logo piligrymka





Сядзім ў аэрапорце ў Барыспалі


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Першы дзень Калядняга паломніцтва на Святую зямлю. Сёння 19 снежня. Сядзім ў аэрапорце ў Барыспалі. Да самалёта застаецца крыху болей за 3 гадзіны. Час запавольваецца, як заўсёды бывае пры чаканні. Не верыцца, што праз некалькі гадзін мароз (16 градусаў) і завеі, якія мы пакінулі ў Беларусі, зменяцца на цеплыню і сонца. У Тэль-Авіве каля 18 цяпла. Марыш, каб так і ў жыцці: ускочыць у нейкі самалёт і апынуцца ў краіне ўтульнай і камфортнай. У якой 19 снежня будзе ўсяго толькі чарговым днём твайго жыцця, але ж не нейкім там днём абцяжараным успамінамі двухгадовай даўніны. І мроіцца не пра замежныя краіны. Хочацца вярнуцца ў Беларусь, у якой на змену “ледніковаму перыяду” прыйдзе час адлігі і пацяплення. Калі ж ужо ўрэшце, вяртаючыся на Бацькаўшчыну, нас будзе вітаць лагодны вольны ветрык пераменаў.
 Хай жа Бог дадае веры ўсім нам, а Хрыстос, які прыходзіць у свет, узмацняе нашу надзею.

Напісаць каментар

Адправіць каментар


три − = один

Апошнія артыкулы