logo piligrymka






Будслаўскія ўрачыстасці – рэлігійны пульс Беларусі


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Амаль два тыдні застаецца да ўрачыстасці, прысвечанай 400-годдзю Будслаўскай іконы Маці Божай. Падрыхтоўка – ужо на фінішнай прамой. У гэтым годзе свята выйшла за рамкі рэлігійнага – юбілей святыні стане сапраўды агульнацыянальнай падзеяй, а таксама за рамкі дзяржавы – сярод гасцей у Будславе чакаюць біскупаў з Польшчы, Украіны, Румыніі, Італіі. А папа Францішак прызначыў свайго легата – у Будслаў прыедзе кардынал Жан-Луі Таран. Ён 13 гадоў быў, кажучы свецкай мовай, міністрам замежных спраў Ватыкана. Прыезд такога прадстаўніка Святога Пасаду ў краіну – вялікі гонар. Таксама чакаецца рэкордная колькасць пілігрымаў, не толькі з Беларусі, але і з іншых краін – адзначыў сёння на прэс-каферэнцыі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

“Юбілей ёсць юбілей – 400 год прыбыцця абраза Будслаўскай Маці Божай. Сапраўды вялікая падзея, але, калі мы паглядзім на суседнія краіны, такой падзеі і не было ў апошнія часы (толькі некалькі год таму таксама 400-годдзе Нацыянальнага санктуарыя ў Шылуве ў Літве). А так блізка тут і не было такой масштабнай падзеі – гэта і прыезд папскага легата, і біскупаў з іншых краін, і пілігрымаў з іншых краін. Напрыклад, заўсёды прыходзілі пілігрымы з Масквы і Пецярбурга, а зараз прыйдуць таксама з Саратава”, – паведаміў іерарх.

Рыхтавалася і сама святыня – з дапамогай мясцовай улады быў зроблены невялікі рамонт санктуарыя і ўладкавана тэрыторыя вакол храма. Галоўныя ўрачыстасці пройдуць 5-6 ліпеня, але ўжо з першых дзён ліпеня ў Будслаў адправяцца пілігрымы – пешшу, на роварах. Прыкладна – 40 тыс. чалавек прыме невялікае мястэчка ў гэтым годзе. Размясціць такую колькасць пілігрымаў – трэба было таксама падрыхтавацца – паведаміў кусташ Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе айцец Віктар Бурлака. “Робім палатачны гарадок, дзе будуць размяшчацца пешыя пілігрымы, больш арганізаваны парк навокал святыні – лаўкі, дзе таксама можна будзе размясціцца і адпачыць. Апошні этап перад Будславам (прыкладна за 5-8 кіламетраў) будуць зроблены месцы для стаянак, каб гэта таксама было больш арганізавана. Пры такой колькасці пілігрымаў цяжка казаць аб камфартабельных умовах для пілігрымаў, але галоўнае, што кожны зможа памаліцца перад святыняй”, – сказаў святар.

Таксама сёння на прэс-канференцыя былі прэзентаваны юбілейная манета “400-годдзе Будслаўскай іконы Маці Божай”, выдадзеная Нацыянальным банкам Беларусі, і марка з нагоды юбілея, якую пагасіць – гэта значыць, яна афіцыйна ўвойдзе ў абарот – высокі госць кардынал Жан Луі Таран падчас святочнай св. імшы непасрэдна ў Будславе. Увесь гэты год Каталіцкі Касцёл рыхтываўся да падзеі, якая стане духоўным імпульсам для кожнага верніка, які прыме ўдзел ва ўрачыстасцях, адзначыў арцыбіскуп Кандрусевіч. “Гэта ўжо паказвае нашу духоўнасць, тое што беларусы сваімі каранямі ў хрысціянстве. У цяжкія гады пераследу Касцёла таксама пілігрымы ехалі ў Будслаў, можа не так арганізавана, але заўсёды ехалі. І сёння мы бачым, як вера адрадзілася. І менавіта на гэтых урачыстасцях можна адчуць рэлігійны пульс нашага народу, духоўнасць нашага народу, прывязаннасць да Божай Маці. Сапраўды, нашу краіну можна назваць Terra Mariana – Марыйная Зямля”, – сказаў ён.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч таксама прыме ўдзел у пілігрымцы, магчыма, праедзе некаторы шлях на ровары. У Будслаў таксама запрошаны прадстаўнікі Праваслаўнай, Лютэранскай Цэркваў, мусульман і яўрэяў. А галоўныя ўрачыстасці можна будзе пабачыць сапраўды ў любой кропке свету – з Будслава будзе вясціся прамая інтэрнэт-трансляцыя.

Ларыса Абрамчук, Мінск.

Ватыканскае радыё

Напісаць каментар

Адправіць каментар


четыре − два =

Апошнія артыкулы