logo piligrymka





Кожны трэці жыхар Зямлі — хрысціянін, ці вернікі ў лічбах


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Колькасць хрысціянаў расце ў адпаведнасці з павелічэннем насельніцтва свету. Кожны трэці чалавек у свеце з’яўляецца хрысціянінам. Амаль 2, 4 млрд. хрысціянаў складаюць каля 33 % усяго сусветнага насельніцтва — 7,2 млрд. Такія дадзеныя былі апублікаваны на пачатку 2014 года Бостанскім Цэнтрам па даследаваннях cусветнага хрысціянства (Gordon-Conwell-Seminar), што паведамляецца на сайтах idea і kath.net.

Kолькасць хрысціянаў у мінулым годзе павялічылася на 200 млн чалавек. Лік вернікаў, якія рэгулярна ўдзельнічаюць у літургіі, складае прыкладна 310 млн. Каталіцкі Касцёл з больш чым 1, 2 млрд членаў з’яўляецца адной са шматколькасных хрысціянскіх дэнамінацый. Пратэстантаў — 441 млн, праваслаўных — 280 млн, членаў Англіканскай Царквы — 92 млн, астатніх хрысціянаў — 110 млн.

Большасць хрысціянаў (563 млн) жыве ў Лацінскай Амерыцы. Далей ідзе: Еўропа (561 млн), Афрыка (520 млн), Азія (368 млн), Паўночная Амерыка (229 млн) і Акіянія (25 млн). У свеце налічваецца 4, 7 млн. хрысціянскіх культавых будынкаў. 12,5 млн людзей з’яўляюцца хрысціянскімі святарамі.

Іслам з’яўляецца другой пасля хрысціянства па колькасці рэлігіяй (1, 7 млрд) Індусаў налічваецца каля аднаго млрд, будыстаў — 514 млн. Індуістамі сябе лічаць 14 млн чалавек. У свеце налічваецца 255 млн прыхільнікаў сікхізма і 137 млн атэістаў.

Паводле sedmitza.ru, (AYU)

Напісаць каментар

Адправіць каментар


шесть − = два

Апошнія артыкулы