна ўсе чатыры свечкі Адвэнту  чырвонага або фіялетавага колеру, але часам адна з іх бывае ружовай.

Чатыры свечкi у калядным вянку з яловых галінак.

Чатыры свечкi у калядным вянку з яловых галінак.

Першая нядзеля Адвэнту

Урачыста запальваецца першая свечка ў калядным вянку,  якая назваецца «Свечкай Прароцтваў». Яна сімвалізуе біблейскія прароцтвы, што папярэднічалі з’яўленню Збаўцы – Ісуса Хрыста.

Другая нядзеля Адвэнту

Другая свечка Адвэнту запальваецца ў другую нядзелю разам з першай свечкай. Гэта «Віфлеемская Свечка», названая так у памяць аб падарожжы Марыі і Іосіфа ў Віфлеем і аб нараджэнні Дзіцяткі Ісуса.

Трэцяя нядзеля Адвэнту

Трэцяя свечка – «Свечка Пастухоў» – запальваецца ў трэцюю нядзелю разам з першымі дзвюма. Цяпер у вянку гараць ужо тры свечкі. Гэтая свечка прысвечана пастухам, якія з дапамогай анёлаў першымі знайшлі Дзіця і пакланіліся яму.

Чацвёртая свечка Адвэнту

Гэтая свечка завецца «Свечка Анёлаў» і запальваецца напярэдадні Раства (на Куццю). Яна сімвалізуе боскую сутнасць Збавіцеля.

У Калядную ноч у вянку гараць ўсе чатыры свечкі. Свята пачынаецца!..

 

Адвэнт у Еўропе.

Адвэнт у Еўропе.

Адвэнт у Еўропе

Хоць Адвэнт разглядаецца як час малітваў, пакаяння і спраў міласэрнасці, на самой справе – гэта час радаснага прадчування і перадсвяточнай мітусні. Ва ўсіх крамах – зніжкі, распродажы, на вуліцах – калядныя кірмашы. Маляўнічыя сувеніры, цацкі, прысмакі, рознакаляровыя агні – менавіта падчас Адвэнту Еўропа становіцца найбольш прывабным месцам для турыстаў.

У гэты дзівосны час натоўпы турыстаў накіроўваюцца ў Германію, знакамітую сваімі каляднымі кірмашамі. Напрыклад, калядны кірмаш у Мюнхене праходзіць на плошчы Марыенплац пад гіганцкай 30-метровай елкай, упрыгожанай тысячамі свечак.

На калядным кірмашы «Прынтэнмаркт» у Ахене можна паспрабаваць мясцовыя пернікі, рэцэпт якіх трымаецца ў строгім сакрэце не першае стагоддзе. Зрэшты, у Германіі наўрад ці  знойдзецца хоць бы адзін горад, дзе не адчуваўся б дух свята!

Калядны кірмаш у Дрэздэне.

А ў Штрыцэльмаркце на Старой плошчы цудоўнага Дрэздэна адкрываецца найстарэйшы калядны кірмаш Германіі, гісторыя якога налічвае без малога 600 гадоў. Але пасля перадкаляднай гонкі ў час каляднай куцці надыходзіць цішыня і спакой. 24 снежня крамы ў Германіі звычайна зачыняюцца рана. Пасля абеду зачыняецца большасць рэстаранаў і кавярняў, і людзі ў сябе дома пачынаюць падрыхтоўку да святочнай вячэры.

 

 

 

 

 

 

 

Апошнія артыкулы