logo piligrymka






Папа Францішак едзе ў Рыа, дзе збяруцца разам 4 млн. пілігрымаў, а ці далучышся ты?


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Як раней ужо паведамлялася на нашым сайце, у гэтым годзе ў Бразіліі пройдуць Сусветныя дні моладзі. Праграма тут. Традыцыйна ў такіх сустрэчах бралі ўдзел і кіруючыя Касцёлам пантыфікі. Пра свой намер быць у Рыа на СДМ 2013, казаў таксама і Папа Бэнэдыкт XVI, калі выконваў паслугу Пятра. Аднак не было дакладна вядома, ці гэтую традыцыю, якая пачынаецца з часоў Яна ПаўлаІІ, падтрымае Францішак. І вось, Ватыканскае Радыё размесціла ў інтэрнэце наступную інфармацыю:

Арцыбіскуп Апарэсіды, кардынал Раймунда Асіс, паведаміў аргенцінскаму агенцтву “Aica”, што Папа Францішак прыбудзе на Сусветныя дні моладзі, якія 23-28 ліпеня 2013 г. пройдуць у бразільскім Рыа-дэ-Жанейра. Пурпурат адзначыў, што асабіста размаўляў аб гэтым з Пантыфікам, які паабяцаў яму, што прыедзе на гэты моладзевы форум. У ім, паводле арганізатараў, можа прыняць удзел да 4 млн. чалавек. Іх колькасць можа вырасці з-за выбару лацінаамерыканскага іерарха на Пасад св. Пятра. 
Арганізатары інфармуюць, што большасць маладых людзей прыбудзе з краін Лацінскай Амерыкі, але таксама з ЗША і Еўропы. З нагоды сусрэчы ўлады Бразіліі запэўнілі, што моладзь не будзе мець праблем з уездам у краіну, бо ўяздныя візы бразільскія консульстывы будуць выдаваць удзельнікам сустрэчы бясплатна. Улады лічаць, што каталіцкае мерапрыемства ў Рыа збярэ больш удзельнікаў, чым чэмпіянат свету па футболе, які адбудзецца ў Бразіліі ў 2014 г., і летнія Алімпійскія гульні, што пройдуць тут у 2016 г.

Застаецца толькі дадаць, што з Беларусі мяркуюць паляцець ў Рыа каля 50 асобаў. Гэта значна менш, чым было ўдзельнікаў з нашай краіны на СДМ ў Мадрыдзе 2 гады назад,  тады было іх больш за 500 чалавек, але ж ў Рыа беларусаў будзе больш, чым ў 2008 годзе ў Сіднэі. У Аўстраліі беларуская дэлегацыя не налічвала і дзясятка чалавек.

Адметнасцю Сусветных дзён моладзі ў тым, што арганізатары насамрэч досыць талерантна падыходзяць да ўзроставага абмежавання. У Рыа можа ехаць кожны, хто пачувае сябе маладым. Дык вось, Папа Францішак прыбудзе ў Рыа, а ці далучышся ты да маладых паломнікаў?

Рыа запрашае…

2 Responses to "Папа Францішак едзе ў Рыа, дзе збяруцца разам 4 млн. пілігрымаў, а ці далучышся ты?"

  1. iryna пишет:

    ja jedu. tolki jak valanter. chiba budu adzinym valanteram z bielarusi. sustrenemsia u rio!

  2. Sergiusz пишет:

    Ці ёсьць падрабязнасьці наконт выезду?? Пішу на пошту – “нет ответа” :-)

Напісаць каментар

Адправіць каментар


+ один = восемь

Апошнія артыкулы