logo piligrymka






Базіліка Святога Антонія (Падуя).


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Цудоўная базіліка Св. Антонія – адна з галоўных дастапрыкметнасцяў Падуі. Кожны год у чэрвені, калі адзначаецца дзень Св. Антонія, у горад прыязджаюць пілігрымы з усяго свету, каб памаліцца і папрасіць заступніцтва.
Храм пабудаваны ў ХІІІ ст. у раманска-гатычным стыле. Фасад базілікі з трохкутной каронай ламбардскага стылю складаецца з чатырох арак-нішаў у ніжняй частцы і тэрасы – у верхняй. Акрамя таго, у верхняй частцы прарэзана гатычнае вакно-ружа. Фасад сканчаецца высокай востраканечнай званніцай са шпілем. З паўночнага боку храма бачны ансамбль купалоў, цыліндрычных тамбуроў і контрфорсаў.
Яго інтэр’ер упрыгожаны шматлікімі капэламі: капэла Святога Сэрца, капэла Мадонны Мора, капэла Святога Джакома. Цэнтральны алтар базілікі ўпрыгожаны статуямі Данатэлла.
Сваім узнікненнем храм абавязаны Святому Антонію, які з’яўляецца адным з самых любімых і знакамітых святых Каталіцкай Царквы. Ён нарадзіўся каля 1195 г. у Лісабоне, у знатнай сям’і. У 15-гадовым узросце паступіў у манастыр Ордэна рэгулярных каноннікаў Св. Аўгустына ў Каімбры, дзе атрымаў добрую біблейскую адукацыю, а ў 1220 г. быў рукапакладзены ў святары. Тады ж у царкву Святога Крыжа ў Каімбры былі прывезены парэшткі пяці францысканскіх першапакутнікаў, што загінулі за Хрыста падчас сваёй місіі ў Марока, дзе яна прапаведвалі сярод мусульман. Гэта зрабіла на святара глубокае ўражанне, і ён вырашыў стаць францысканцам. У супольнасці Меньшых Братоў яму далі манаскае імя – Антоній.
Пасля місіянерскага падарожжа ў Паўночную Афрыку, якое Антоній вымушаны быў перарваць па прычыне цяжкой хваробы, ён адправіўся ў Італію. Глыбокае веданне біблейскіх тэкстаў, красамоўе і ўменне прыцягнуць увагу слухачоў збірала на яго пропаведзі велікую колькасць народа. Акрамя таго, ён выкладаў багаслоўе ў Балоньі, Манпелье і Тулузе, стаўшы адным з першых арганізатараў сістэмы адукацыі ў Ордэне. Апошнія гады жыцця Антоній пражыў у Падуі, дзе і памёр 13 чэрвеня 1231 г.
Святы Антоній запомніўся не толькі як цудоўны святар, прапаведнік і багаслоў, але і як вялікі цудатворца; Госпад здзяйсняў праз яго шматлікія цуды, каб паказаць Сваю ўсемагутнасць, славу і міласэрднасць нават грэшнікам і дапамагчы ім знайсці шлях ісціны ў звяртанні да Бога. Не было чалавека, які, аднойчы сустрэўшы Антонія, сумняваўся бы ў яго святасці. Таму нядзіўна, што ён быў аб’яўлены Папай Рыгорам ІХ святым ужо ў 1232 г. – на наступны год пасля сваёй смерці. У ХІІІ ст. вернікі сталі звяртацца ў малітвах да Антонія як да цудатворцы і памочніка ў пошуку духоўных каштоўнасцей.
Пасля смерці Святога яго цела было пахавана ў касцёле Божай Маці, які межаваў з кляштарам францысканцаў. Пазней касцёл быў цалкам рэканструктаваны і атрымаў назву “Базіліка Св. Антонія”.
У капэле Скарбаў новазбудаванай базілікі былі размешчаны рэліквіі з падбароддзем Св. Антонія і рэлікварый з яго языком, якія з’яўляюцца прадметамі асаблівага пакланення хрысціян. А сама базіліка стала не толькі адным з галоўных францысканскіх духоўных цэнтраў, але і вядомай на ўвесь свет святыняй, якую штогод наведваюць міліёны пілігрымаў.

Напісаць каментар

Адправіць каментар


− четыре = один

Апошнія артыкулы