logo piligrymka





Урачыстасць святога Юрыя адбылася ў новапабудаваным касцёле ў Беліцы.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

23 красавіка Каталіцкі Касцёл узгадвае святога Юрыя, мучаніка. Упершыню вернікі вёскі Беліца Гродзенскай вобласці адзначалі сваё парафіяльнае свята ў новапабудаванай святыні.

14 жніўня 2011 г. касцёл быў асвячоны біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам пры ўдзеле святароў і ў прысутнасці шматлікіх вернікаў, сясцёр законных, прадстаўнікоў улады і гасцей. Велічна адзначаўся і ўспамін святога Юрыя. На свяце прысутнічалі святары з Лідскага дэканата і іншых парафій Гродзенскай дыяцэзіі. Канцэлебравалі святую Імшу пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе кс. прэлат Вінцэнт Лісоўскі, біскупскі вікарый па справах душпастырства і член святарскай рады Гродзенскай дыяцэзіі кс. Уладзімір Гуляй, пробашч касцёла святога Міхала Арханёла ў Белагрудзе кс. Рышард Пэрчак, айцы піяры Андрэй Агель і Ян Асіповіч, кс. Фелікс Папялевіч, кс. Андрэй Роўба, кс. Алег Шпень, кс. Андрэй Кеўлюк, кс. Юзаф Ганчыц.

У  гаміліі кс. Андрэй Зноска, пробашч парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе, узгадаў гісторыю святога Юрыя, які, паводле падання, быў рымскім воінам з Лідзіі. Каля 300 г. ён уступіў у войска цэзара Дыяклетыяна і дасягнуў вялікіх поспехаў у службе. Аднак з-за сваёй веры ў Хрыста быў арыштаваны і аддадзены на катаванні. Ён прыняў мучаніцкую смерць паміж 304 і 305 гг. Паступова культ святога распаўсюдзіўся ва ўсім тагачасным хрысціянскім свеце, і ў XV ст. абраз святога Юрыя па ўшанаванню ў Еўропе быў трэцім пасля абразоў Маці Божай і святога Міхала. Святар таксама нагадаў умовы атрымання адпусту і заклікаў вернікаў прыступаць да сакрамэнту пакаяння.

Пасля Імшы адбылася працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам вакол касцёла з удзелам дзяцей, моладзі, старэйшых жыхароў вёскі Беліца і гасцей з іншых парафій. Напрыканцы пробашч парафіі Святога Юрыя кс. Валянцін падзякаваў усім прысутным за ўдзел ва ўрачыстасці і павіншаваў усіх, хто носіць імя Юрый. Завяршэннем свята і падарункам для жыхароў стаў невялікі канцэрт духоўнай музыкі.

www.catholic.by

Напісаць каментар

Адправіць каментар


+ два = десять

Апошнія артыкулы