logo piligrymka





Авіньён


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

На месцы, дзе сёння знаходзіцца Авіньён, яшчэ ў старажытныя часы з’явіліся людзі. Амаль 2 тыс. гадоў таму народы “кавары” спыніліся каля натуральнага бастыёна, які зрабілі скалы над Ронай. Першыя жыхары далі свайму паселішчу назву Аэуньон (“Пан вады”).
Калі за VІ ст. да н.э. фінікійцы заснавалі Массалію (сучасны Марсэль) іх адразу зацікавіла зручнае месцазнаходжанне Авіньёна – яны пабудавалі тут порт. Гэты порт дабудавалі старажытныя рымляне, у часы Імперыі змяніўшы назву горада на Авеніё.
Сярэднявечны Авіньён не ўваходзіў у склад Францыі, а знаходзіўся ў васальным падпарадкаванні рымскіх пап. У гісторыі горада не адбывалася якіх-небудзь значных падзей аж да пачатка ХIV ст. – калі ў 1309 г. адбылася падзея, каардынальна змяніўшая яго твар і гісторыю: у Авіньёне аказаўся папскі двор. Бо ў 1309-1377 гг. сюды перанеслі рэзідэнцыю пап з Рыму і назвалі гэты час “Авіньёнскім палонам”.
У 1309 г. Клімент V, які стаўся папам пасля паразы папы Баніфацыя VIII у канфлікце з каралём Францыі Філіпам IV Прыгожым, пераехаў у Авіньён. У Авіньёне папы адчувалі сябе ў значна большай бяспецы, чым у неспакойным Рыме, дзе адбываліся вострыя канфлікты паміж арыстакратычнымі радамі. Да таго ж Папская дзяржава ў цэнтры Італіі фактычна распалася.
Авіньёнскі перыяд у гісторыі папства мала чым нагадваў рэальны палон, хутчэй гэта было супрацоўніцтва пап з моцнымі французскімі каралямі. Усе папы гэтага перыяда былі французамі, французская большасць была і ў калегіі кардыналаў, што абірала папу.
У 1377 г. Рыгор ХІ вярнуўся ў Рым. На гэтым скончыўся “Авіньёнскі палон пап”, але не гісторыя папства ў Авіньёне. Пасля смерці Рыгора кардыналы выбралі антыпапу Клімента VIІ, які вярнуўся ў Авіньён. Так ужо праз год пасля сканчэння “Авіньёнскага палона” пачаўся Вялікі заходні падзел, калі адразу два (а з 1409 г. – тры) прэтэндэнты аб’явілі сябе сапраўднымі папамі. Амаль адразу абодва папы заняліся актыўным умацаваннем сваіх пазіцый. Абодва ставілі сваіх кардыналаў, стваралі ўласныя курыі, свае фіскальныя сістэмы. Хутка пачаліся і ўзаемныя анафемы.
Толькі ў в 1414-1418 гг. ХVІ Сабор у Канстанцы адлучыў трох пап і выбраў яшчэ аднаго – Марціна V.
З абраннем Марціна Вялікі раскол практычна спыніўся.
Такім чынам, на працягу даволі працяглага тэрміну Авіньён быў цэнтрам каталіцкага свету, што зрабіла яго найпрыгажэйшым горадам. Тут знаходзіцца і адзін з самых вялікіх замкаў Еўропы – папскі палац. Акрамя палаца і мноства касцёлаў, Авіньён меў 20 мужчынскіх і 15 жаночых кляштараў, слава пра якія ішла далёка за сцены горада. З-за званоў, што гучалі ўвесь дзень Рабле назваў Авіньён “la ville sonnante” – горадам, які звініць. У эпоху рэвалюцый шматлікія храмы былі часткова выкарыстаны для іншых мэтаў, часткова разбураны, як гэта, напрыклад здарылася ў в 1791 г. са знакамітым францысканскім касцёлам.
Але галоўнае ўпрыгожванне горада – Roc-des-Doms захаваўся. Гэтыя каласальныя пабудовы знаходзяцца на скале, якая ўзвышаецца над Ронай на 58 м. Менавіта там ўзведзены вялікі собор у гатычным стылі. Славіцца храм сваім цудоўным папскім тронам з белага мармуру ў візантыйскім стылі, фрэскамі, шматлікімі карцінамі.
Але сапраўдным сімвалам Авіньёна лічацца мост Сэн-Бенбзэ, закладзены яшчэ ў 1177 г. Будаўніцтва яго цягнулуся 8 гадоў. У выніку мост перакінуўся праз два рукавы Роны на 900 м. Але ў 1226 г. ён быў амаль цалкам разбураны – захаваліся толькі чатыры пралёты і капліца Св. Мікалая.
У в 1995 г. гістрычны цэнтр горада быў унесены ЮНЕСКА у спіс сусветнай спадчыны, аддаючы павагу прыгажосці былой папскай сталіцы.

Напісаць каментар

Адправіць каментар


восемь − = один

Апошнія артыкулы