Кракаў
На працягу стагоддзяў, Кракаў не перажываў ні моцных падзенняў, ні уздымаў. Трымаючыся залатой сярэдзіны, яго абыйшлі тыя падзеі, што нясуць за сабой жорсткія змены. Кракаўскі Стары горад амаль цалкам захаваў сваё гістарычнае аблічча, перамены ж, якія рабілі змены моды і стыля, ніколі не былі глабальнымі. Горад не разбураўся з часоў татарскага нашэсця ў 1241 г. і па сённяшні дзень здзіўляе сваёй прыгажосцю і гармоніяй.
Прага
Мала ёсць гарадоў у Еўропе, якія пры сваім узнікненні атрымалі ў дар такое прыгожае месцазнаходжанне. Але перад тым, як горад стаў “златай Прагай”, прайшло шмат гадоў.
А пачыналася Прага на Градчанскім халме, дзе былі ўзведзены яе першыя старажытныя пабудовы. Верагодна, славяне, што засялялі даліну Влтавы, ставілі свае дамы і на іншых халмах, але Прага пачыналася менавіта тут. Гістарычныя сведчанні пра паселішча славян на тэрыторыі сучаснай Прагі адносяцца да VI ст. н. э. У 880-х гг. першы, вядомы па летапісах, чэскі княз Баржывы заклаў Град, які і сёння служыць рэзідэнцыяй прэзідэнта Чэхіі. Ахрышчаны ў Маравіі асветнікам славян Мяфодзіям, князь Баржывы пабудаваў на левым беразе Влтавы першы касцёл у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. Да нашых дзён касцёл не захаваўся, але і зараз у Празе можна бачыць прыклады раманскага стыля, які пераважаў у Чэхіі да сярэдзіны ХІІІ ст. Гэта ратонды Святога Крыжа, Святога Марціна, Святога Лангіна, а таксама касцёл Святога Йіржы – самы прыцягальны з раманскіх будынкаў гораду, нягледзячы на тое, што адзін яго фасад і перароблены ў стылі барока.

Кёльн
Яшчэ 5 тыс. гадоў назад старажытныя кельты мелі тут свае ўмацаванні, як кажуць археалагічныя знаходкі ў раёне Ліндэнталь. Аднак гісторыя Кёльна як пастаяннага паселішча пачынаецца ў 38 г. да н.э. з заснаваннем Маркам Віспасіянам Агрыппай, вайскоўцам імператара Аўгуста, населенага пункту Аппідум Убіорум. У 50 г. н.э. горад атрымлівае новую назву – Colonia Claudia (Калонія Клаўдзія), а да сярэднявечча засталося толькі “Калонія”, на мясцовым дыялекце – Кёльн.
Вена
Вена нездарма лічыцца адным з самых прыгожых гарадоў Цэнтральнай Еўропы. Яна вырасла на беразе Дунаю, у нізіне аднаго з астрогаў Альпаў – невысокага Венскага Лесу. Але горад ужо даўно перакрочыў Дунай і ўзбіраецца вышэй у горы. Гісторыя Вены налічвае больш, чым 3 тыс. гадоў. За некалькі тысячагоддзяў да нашай эры на тэрыторыі, якую сёння займае горад, былі паселішчы ілірыйскіх плямёнаў. У І ст. да н.э. гэтыя землі перайшлі пад валоданні рымлян.
Падуя
Падуя – вельмі старажытны горад, які паўстаў з рыбацкай вёсачкі. Першыя пасяленні людзей па дадзеным археалогіі з'явіліся тут прыблізна ў ХІ-Х стст. да н.э.
Пачынаючы з 226 г. да н.э. горад уступіў у саюз з Рымам супраць Цызальпінскай Галіі. Гэты саюз был падцвержаны шмат разоў, калі Падуя змагалася разам з рымлянамі, а ў 45 г. да н.э. яна перайшла і пад муніцыпальнае кіраўніцтва Рыма, стаўшы часткай так званага дзесятага каралеўства. Пры імператары Аўгусце Падуя дасягнула высокага эканамічнага ўзроўня: горад з'яўляўся важным транспартным цэнтрам і разбагацеў дзякуючы вытворчасці шэрсцяных вырабаў.

Авіньён
На месцы, дзе сёння знаходзіцца Авіньён, яшчэ ў старажытныя часы з'явіліся людзі. Амаль 2 тыс. гадоў таму народы “кавары” спыніліся каля натуральнага бастыёна, які зрабілі скалы над Ронай. Першыя жыхары далі свайму паселішчу назву Аэуньон (“Пан вады”).
Калі за VІ ст. да н.э. фінікійцы заснавалі Массалію (сучасны Марсэль) іх адразу зацікавіла зручнае месцазнаходжанне Авіньёна – яны пабудавалі тут порт. Гэты порт дабудавалі старажытныя рымляне, у часы Імперыі змяніўшы назву горада на Авеніё.

Парыж
Сёння дакладна вядома, што Парыж узнік пасярэдзіне Сены на маленькай выспе Сітэ.
Першыя згадкі пра Парыж і гальскае племя парызееў адносіцца да 53 г. да н.э., калі Юлі Цэзар паклікаў сюды прадстаўнікоў падпарадкаваных народаў. Патрапіўшы пад уладу рымлян, Парыж увайшоў у склад Ліёнскай правінцыі, дзе часта гасцявалі імператары.Венецыя
Венецыя здольная выклікаць натхненне ў кожнага, хто стане на гэтую зямлю. Хаця, зямля – гэта гучна сказана: горад размешчаны на 118 выспах, звязаных паміж сабой сеткай каналаў (каля 177), праз якія перакінута больш за 350 мастоў. Горад на вадзе, горад, які сыходзіць пад ваду. Ні мы, ні нашы нашчадкі не застануць знікнення Венецыі, але аўра рамантычнага знікнення надае гораду яшчэ большае ачараванне.
Рым
Італія пачынаецца з Рыму, а Рым – з легенды.
21 красавіка 753 г. да н.э. ускормленыя ваўчыцай Ромул і Рэм заклалі першыя камяні Вечнага горада.
Горад знаходзіцца сярод пагоркаў Лацыё на берагах Тыбра. Паспяховае размяшчэнне сямі рымскіх халмоў, прывяло да імклівага росту паселішчаў вакол іх.
Паступова Рым падначаліў сабе ўсе італьянскія землі і заваяваў нават поўнач Афрыкі. У 27 г. да н.э. пры імператары Аўгусце ўтварылася Рымская імперыя, якая дыктавала сваю палітыку Міжземнамор'ю. Кіраванне Аўгуста было часам росквiту Рыма. Сталіца апраналася ў мармур.