logo piligrymka





Факты гісторыі Дуброўніка. Агляд.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Дуброўнік – гэта горад, які стаіць асабняком у братэрстве міжземнаморскіх венецыянскіх гарадоў. Яго гісторыя захоплівае, выгляд заварожвае, архітэктура вуліц чаруе.

Дуброўнік адным з першых у рэгіёне выйшаў з-пад уплыву Візантыі пад уладу венецыянскіх дожаў. Горад развіваўся, рос, гандляваў, быў паспяховым, умацоўваў сваю абарону, атрымліваў усё больш і больш самастойнасці і лагічна, што ў 14-м стагоддзі Дуброўнік і прылеглыя да яго тэрыторыі сталі незалежным горадам-дзяржавай.

Амаль 500 гадоў (!!!) з 14-га па 19-е стагоддзе праіснавала незалежная Дуброўніцская (Рагузская) рэспубліка. З сярэдзіны 14-га стагоддзя пачалася эпоха спаборніцтва і супрацоўніцтва з суседнімі венецыянскімі Каторам і Перастам. Сучаснікі адзначалі, што яшчэ да сваёй незалежнасці з усіх гарадоў-калоній Венецыі толькі Дуброўнік мог спаборнічаць па прыгажосці і архітэктуры з гарадамі-камунамі кантынентальнай Італіі. “Эксклюзіў” па гандлі паміж Асманскай імперыяй і хрысціянскім краінамі даў новы штуршок росквіту Дуброўніцскай (Рагузскай) рэспублікі, але ён жа і наблізіў яе пагібель у пачатку 19-га стагоддзя, калі ўпершыню за 500 гадоў горад быў узяты штурмам. Зрабілі гэта войскі Напалеона і пяцісотгадовая рэспубліка была скасаваная ў 1808 годзе, амаль на 10 гадоў пазней за гібель Венецыі.

Трэба заўважыць, што вуліц-праспектаў, падобных да дуброўніцкага Страдуна, вы не сустрэнеце ні ў адным сярэднявечным горадзе Адрыятыкі.

Дуброўнік у цэлым хрысціянскі горад. Па дадзеных на 2013 год налічвалася 76 560 каталікоў (88,1% насельніцтва).

Дуброўнік. Францысканскі кляштар i Манастыр Святой Клары.

Дуброўнік. Францысканскі кляштар i Манастыр Святой Клары.

Францысканскі кляштар. У старажытных сценах гэтага кляштара, які ўваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, амаль 7 стагоддзяў таму з’явілася аптэка, адчыненая да гэтага часу. У ХХ стагоддзі яна была пераўтвораная ў музей, дзе дагэтуль можна ўбачыць старадаўнія медыцынскія інструменты, аптэчнае абсталяванне, трактаты і рэцэпты сярэднявечных лекараў. Манастыр таксама знакаміты сваёй неверагодна каштоўнай для харвацкай гісторыі бібліятэкай, у якой захоўваюцца 1200 старажытных рукапісаў, 137 інкунабул , 7 зборнікаў харалаў, і музеем з багатай калекцыяй старадаўніх ювелірных вырабаў, вышывак і карцін.


Манастыр Святой Клары.
Галоўная рэліквія гэтага старадаўняга манастыра  – «шчаслівы камень», які, паводле легенды, дапамагае закаханым парам. Паводле падання, юная паслушніца пакахала капітана карабля і вырашыла з ім збегчы. Закаханых злавілі: дзяўчыну замкнулі ў манастыры, а марака кінулі ў вязніцу. Але дзяўчына знайшла незвычайны камень і памалілася яму. У выніку невядомым чынам закаханыя зноў уцяклі і на гэты раз іх не дагналі.

Дуброўнік. Сабор Узнясення Дзевы Марыі.

Дуброўнік. Сабор Узнясення Дзевы Марыі.

Манастыр Святой Клары знаходзіцца з правага боку ад гарадскіх варотаў – побач з мужчынскім францысканскім кляштарам. А побач з кляштарам ? агульнапрынятае месца спатканняў і сустрэч жыхароў Дуброўніка ? фантан Анофрыо.


Сабор У
знясення Дзевы Марыі. Гэты храм у стылі барока – адна з галоўных архітэктурных славутасцяў Дуброўніка. Унутры сабора стаіць арган і ёсць скарбніца, у якой захоўваецца каля 200 экспанатаў XI?XIII стагоддзяў. Самыя каштоўныя з іх ? парэшткі святога Блазіуса і фрагмент крыжа з Галгофы, на якім, паводле падання, укрыжавалі Хрыста. Сабор быў разбураны землятрусам 1667 года, і зноўку адноўлены італьянскімі майстрамі па замове сената Дуброўніка – у форме крыжа. Насупраць яго ? Княжацкі палац.


Дуброўнік. Царква Святога Спаса.

Дуброўнік. Царква Святога Спаса.

Царква Святога Спаса.Гэты храм быў узведзены ў 1528 годзе як падзяка нябёсам за тое, што Дуброўнік выстаяў падчас землятрусу за восем год да таго. У будаўніцтве храма браў удзел увесь Дуброўнік: нават высакародныя дамы заклалі па цаглінцы. Царква святога Спаса зноў перажыла землятрус у 1667 годзе і практычна не пацярпела, хоць горад тады быў амаль знішчаны. З ёй звязана цікавае павер’е: мужчына, які здолее ўзлезці на яе вузкі выступ і зняць там кашулю ці майку, абавязкова возьме шлюб у тым жа годзе. У нашы дні каля гэтай царквы ладзяцца канцэрты класічнай музыкі.


Царква
Святога Влаха.Храм, прысвечаны заступніку Дуброўніка Влаху, быў пабудаваны на месцы старой раманскай царквы ў XVIII стагоддзі, пасля таго, як тая згарэла. Царква мае багата ўпрыгожаны фасад з парталам у стылі барока, шырокую лесвіцу і вялікі купал. Усярэдзіне ? вокны-вітражы, а звонку – адлітая са срэбра і пакрытая пазалотай статуя Святога Влаха, які трымае ў руках мадэль Дуброўніка да землятрусу 1667 года. Гэтую статую называюць шэдэўрам ювелірнага мастацтва.

Дуброўнік. Царква Святога Влаха.

Дуброўнік. Царква Святога Влаха.

 

Дуброўнік як здымачная пляцоўка

Горад вельмі папулярны ў кінематаграфістаў розных краін. З выхадам «Гульні тронаў» Дуброўнік ператварыўся з турыстычнай сталіцы Харватыі ў сапраўдную сталіцу Вестэроса. Нядзіўна, што прадусары выбралі менавіта гэтае месца для натурных здымак Каралеўскай Гавані: стары горад Дуброўніка – гэта цудоўна захаваны замак з масіўнай крапасной сцяной, што ўпіраецца проста ў мора. З-за кінематаграфічнай славы ў горад накіравалася яшчэ больш людзей з усяго свету.

Дуброўнік. За сценамі Старога Гарада. Кадр з фільма "Гульня тронаў"

Дуброўнік. За сценамі Старога Горада. Кадр з фільма “Гульня тронаў”.

А 20 лютага 2016 года, муніцыпалітэт Дуброўніка пацвердзіў, што ў сакавіку пачнуцца здымкі восьмага эпізоду «Зорных войнаў», якія яшчэ больш павялічаць турыстычную прывабнасць вядомага ва ўсім свеце курорта, які часта называюць «пярлінай Адрыятыкі».

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Апошнія артыкулы