logo piligrymka





04.04.2014 – Нідэрланды i Бельгiя. Санктуарый Маці Божай у Банэ, Бельгiя – 8 дзён.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Санктуарый Маці Божай бедных у Банэ (на французскай мове – Banneux) з’яўляецца нацыянальнай святыняй Бельгіі. У маленькай вёсачцы Банэ, што месцiцца за 20 км ад Льежа, Марыя з’явілася 11-гадовай дзяўчынцы Марыецце Бэка. Восем аб’яўленняў адбылося толькі памiж 15 студзеням і 2 сакавіком 1933 года. Пятае аб’яўленне адбылося 11 лютага ў 75-ю гадавiну аб’яўленняў у Люрдзе. 
Кожны год у Банэ прыбывае каля 700 тысяч пiлiгрымаў з 60 краiн свету. 22.08.1949 г. Касцёл прызнаў аб’яўленнi ў Банэ, трактуючы iх як працяг аб’яўленняў у Люрдзе. Калi ў Люрдзе была пацверджана дагматычная праўда пра Беззаганнае Зачацце Мацi Божай, то ў Банэ была пацверджанай найстаражытнейшая догма, што Марыя з’яўляецца Мацi Божай – Theotokos.
З 2003 года Банэ ўваходзiць у еўрапейскую сетку марыйных санктуарыяў (R?seau Marial Europ?en), з сядзiбай у Люрдзе.

З наведваннем: Лiхеня (Польшча) Хельмштэдта (Нямеччына) Бруселя, Гента, Бругэ, начнога Антверпена (Бельгiя) Амстэрдама i чароўнага парка цюльпанаў у Кюкенхофе (Нідэрланды).

Час: 04 красавiка 2014 года
Прыкладны кошт : 450€ + VISA 60€

Маршрут:
Мiнск – Лiхень – Хельмштэдт – Банэ – Брусель – Гент/Бруге – Амстэрдам – Лiхень -  Мiнск

Увага! Папярэдні запіс у паломніцтва адкрыты! Колькасць месцаў – абмежавана. Рэгіструйцеся цяпер – заўтра будзе позна!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

 

Прыкладная праграма:

1 дзень
Ранiшнi выезд з Мiнска. Пераезд мяжы, транзiт.
Начлег / Лiхень (Польшча).

2 дзень
Сняданак. Транзiт па тэрыторыi Польшчы i Нямеччыны.
Наведванне нямецкага горада Хельмштэдта, Нiжняя Саксонiя.
Начлег i вячэра / Хельмштэдт

3 дзень
Сняданак. Транзiт па тэрыторыi Нямеччыны i Бельгii.
Наведванне санктуарыя i Св. Iмша ў Банэ.
Начлег i вячэра / Банэ (Бельгiя).

4 дзень
Сняданак. Наведванне Бруселя.
Сабор Св. Мiхала (брусельcкi сабор).
Гран-Плас (Вялiкi рынак), брусельская ратуша, каралеўскi палац…
Вольны час.
Начлег i вячэра/ Банэ (Бельгiя)

5 дзень
Сняданак. Наведванне Гента i Бруге.
Катэдра Св. Бавона з Генцкiм алтаром працы Ван Эйка, Вежа-званіца (het Belfort), Грасьлей./
Катэдральны сабор Хрыста Збаўцы ў Бруге, Ратуша, Бефруа i iнш…
Начлег.

6 дзень
Сняданак. Наведванне Амстэрдама.
Плошча Дам, цэнтральная вулiца Дамрак, каралеўскi палац, касцел Св. Мiкалая
Пры жаданнi наведваюцца славутыя сады кветак у Кюкенхофе, якiя займаюць 32 гектары паверхнi i ўваходзяць у 12 найпрыгажэйшых садоў свету. http://www.keukenhof.nl/en/
Начны пераезд.

7 дзень
Сняданак. Адпачынак у гатэлi.
Св. Iмша ў Лiхенi з наведваннем найвялiкшага санктуарыя Польшчы.
Начлег i вячэра.

8 дзень
Ранiшнi выязд. Пры жаданнi наведванне супермаркета.
Транзiт па тэрыторыi Польшчы.
Пераезд мяжы i вяртанне познiм вечарам у Мiнск.

У кошт увахoдзiць праезд аўтобусам, праца гіда, мед. страхоўка, пражыванне ў атэлях i дамах пiлiгрымаў турыстычнага класа, 6 сняданкаў i 4 вячэры.
Пражыванне ў 2/4 асабовых пакоях.
Пражыванне ў аднаасобным пакоi прадугледжвае даплату 150€.

 

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

 

Падрабязнасці па тэлефонах:  

+375.29.8192211
+375.44.5671529
 +375.29.7080078
 +375.29.6020098

 

Напісаць каментар

Адправіць каментар


пять + один =

Апошнія артыкулы