logo piligrymka





Урачыстасць на Аліўнай Гары ва Іерусаліме перанесена на 17 верасня на 10 гадзіну. Шчыра запрашаем!


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Летась, у кастрычніку, ва іерусалімскім храме Pater Noster адбылося афіцыйнае адкрыццё шыльды з тэкстам галоўнай хрысціянскай малітвы “Ойча наш” па-беларуску. На дадзены момант на Святой Зямлі знаходзяцца малітоўныя пліты на 165 мовах свету. Таму, безумоўна, з’яўленне тэксту звароту да Госпада на беларускай мове стала знакавай падзеяй для вернікаў Беларусі. У міжнароднай супольнасці і канфесійным свеце – гэта цудоўны факт сведчання веры нацыі. Тысячы паломнікаў ва Іерусаліме бачаць надпіс малітвы Гасподняй па-беларуску, успамінаючы нашу краіну, молячыся за яе.

Сёлета, 17 верасня (панядзелак) а 10 гадзіне раніцы, напярэдадні ўгодак інсталяцыі і асвячэння каменнай таблічкі “Ойча наш”, дзякуючы Каталіцкаму касцёлу і Piligrymka.by, на Аліўнай гары ва Іерусаліме збяруцца 250 паломнікаў з усёй Беларусі з падзякай Богу за дар роднай мовы. У шчырай малітве аб’яднаюцца вернікі розных канфесій, як і павінна быць, бо не было для Хрыста падзелу паміж элінамі і іўдзеямі. Адбудзецца супольнае святкаванне, якое асвеціцца радасцю душаў людскіх.

Хрысціяне ведаюць Аліўную гару як Элеонскую (“Элеона” ў перакладзе з грэцкай – “аліўны гай”). Тут Госпад узнёсся ў славе. Тут пры Яго жыцці: “Удзень Ён вучыў у?храме, а?ночы, выходзячы, праводзіў на гары, называнай Элеонскаю” (Лк. 21:37). Хрыстос навучаў апосталаў маліцца. Менавіта праз гэты евангельскі ўспамін вернікі вучацца ўдасканальваць сваю малітву. Хрысціяне з розных краін свету ўзносяць інтэнцыі да Госпада за сябе, сваякоў, усіх людзей, цэлы свет. Нашыя суайчыннікі моляцца за Беларусь,  свабоднае і згодна Божых запаветаў жыццё ў ёй.

Каардынатарам пілігрымак на Святую Зямлю выступае ксёндз Віцебскай дыяцэзіі Вячаслаў Барок. Сотні вернікаў здзяйсняюць свае мары, наведваючы святыні і ўшаноўваючы рэліквіі, звязаныя з Іісусам Хрыстом. Падарожжы разлічаныя на шырокае кола ахвотнікаў. Людзі розных рэлігій, канфесій, поглядаў яднаюцца падчас шляху да галоўных святыняў свету. Няхай для многіх Ізраіль – гэта найперш старажытная гісторыя і культура, незвычайныя краявіды, аднак духоўнасць заўсёды пераважае. На тое разлічана насычаная праграма, складзеная арганізатарамі пілігрымак. Паездка ў Святую Зямлю – адкрыццё “жывой Бібліі”. Пілігрымы крочаць святымі месцамі, дзе калісьці хадзілі Аўраам, Давід, Дзева Марыя і сам Хрыстос. Для многіх гэтыя падарожжы – штуршок да асабістай святасці, на тое яна і  Святая Зямля, каб адбываліся добрыя перамены.

Гэтакі адпачынак стаецца незабыўным, бо карысны  для здароўя душы, цела і розуму. Арганізатары паломніцтва стараюцца забяспечыць духоўную апеку, кожны раз групу паломнікаў суправаджае святар.

Напрыканцы кастрычніка адбудзецца чарговае падарожжа на Святую Зямлю. Сярод безлічы святыняў, якія можа наведаць пілігрым, храм Pater Noster, гэта яшчэ адна нагода, каб здзейсніць паломніцтва, молячыся за Беларусь, захоўваючы і ўшаноўваючы родную мову – душу народа “краіны пад белымі крыламі”.

Ірына Лобан

Напісаць каментар

Адправіць каментар


шесть + = восемь

Апошнія артыкулы