logo piligrymka






Са святам Божага Нараджэння.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

 “Не бойцеся, вось абвяшчаю вам вялікую радасць: сёння нарадзіўся ў горадзе Давіда Збаўца, Ісус Хрыстос” (2Лк 10-11).

Зноў прыйшло свята Божага Нараджэння. Свята, якое блізкае для кожнага з нас. Свята, калі мы чакаем падарункаў, цёплых словаў падтрымкі, прабачэння крыўд ці проста, калі ёсць некалькі вольных дзён каб пабыць дома ў коле сваёй сям’і, адведаць сваіх блізкіх і сяброў. У кожным выпадку і пры любых аклічнасцях, самым галоўным момантам свята з’яўляеца тое, каб чарговы раз пераканацца, што нельга быць шчаслівым, жывучы ў адзіноце, жывучы для самога сябе, турбуючыся выключна пра свой поспех. Жыццё мае сэнс, калі ёсць побач нехта, з кім мы можам падзяліцца, каго можам любіць, каму можам зрабіць прыемнае. Наша радасць не знаходзіцца ў нас саміх, але ў людзях, якія жывуць і радуюцца разам з намі.

Ісус Хрыстос, Сын Божы, становячыся чалавекам, адным з нас, адчыняе нашыя сэрцы на разуменне гэтае праўды. Ён прыносіць неба на зямлю, каб даць нам тое, што прыналежыць Яму, бо як Ён становіцца ва ўсім падобным да нас людзей, так і мы праз Яго ва ўсім становімся падобнымі да Бога.

У гэтым свеце, дзе ёсць мы з вамі, Хрыстос знаходзіць радасць і задавальненне, знаходзіць іх разам з намі, любячы і жывучы для нас. Сын Божы нам кажа, што можна быць шчаслівымі на гэтай зямлі, толькі не трэба баяцца любіць так, як гэта робіць Ён.

А таму і мы, давайце ў гэты час святкаванняў ягонага з’яўлення сярод нас людзей, будзем рабіць падарункі, казаць прыгожыя і цёплыя словы, рабіць што-небудзь добрае, каб было больш цудаў у нашым жыцці, каб было больш свята ў нашым жыцці, каб было больш Бога ў нашым з вамі жыцці.

Няхай Нараджэнне Ісуса Хрыста нясе нам Божае бласлаўленне, святло, радасць, супакой у сэрцы, надзею, здароў’е, поспех у працы і вучобе і каб мы любілі адзін аднога, бо як кажа Ян Евангеліст: “Калі мы любім адзін аднога, Бог жыве ў нас, а мы ў Богу” (1Ян 4,12). 

З Раством Хрыстовым! З калядамі!

 

Калектыў piligrymka.by

Напісаць каментар

Адправіць каментар


семь + = десять

Апошнія артыкулы