logo piligrymka





Артыкул канкурсанта №5.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Знайсці сябе…

-Калі ты памрэш, матуля? – пытаецца мая пяцігадовая дачушка, абдымаючы
за шыю сваімі маленькімі ручкамі.
– Калі Бог дазволіць, то буду  жыць доўга, дачакаюся тваіх дзетак , а
тады і пайду з гэтага свету.
– А я таксама памру? — не супакойваецца дзіця.
– І ты таксама памрэш. Усе людзі калісьці павінны памерці. Але памірае
толькі цела, а душа ляціць на Неба, да Бога, — як магу, стараюся
растлумачыць малечы.
-А на небе мы будзем разам? – туліцца да мяне маё  маленькае шчасце.
-Так. На небе будзем разам назаўжды. На зямлі мы часова, у пілігрымцы…
-У якой пілірымцы?- крышку няправільна вымаўляе незнаёмае слова дачушка .
-Пілігрымка – гэта такая вандроўка, часовая, чалавек з падзякай Богу
наведвае мясціны. А пасля абавязкова дадому вяртаецца, – тлумачу я, а
сама адчуваю, што, калі дзіця будзе далей “капаць”, то наўрад ці змагу ёй усё
растлумачыць.
-Мам, а ў пілігрымцы мы не патонем ( гэта ўжо тэлевізара наглядзелася)?
-Не, Бог усцеражэ.
-Матулечка, ты толькі не бойся пілігрымкі, я за цябе памалюся.  “ Анёле
Божы, Дружа мой, ты заўсёды будзь са мной…..”  Яе любімая малітва,
сястра Аня на уроках рэлігіі навучыла.
Са словамі малітвы на вуснах мой “маленькі анёл” засынае. А я яшчэ
доўга не магу заснуць.
Думаю пра сваю зямную пілігрымку. Як многа ты, Бог, мне даў .Часам,
здаецца, не зусім заслужана. Усе было ў жыцці: і часы бязвер’я,  і
граху. А Ты ўсё цярпеў. Цярпеў і верыў, як бацькі вераць у
выздараўленне свайго дзіцяці. Не проста верыў, а дараваў мне сваю
Міласэрнасць.
Цяпер у мяне ёсць усё : сям’я, бацькі, дзеці, праца, сябры, жылле, і я
адчуваю сябе вельмі багатым чалавекам.  Ты, Божанька,  нам з мужам,
ужо ў сталым узросте даў ласку нарадзіць гэтую маленькую дачушку, трэцяе
дзіця ў нашай сям’і. Як цэмент знітоўвае між сабой камяні падмурка, так і
нараджэнне гэтага дзіцяці ўмацавала стасункі  ў нашай сям’і.
Але самае галоўнае, што ты дазволіў  паверыць у Цябе. Ты, нібы крылы, даў мне Веру.  Наколькі лягчэй стала жыць з гэтай верай. Хай яна пакуль-што недасканалая. Але, калі
Ты дазволіш, яна будзе ўдасканальвацца.
Дзякую табе, Божа, за гэтую пілігрымку, за тое, што дазволіў знайсці
Цябе. А ў Табе знайсці сябе.
“ ….Анёле Божы,  зберажы матулю ў пілігрымцы …” , праз сон шэпчуць вусны дзіцяці.
Якое шчасце….

22 Responses to "Артыкул канкурсанта №5."

  1. Ludmila пишет:

    Я галасую за гэты артыкул

  2. Ала пишет:

    Слезы на вачах – гэта мой голас…

  3. Мікола пишет:

    Аддаю свой голас!

  4. Таня пишет:

    Знайсцi сябе – гэта тое, аб чым я мару ўсё сваё жыцце. Аддаю свой голас за гэты артыкул!

  5. Валер пишет:

    Дабраславеньня вам. І няхяй дачушка ваша ў сваёй зямной пілігрымцы прыйдзе да Ісуса Хрыста. Як вы. Слава Госпаду. Амэн.

  6. лена пишет:

    за душу тронуло, молодец, удачи!

  7. Alena пишет:

    Работа отнюдь не конкурсная… У Иисуса не было ничего… Но Он был богаче всех. А у Иова было всё…И не заслугами человек получает милость. Разбойник на кресте не заслужил в своей жизни то, что в итоге получил от самого Иисуса…Милый конкурсант! Можно всё потерять, что Вы имеете сегодня. Не этим определяется Вера…
    Желаю Вам и вашей семье обрести то, что истинно, и что не сокрушат невзгоды, лишения и болезни. Желаю всем нам-и проголосовавшим за Вас, и Валеру, видеть любовь повсюду, как в артикуле №3, потому что Бог есть любовь…И помнить, чем больше мы приближаемся к Богу, тем ощутимее борьба за за наши души (см. №3)

    • Ольга пишет:

      Бог всем даёт жизнь земную для того, что бы мы любили друг друга и благодарили всевышнего за дары неба, что и делает конкурсантка № 5 и в её искренности чувствуется тепло. Очень добры артикул.

  8. Сяргей пишет:

    Бог нам пасылае выпрабаванні, каб наша Вера стала мацней… Але самае галоўнае, што Бог нам пасылае толькі тыя выпрабаванні, якія мы можам вытрымаць.
    Артыкул вельмі шчыры і дае вялікі зарад пазітыву. Дыялог маці і дачкі нам паказвае тую моц Веры, якая дае ім моц жыцця. Няхай Бог беражэ Вас і Вера ваша мацнее дзень ад дня.

  9. Анна пишет:

    Галасую!

  10. Данииил пишет:

    Очень достойная статья. Заслуживает 1 места

  11. Аня пишет:

    Голосую за тебя!!!

  12. Малофейчики пишет:

    И мы Голосуем

  13. Светлана пишет:

    Я голосую за этот артикул

  14. Елена пишет:

    для такого конкурса
    несколько примитивно

  15. Анастасия пишет:

    Я галасую за гэты артыкул

  16. Алесь пишет:

    Простыя дзiцячыя пытаннi заусёды прымушаюць нас станавiцца больш мудрымi.
    Я галасую за гэты артыкул!!!

  17. Hиколай пишет:

    За!!!

  18. Настя пишет:

    Голосую – за.

  19. Пилигрим пишет:

    для такого конкурса
    несколько примитивно

    полностью согласен.

    Грыгор’ева Алена Сцяпанаўна, Віц. вобл., г.п. Шуміліна – лучшее!!!!!!!!!
    вчитайтесь в смысл!!!!!!!

  20. Александр пишет:

    Уровень школьного сочинения для серьезной темы.

Напісаць каментар

Адправіць каментар


один × один =

Апошнія артыкулы