logo piligrymka





Нязведаная Грузія. Хрысцiянская Грузiя.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

 

Грузія. Тбілісі.Грузія — вельмі невялікая дзяржава, памерам з Ірландыю. Краіна горная, цёплая і не вельмі дарагая — дзесьці на ўзроўні Турцыі. Цэны без вялікага роскіду, узровень жыцця таксама ў цэлым невысокі, але Грузія — краіна, якая плаўна змяняецца ў лепшы бок. З 2010 года тут пастаянна нешта паляпшалася: будаваліся дарогі, распаўсюджваўся інтэрнэт, рэканструяваліся нацыянальныя паркі і археалагічныя аб’екты, рэстаўраваліся цэрквы … Тут яшчэ шмат чаго няма, але трэба разумець, што краіна ў 2004 годзе пачала практычна з нуля.

Каштоўная ўласцівасць Грузіі — менавіта гэтая пастаянная дынаміка, пастаянная праца над паляпшэннем краіны. З 2011 па 2013 гады Грузія здзейсніла магутны рывок і моцна Грузия. Вінаграднікі Кахетыі.змянілася да лепшага ў плане інфраструктуры. Адрамантавалі Тэлаві і Ахалцыхе, адкрыліся новыя гатэлі, рэстараны і вінзаводы. Нават глухаватая Кахетыя ажыла. Пасля выбараў 2013 года тэмпы будаўніцтва прыпыніліся, але многае ўжо было зроблена. Дынаміка развіцця ўжо не такая высокая, але народ не губляе надзеі палепшыць эканамічны стан краіны і працуе над гэтым.

Што тычыцца рукатворных аб’ектаў, то ў Грузію едуць, каб паглядзець манастыры, храмы, замкі, крэпасці, а таксама мегаліты і некаторыя іншыя археалагічныя аб’екты. У Грузіі ёсць узоры архітэктуры XIX стагоддзя. Вы ўбачыце і моцна разбураныя крэпасці XV стагоддзя, і тыя, што нядрэнна захаваліся, убачыце храмы і Грузія. Аджарыя. Батумі.манастыры XII, XI, X стагоддзяў і некаторыя зусім старажытныя. Грузія — гэта нейкі сімбіёз старажытнасці на фоне непаўторнай культуры, багатай на хрысціянскія традыцыі, і велічных гор. Горы, здаецца, дапамагаюць фермерам нябачнай сваёй сілай вырошчваць вінаград.

Ці ёсць у свеце хоць што-небудзь, чаго нельга знайсці ў гэтай краіне? Мабыць, няма. У Грузіі ёсць усё і для ўсіх. Калі вас цікавяць горы — варта наведаць Сванетыю. Калі вы гурман і аматар традыцый, шануеце вытанчанае грузінскае віно — вам у Кахетыю. Калі вам больш да душы субтропікі, мора, пальмы і экзотыка — едзьце ў Аджарыю.

Варта наведаць Краіну тысячы вежаў, або Краіну Залатога руна, як называюць Сванетыю. Яна выдатная ў любую пару года.Грузія. Саборы Алавердзі - галоўныя святыні Кахетыі. Казачная снежная зіма, квітнеючая вясна, сонечнае лета і каляровая восень Сванетыі заўсёды чакаюць гасцей.

Адзін з самых самабытных раёнаў Грузіі — Аджарыя. Вузкая паласа ўзбярэжжа ля падножжа горных хрыбтоў Малога Каўказа абмываецца Чорным морам. Гэтая старажытная зямля валодае мяккім субтрапічным кліматам і выдатнымі прыроднымі ўмовамі.

Варта пабываць і Грузiя. Пячорны манастыр Вардзiя.ў галоўнай святыні Кахетыі — саборы Алавердзі, адным з самых знакамітых сярэднявечных храмаў Грузіі. Збудаваны ў пачатку 11 стагоддзя, ён неаднаразова разбураўся, упарта адбудоўваўся зноў і зноў, каб сёння здзіўляць паломнікаў і турыстаў сваімі магутнымі і аскетычны сценамі шараватага адцення. Пазбаўленыя ўпрыгожванняў і малюнкаў, яны пакідаюць незабыўнае ўражанне сілай духу і веры, што з веку ў век прымушала сабор выжываць у самых страшных варунках гісторыі.

Адпавядае Кахецінскаму сабору пячорны манастыр Вардзія — сапраўды галоўная архітэктурная «пярліна» краіны. Комплекс, узведзены ў 12—13 стагоддзях у глыбіні скалы, некалі ўяўляў сабой сапраўдную праваслаўную крэпасць, а ў нашы дні лічыцца духоўным цэнтрам Грузіі, куды сцякаюцца паломнікі з усяго свету.

Грузія. Крэпасць Анануры.Побач з Горы прыцягвае ўвагу дзівосная скала, чый спадзісты схіл спаласаваны рукотворным пячорамі — гэта старажытны горад Уплісцыхе («крэпасць бога»). Падобны здалёку да вялікага мурашніка, гэты пячорны комплекс датуецца 2-м тысячагоддзем да н. э. Некалі ён складаўся з 700 памяшканняў, сёння ж для турыстаў захавалася толькі 150. Нельга прапусціць і старажытную Мцхету — першую сталіцу Грузіі, дзе ў 337 г. хрысціянства абвясцілі дзяржаўнай рэлігіяй краіны. Менавіта тут знаходзіцца першы і галоўны храм Грузіі — Светыцхавелі («жыватворчы слуп»).

Нарэшце, абавязкова пабывайце ў крэпасці Анануры, што ў 70 км ад Тбілісі, а таксама ў цытадэлі Хертвісі, размешчанай на высокай гары. Дакладная дата пабудовы гэтага ўмацавання невядомая, але ўжо ў 10 стагоддзі тут віравала жыццё, ішлі жорсткія баі за землі і апантана маліліся Богу ў чаканні выратавання.
Грузія. Тбілісі - кафэ ва ўтульным старым горадзе.
Прайшоўшы горы і даліны гасціннай Грузіі, абавязкова вярніцеся на пару дзён у Тбілісі — такі прыязны, непаўторна прыгожы горад, дзе “кожны дзень сустракаюць з малітвай, а праводзяць з добрай усмешкай і келіхам віна”, гэтак кажуць жыхары горада пра саміх сябе.

 

Гісторыя хрысціянства ў Грузіі.

Першыя стагоддзі хрысціянства ў Грузіі падвяргалася ганенням. Аднак ужо ў 326 г. н. э. хрысціянства ў старажытнай Грузіі стала дзяржаўнай рэлігіяй дзякуючы пропаведзі Святой роўнаапостальскай Ніны. Выконваючы волю Прасвятой Багародзіцы, Святая Ніна з Іерусаліма прыйшла ў Грузію і канчаткова зацвердзіла ў ёй веру Хрыстову, стаўшы ініцыятарам будаўніцтва мноства храмаў у памяць вялікапакутніка Георгія Пераможцы. Грузія абрала святога Георгія сваім нябесным заступнікам. Найстаражытнай святыняй Грузіі з’яўляецца Нятленны Хітон Хрыстоў, які захоўваецца ў Мцхетскім саборы. Гэта месца ёсць і заўсёды будзе цэнтрам духоўнага жыцця грузінскай нацыі. Тут знаходзіцца кафедральны патрыяршы храм Грузінскай праваслаўнай царквы ? Светыцхавелі.Грузія. У гарах.

У IV стагоддзі Грузія цвёрда стала на шлях хрысціянства і заўсёды непахісна бараніла праваслаўнае вучэнне. У тым ліку і ад знешніх ворагаў-заваёўнікаў: персаў і арабаў, туркаў-сельджукаў, манголаў, асманаў, якія насаджалі сваю рэлігію ў краіне. За веру Хрыстову прыняло пакутніцкую смерць мноства людзей, як духоўнага звання, так і грамадзян. Сусветная гісторыя не ведае такога прыкладу самаахвярнасці, калі адначасова 100 000 чалавек прынялі пакутніцкі вянец. Жыхары Тбілісі адмовіліся выканаць загад харэзмшаха Джалаледдзіна ? прайсці і апаганіць іконы, пакладзеныя на мосце. Былі пакараныя мужчыны, дзеці і старыя. Гэта здарылася ў 1226 годзе. У 1386 годзе арда Тамерлана знішчыла манашак Квабтахеўскага манастыра. У 1616 годзе падчас нашэсця шаха Абаса прынялі пакутніцтва 6000 манахаў Давіда-Гарэджыйскага манастыра.

Нягледзячы на трагічную гісторыю краіны Грузінская Царква (з XI стагоддзя на чале з каталікос-патрыярхам) заўсёды займалася асветніцкімі справамі. Тэрыторыя краіны поўная цэркваў і манастыроў. Многія з іх сталі асветніцкімі цэнтрамі. У XII стагоддзі вялікі грузінскі цар Давід IV заснаваў Гелацкі манастыр (каля г. Кутаісі) і пры ім акадэмію, якая ва ўсім праваслаўным свеце была прызнаная найвялікшай тэалагічнай і навуковай школай.Грузія. Сванетыі.

У пачатку XIX ст. Грузія была далучана да Расійскай імперыі. Быў утвораны Грузінскі Экзархат. У сакавіку 1917 г., пасля рэвалюцыі, была адноўлена незалежнасць Грузінскай Царквы. Першым каталікос-патрыярхам быў абраны вядомы царкоўны дзеяч Кірыён II. З 1977 года і па сённяшні дзень Каталікос-Патрыярхам усяе Грузіі, архіепіскапам Мцхетскім і Тбіліскім з’яўляецца Свяцейшы і Блажэннейшы Ілля II.

На тэрыторыі Грузіі знаходзіцца мноства хрысціянскіх святынь. Штогод паломніцтва да святых месцаў здзяйсняюць дзясяткі тысяч турыстаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Напісаць каментар

Адправіць каментар


пять − один =

Апошнія артыкулы