logo piligrymka





03.11.2014 – Пiлiгрымка ў Кенiю. Першародная Афрыка. Дзікая прырода – 8 дзён.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

АДМЕНЕНА!

 

 

Кнiга Быцця/Бог стварыў сусвет. Навукоўцы сцвярджаюць  i пра гэта сведчаць пэўныя дадзеныя,   што жыццё чалавека распачалося ў Афрыцы. Каб паглыбіцца ў таямнiцы чалавечага жыцця i паразважаць над узнiкненнем нашага свету, нашага iснавання, прапануем вам здзейснiць падарожжа ў Кенiю.
Неабходна ўзяць з сабой Бiблiю, бо на працягу нашай пiлiгрымкi на фоне захапляльнай прыроды мы будзем разважаць над кнiгай Быцця: як Бог стварыў i працягвае ствараць рэчаiснасць вакол нас. Старонкi Бiблii дапамогуць нам яшчэ ў большым аб’ёме прасякнуцца мудрасцю Божай.

Мiнск – Масква – Найробi – Масква – Мiнск (авiяпералёт).

Кошт: 1690 $  +  visa  (50$)  i  авiяпералёт  (каля 700 )
Час: 3 – 10 лiстапада 2014 г.

1 дзень
Трансфер Мiнск – Масква. Вылет з Масквы ў Стамбул, прыбыццё ў Стамбул. Вылет са Стамбула ў Найробі , прыбыццё ў Найробі.

2 дзень
Прыбыццё ў Найробi, спатканне ў аэрапорце з прадстаўнiком прымаючай кампанii, трансфер, засяленне ў атэль. Адпачынак.
Пражыванне ў атэлi «Jacaranda 4*», сняданак.

Сняданак у атэлі. Аглядавая экскурсія па Найробі і наведванне цэнтра жырафаў, дзе можна з рук пакарміць гэтых грацыёзных жывёл.

3 дзень

Пасля сняданку — пераезд у нацыянальны парк Абердарэ. Засяленне ў экзатычны атэль, якi месцiцца ў самым сэрцы нацыянальнага парка, каля крынiцы, да якой на вадапой прыходзяць дзiкiя жывёлы.
Пражыванне ў лоджы  «Ark» на базе поўнага пансiёну.

4 дзень
Пасля сняданку — выезд у парк возера Накуру. Прыбыццё ў Накуру, сафары. Абед.
Накуру   невялiкае возера, якое славутае тым, што менавiта тут збiраецца велiзарная колькасць разнастайных птушак. Тут можна пабачыць самую вялiкую ў свеце папуляцыю фламiнга. Апроч таго, Накуру — гэта месца пражывання чорных i белых насарогаў, жырафаў, львоў, леапардаў i другiх жывёл.
Пасля сафары  пераезд на возера Найваша. Засяленне.
Прагулка на чоўне па возеры Найваша, падчас якой можна пабачыць вялiкую колькасць бегемотаў,  таксама Найваша   гэта сапраўдны «птушыны рай».
Вячэра, адпачынак.
Пражыванне ў «Lake Naivasha Simba/Sopa Lodge» (альбо падобным) на базе поўнага пансiёну.

5 дзень
Пасля сняданку  выезд ў сусветна вядомы запаведнiк Масаi Мара, якi месцiцца ў паўночнай частцы далiны Серэнгецi. На абшарах парка працякаюць дзве ракi: Мара i Талек, уздоўж якiх растуць акацыi.
Засяленне ў лоджы. Абед. Вечаровае сафары. Вячэра.
Пражыванне ў «Keekorok Lodge» (альбо падобным) на базе поўнага пансiёну.
Масаi Мара  адзiны з нешматлiкiх запаведнiкаў на тэрыторыi Кенii, дзе можна пабачыць у поўным складзе «вялiкую пяцёрку», а менавiта iльва, леапарда, буйвала, насарога i слана. Менавiта тут падчас сафары можна спаткаць цэлы прайд iльвоў.

6 дзень
Ранiшняя кава/гарбата. Ранiшняе сафары. Сняданак.
Наведванне вёскi масаяў. Знаёмства з бытам i культурай масаяў.
Абед. Вечаровае сафары. Вячэра.
Пражыванне ў «Keekorok Lodge» (альбо падобным) на базе поўнага пансiёну.

7 дзень
Ранішняе сафары. Сняданак у лоджы.
Вяртанне ў Найробi. Трансфер у рэстаран «Карнівор» на вячэру (напоі аплочваюцца дадаткова, на месцы). Трансфер у аэрапорт Найробі.

8 дзень
10.11.2014
вылет з Найробі ў Стамбул, прыбыццё ў Стамбул. Вылет са Стамбула ў Маскву, прыбыццё ў Маскву. Трансфер Масква – Мінск.

 

У праграме магчымы змены. Калі ласка, сочыце за навінамі.

 

У кошт тура ўвахозіць: Дадаткова аплочваецца:

- трансфер Мiнск – Масква – Мiнск (аўтобус/цягнiк),
- пражыванне паводле праграмы,
- харчаванне – поўны пансiён на сафары, у Найробi
-сняданак,
- транспартныя паслугi паводле праграмы (сафары-мiнiбасы з адчыненым дахам),
- паслугi гiдаў на сафары,
- уваходная плата ў нацыянальныя паркi,
- усе выезды на сафары паводле праграмы,
- круiз на чоўне па возеры Найваша,
- наведванне вёскі масаяў,
- аглядавая экскурсія па Найробі,
- наведванне цэнтру жырафаў,
- вячэра ў рэстаране «Карнівор»,
- медыцынская стахоўка – у падарунак.

- мiжнародныя пералёты,
- вiза Кенii /50 $,
- чаявыя гiдам/кiроўцам.

Пражыванне ў аднаасабовым пакоi прадугледжвае даплату 340 $.

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

Падрабязнасці па тэлефонах:  

+375.29.5187686

+375.29.6186887

 

Прышчэпкi (прививки) у Кенiю.

Якіх-небудзь абавязковых прышчэпак перад наведваннем Кеніі не прапісана, усё носіць рэкамендацыйны характар. Гэта адносiцца i да прышчэпкi супраць жоўтай ліхаманкі. Хоць прышчэпка неабавязковая, Міністэрства аховы здароўя Беларусi ўсё ж раіць ад яе не адмаўляцца. Вакцынацыю неабходна правесці не пазней, чым за 10 дзён да ўезду ў краіну. Пасля прышчэпкі вам выдадуць сертыфікат міжнароднага ўзору, тэрмін яго дзеяння-на працягу 10 гадоў. Акрамя жоўтай ліхаманкі, іншай праблемай з’яўляецца малярыя. Ад яе прышчэпак няма. Таму даводзіцца праводзіць прафілактыку таблеткамі. Лекары рэкамендуюць «Ларыам», хаця гэты лек i траўмуе печань. З іншага боку, гэты прэпарат не так часта прымаецца. «Ларыам» неабходна пачаць прымаць за два тыдні да ўезду ў малярыйнай раён – па 1 таблетцы 1 раз у тыдзень. Потым таксама (1 таблетка 1 раз у тыдзень) прымаецца падчас знаходжання і на працягу 3 тыдняў пасля вяртання з раёнаў з рызыкай захворвання малярыяй. Калі вы не паспелі своечасова прыняць таблетку, а тэрміны ўжо падціскаюць, трэба проста павялічыць дозу прыёму.

 

One Response to "03.11.2014 – Пiлiгрымка ў Кенiю. Першародная Афрыка. Дзікая прырода – 8 дзён."

  1. Злата пишет:

    Хочется прочитать отзывы об этой поездке. Наверное, невероятные впечатления!…жаль, что так дорого…(

Напісаць каментар

Адправіць каментар


− один = семь

Апошнія артыкулы