logo piligrymka





14.08.2016 – Хрысцiянская Грузiя (з адпачынкам на моры) – 9 дзён.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Ужо ў 326 г. у старажытнай Грузii хрысцiянства становiцца дзяржаунай рэлiгiяй дзякуючы пропаведзям Святой роўнаапостальнай Нiны. Выконваючы волю Багародзiцы, Святая Нiна з Iерусалiма прыйшла ў Грузiю i канчаткова зацвердзiла ў ёй веру Хрыстову, зрабiушыся iнiцыятаркай пабудовы шматлiкiх святынь у памяць вялiкамучанiка Георгiя Пераможцы. Грузiя абрала за свайго нябеснага апякуна Святога Георгiя.

 Трэба быць падрыхтаванымi:
 - насычаныя экскурсii,
 - пражыванне ў гатэлях (7 начэй),
 - пераезды на камфартабельным аўтобусе ў межах 200?250 км у дзень, у апошнi дзень ? 450 км.

 

Час: 14 – 22 жніўня 2016 г.
Кошт: 880$
Праезд: самалёт + аўтобус турыстычнага класа

 

Клікніце тут, каб запісацца ў пілігрымку!

Каб запісацца ў гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

 

ВЫЛЕТ з Мінска 14 жніўня ў 22.50. Рэйс: B2 735.  Прыбыццё ў Тбілісі: 02:50.
Сбор ў Нацыянальным аэрапорце Мінск-2, насупраць стоек рэгістрацыі на вылет у Тбілісі, у 20:50.
ВЫЛЕТ з Тбілісі 22 жніўня ў 03.45. Рэйс: B2 736.  Прыбыццё ў Мінск: 05:45

 

Запісацца або атрымаць падрабязную інфармацыю па тэлефонах:
+375.33.3535110   +375.29.7080078
+375.29.6635110   +375.29.6020098

 

У кошт увахoдзiць:

- апека святара i паслугi гiда,
- усе пераезды па маршруце,
- гатэль 7 начэй, харчаванне (сняданкi i вячэры),
- экскурсiйнае абслугоўванне,
- авiяпералёт Мiнск ? Тбiлiсi,

У кошт пiлiгрымкi не уваходзiць 

- уваходныя квiткi (каля 30$ з асобы),
- дэгустацыi.

 

Праграма:

1 дзень
Вылет з Мінска. Пералёт у Тбілісі. Засяленне ў атэль. Начлег.

2 дзень
Сняданак. Наведванне Тбiлiсi. Шпацыр па галоўнай артэрыi горада  ?  праспекце Шата Руставэлi. Старажытная крэпасць Нарыкала. Мяцехская святыня, дзе спачываюць парэшткi святой Шушанiк, адной з першых святых Грузii. Сiенскi Катэдральны Сабор ? адна з самых шанаваных праваслаўных святынь Грузii, дзе захоўваецца крыж Св. Нiны i Галава Св. Апостала Фамы. Шпацыр па старажытным Тбiлiсi з вузкiмi вулачкамi, iтальянскiмi падворкамi i старажытнымi святынямi. Наведаем мячэць, сiнагогу, каталiцкi катэдральны сабор, армянскую апостальскую царкву.
Вячэра ва ўтульным рэстаране Тбiлiсi з грузiнскай кухняй i грузiнскай гасцiннасцю. Жадаючыя могуць наведаць гарачыя турэцкiя лазнi, у якiх у свой час пабывалi Дзюма, Лермантаў, Пушкiн, Грыбаедаў.
Св. Iмша ў катэдральным саборы.
Начлег у Тбілісі.
  

3 дзень
Сняданак. Ранiца пачынаецца з экскурсii ў Кахетыю ? самы вядомы рэгiён Грузii па вырабе вiна (гiсторыя грузiнскага вiнаробства налiчвае больш за 8 тыс. гадоў), але гэта таксама і рэгiён, у якiм захавалася больш за 5 тыс. разнастайных помнiкаў гiсторыi. Наведаем манастыр Св. Нiны, якая прынесла хрысцiянства ў Грузiю. Гэта манастыр, якi дзейнiчае i ў якiм знаходзяцца цудадзейныя крынiцы. Наведаем таксама Сiгнахi ? гарадок, якi найбольш падабаецца турыстам i пiлiгрымам з усяго свету. Сiгнахi пабудаваны ў стылi паўднёва-iтальянскiх гарадоў. Наведаем мястэчка Цынандалi, дзе вырабляецца i вiно з такой жа назвай. Наведаем самую славутую святыню Кахетыi, манастыр Алавэрдзi, а таксама сталiцу Кахетыi ? Тэлавi, адзiн з самых старажытных гарадоў Грузii, разам з Тбiлiсi i Мцхетай. Пабачым крэпасць Батонiсцыхе 17 ст. разам з палацам цароў Кахетыі.
Вячэра ў рэстаране ў Тбiлiсi. Начлег у Тбiлiсi.
 

4 дзень
Сняданак. Наведванне Мцхеты, старажытнай сталiцы Грузii. Менавiта тут у 4 ст. Грузiя прыняла хрысцiянства. Тут жа знаходзiцца першая i галоўная святыня Грузii ? Светыцхавелi (святыня жыватворнага слупа), у якой спачывае большасць грузiнскiх цароў. Побач ? старажытныя манастыры Самтаўра i Джвары… Наведаем вялiкi пячорны горад Уплiсцыхе, дзе людзi пачалi сялiцца яшчэ тры тысячы гадоў таму. Праедзем славуты курорт Баржомi i наведаем Мцване манастэры.
Вячэра. Начлег у Ахалцыхе.

    

5 дзень
Сняданак. Святая Iмша.
Наведванне адной з галоўных прыгажосцяў Грузii ? грандыёзнага пячорнага горада Вардзiя. Яго пабудавала царыца Тамара дзеля абароны Грузii ад нападаў з поўдня. Крэпасць Рабат ? адна з самых прыгожых крэпасцяў Грузii. Тэрыторыя крэпасцi налiчвае 7 гектараў. Тут ёсць усё, каб адчуць сябе ва ўсходняй казцы: мячэць, усыпальнiца пашы, турэцкiя лазнi, муры i вежы. Побач каталiцкi манастыр, сiнагога, армянская царква.
Вячэра на прыродзе ў грузiнскiм стылi (будзем смажыць шашлыкi, паспрабуем грузiнскае вiно, сыры, зелянiну).
Начлег у Ахалцыхе.

6 дзень
Сняданак. Наведваем Заходнюю Грузiю. Кутаiсi ? горад, дзе месцiцца святыня Баграта, якая лiчыцца адной з самых вялiкiх i важкiх у гiсторыi святынь Грузii. У 1974 г. яна была ўнесена ў спiс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Увечары засяленне ў гатэль у Батумi, сталiцы Аджарыi.
Вячэра. Жадаючыя могуць пакупацца ў моры.

7 дзень
Сняданак. Малiтва. Адпачынак на моры. Вольны час.
Вячэра ў батумскiм рэстаране (аджарскi хачапуры i cтравы мясцовай кухнi).
Начлег у Батумi.

8 дзень
Сняданак. Малiтва. Наведваем рымскую крэпасць Гонiа ? яе iмя звязана з мiфам пра арганаўтаў. Наведаем вадаспад Махунцэцi, якi лiчыцца пярлiнай горнай Аджарыi.
Адпачынак на моры ў Батумi.
Вячэра ў прыдарожнай кавярнi.
Пераезд у аэрапорт у Тбiлiсi.
 

9 дзень
Ранішні вылет у Мінск. Прылёт.

 

Час у праграме заўсёды арыентыровачны: кіраўнік тура ў працэсе падарожжа паведамляе больш канкрэтны час для кожнага пункта праграмы.

 

Асаблівую ўвагу звярніце, калі ласка, на ваш пашпарт, яго знешні выгляд (без пашкоджанняў, без пакамечанасцяў).  Пашпарт павінен:

  • быць не старэйшы за дзесяць год з моманту выдачы;
  • дзейнічаць яшчэ тры месяцы пасля вяртання з падарожжа;
  • мець мінімум дзве вольныя старонкі з надпісам «ВІЗЫ / ВИЗЫ / VISAS».


 

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку, запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

Падрабязнасці па тэлефонах:  

 +375.33.3535110
 +375.29.6635110

 +375.29.7080078
 +375.29.6020098

 

Напісаць каментар

Адправіць каментар


+ пять = десять

Апошнія артыкулы