logo piligrymka





02.10.2014 – Пілігрымка да месца аб’яўлення Маці Божай у Фаціме (Партугалія) – 16 дзён.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Фацімскія аб’яўленні, між іншым, тычацца пераследу і адраджэння Касцёла на Беларусі ў ХХ ст. Падчас падарожжа ў Фаціму пілігрымы наведаюць таксама найбольш славутыя Марыйныя санктуарыі ў Еўропе: Ліхень, Люрд, Ля Салет, Чэнстахову. Ушануюць рэліквіі апостала Якуба ў Санцьяга дэ Кампастэла – першым месцы пешага супольнага хрысціянскага пілігрымавання ў Еўропе. Наведаюць найпрыгажэйшыя катэдральныя саборы ў Парыжы, Барселоне і Кёльне. І, згодна са старажытнай традыцыяй пілігрымаў, будзе магчымасць абмыцца ў водах акіяна, што сімвалізуе пачатак новага жыцця.

Маршрут пілігрымкі:

Мінск – Ліхень – Кёльн – Парыж – Люрд – Санцьяга дэ Кампастэла – Фаціма / Фаціма – Барселона – Падуя – Чэнстахова – Мінск

Час: 2—17 кастрычнiка 2014 г.
Кошт: 680 еўра + VISA

У кошт увахoдзiць: праезд аўтобусам, апека суправаджаючага/праваднiка, тэматычныя экскурсii, мед. страхоўка, пражыванне ў атэлях i дамах пiлiгрымаў турыстычнага класа, 10 сняданкаў  i 9 абедаў/вячэр.
Пражыванне ў пакоях на 2 і 4 чалавекі.
Пражыванне ў аднамесным нумары прадугледжвае даплату 250 €.

Дадаткова аплочваецца: наведванне Лiсабона i Атлантычнага акiяна – 30 € (па жаданні).

Увага! Колькасць месцаў – абмежавана. Рэгіструйцеся цяпер – заўтра будзе позна!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

Праграма:

1 дзень
Выезд з Беларусі (Мiнск).
Транзіт па Беларусі/начны пераезд.
Пераезд беларуска-польскай мяжы (Брэст).

2 дзень
Транзіт па Польшчы. Наведванне санктуарыя ў Ліхені (св. імша).
Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.

3 дзень
Транзіт па Нямеччыне.
Наведванне сабора ў Кёльне.
Начлег у атэлі, сняданак.

4 дзень
Транзіт па Францыі.
Прыезд у Парыж. Наведванне Парыжа.
Начны пераезд.

5 дзень
Люрд. Святая імша і малітва.
Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.

6 дзень
Транзіт па Іспаніі.
Начлег у атэлі Санцьяга дэ Кампастэла, вячэра + сняданак.

7 дзень
Наведванне базілікі Св. апостала Якуба.
Прыезд у Фаціму.
Начлег у гатэлі, вячэра + сняданак.

8 дзень
Фаціма. Св. Імша.
Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.

9 дзень
Фаціма. Вольны час.
Пры жаданні можна будзе паехаць на бераг акіяна і наведаць Лісабон.
Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.

10 дзень
Транзіт па Іспаніі.
Начлег у атэлі, вячэра + сняданак (Сарагоса).

11 дзень
Наведванне Барселоны. (Саграда Фамілія, Каза Пэдрэра, парк Гуэль…).
Начны пераезд.

12 дзень
Транзiт Францыя – Iталiя. Падуя.
Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.

13 дзень
Наведванне Падуi. Сабор Св. Антонiя.
Начны пераезд.

14 дзень
Чэнстахова. Наведване санктуарыя i малiтва.
Вячэра/начлег.

15 дзень
Наведванне гіпермаркета (каля Варшавы).
Начны пераезд.

16 дзень
Вяртанне ў Мінск.

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

Падрабязнасці па тэлефонах:  

+375.29.6186887
+375.29.5187686

 +375.29.6020098
+375.29.7080078

 +375.29.6635110
+375.33.3535110

 

5 Responses to "02.10.2014 – Пілігрымка да месца аб’яўлення Маці Божай у Фаціме (Партугалія) – 16 дзён."

  1. Таццяна Дарафеева пишет:

    Хвала Хрысту! Прайшло ужо 2 месяцы пасля вяртання з Фацiмы. Гэта была складаная ,але сапраудная пiлiгрымка. Праехалi у аутобусе 10 000км ( мы рушылi з Вiцебска), было складана, але мы рыхтавалiся к складанасцям. Толькi зараз магу аб гэтым пiсаць спакойна. Я ведала, што будзе шмат ураджанняу, але каб столькi? Усiм раю. Акрамя тых, хто не разумее сэнсу пiлiгрымавання, такiм заусёды будзе штосьцi не так. Можа паспытаць iм шчасця у звычайных тур. агенствах? Шчыра дзякуй усiм арганiзатарам,асаблiва гiду Анечке, за такую прадуманую, зробленаю для людзей i з любоую да iх праграмай.Мару пабываць з вамi у iншых падарожжах.Творчых плёнау, а найперш- ласкi Божай!

  2. Nastya пишет:

    Это так здрово- увидеть почти все самые столицы Европы в одном туре!)Барселона-мечта!Но уже в слудующем году…

  3. Дыяна пишет:

    Nastya, чакаем Вас пабачыць у пілігрымцы да месца аб’яўлення Маці Божай у Фаціме у наступным годзе.

  4. Виктория пишет:

    я бы с удовольствием поехала, но, к сожалению, нет визы.

  5. Дыяна пишет:

    Вікторыя, мы афармляем візы для паломнікаў, якія іх не маюць. Калі вы сапраўды жадаеце ехаць у Фаціму, то спяшайцеся! Тэлефануйце і запісывайцеся!

Напісаць каментар

Адправіць каментар


четыре − три =

Апошнія артыкулы