logo piligrymka





2 лютага спаўняецца 95 год з дня смерці кс.Францішка Будзька, аднаго з першых беларускіх святароў-адраджэнцаў.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Ксёндз Міхал Буклярэвіч

“Крыніца” №5 за 28 верасня 1919 года паведамляе пра забойства ксяндза Міхала Буклярэвіча.

“Ён, як верны слуга Хрыстуса, быў шчыра адданы працы дзеля духоваго і матэрыяльнаго дабра нашага сялянства: закладаў хаўрусныя крамы, адчыняў пачаткавыя школы, прытулкі, сьмела гаварыў сваім парахвіянам, што яны не Палякі і не Расейцы, а Беларусы, помніў аб бедных і пакрыўджаных, быў паважным заступнікам слабых прад сільнымі гэтаго сьвету”, – піша газета.

У чэрвені 1919 года, калі бальшавіцкі гвалт дасягнуў апагею, ксёндз Буклярэвіч заклікаў народ да паўстання. Жыхары Дзісненшчыны і Браслаўшчыны ўзялі зброю і бараніліся ад Чырвонай арміі, разлічваючы на хуткае наступленне Польскага войска.
Цягам двух тыдняў бальшавікі задушылі паўстанне. Ксяндза Міхала і яго сястру Аліцыю расстралялі. “Zamordowani za mi?o?? do Ojczyzny i ludzi”, – напісана на іх магіле пад сценамі касцёла ў Іказні (Браслаўскі раён). Гэта адзіны помнік тым крывавым падзеям.

Ксёндз Францішак Будзька

Магіла кс. Міхала Буклярэвіча і яго сястры Аліцыі. Мястэчка Іказнь Браслаўскага раёна. Фота Кастуся Шыталя.“Крыніца” №11 за 30 траўня 1920 года піша пра смерць ксяндза Францішка Будзькі.
Ксёндз Францішак Будзька быў адным з першых беларускіх ксяндзоў-адраджэнцаў. Свядомым беларусам ён быў ужо ў 1901-1902 гадах, калі беларускі рух знаходзіўся ў зародкавым стане, і “Наша Ніва” яшчэ не выходзіла.
Ксёндз Будзька першы пачаў перакладаць каталіцкую літаратуру на беларускую мову, быў адным з першых беларускіх прапаведнікаў. Ён пашыраў свядомасць між студэнтаў духоўных семінарый. Меў дачыненне да заснавання першай каталіцкай газеты “Bie?arus”. Марыў пра адраджэнне Уніі, і атрымаў для заснавання грэка-каталіцкай семінарыі брыльянтавае калье ад Магдалены Радзівіл (яго потым прысвоілі друйскія марыяне). Памёр 2 лютага 1920 года ад запалення лёгкіх ва ўзросце 36 год

“Сьпі, Браце, спакойна ў роднай зямліцы! Цяжкой яна Табе ня будзе – Ты быў добрым слугою нашаго Вучыцеля Хрыста, Ты быў верным Сынам нашай Маці-Беларусі! Дух Твой няхай спакойна на Беларусь спазірае і няхай цешыцца вечна, відзячы як на Ніве Роднай добрае зярнё Табой засеяна, бойка і надзейна ў неба ўзрастае”, – піша аўтар, падпісаны крыптонімам А. В.
Імёны кс. Міхала Буклярэвіча і кс. Францішка Будзькі сцёрліся з памяці. Нават з людзей, дасведчаных у гісторыі, пра іх мала хто ведае. Сёлета – 95 год з дня забойства ксяндза Буклярэвіча, налета – 95 год з дня смерці ксяндза Будзькі. Нагода, каб успомніць.

“Дзённік беларуса.” К.Шыталь. поўны тэкст тут http://westki.info/blogs/15904/dzyonnik-belarusa-27-studzenya-31-studzenya-pisha-kastus-shytal

Напісаць каментар

Адправіць каментар


семь + = шестнадцать

Апошнія артыкулы