logo piligrymka





Святы Айцец прывітаў грэка-каталіцкую дэлегацыю з Беларусі


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Папа Францішак прывітаў грэка-каталіцкую дэлегацыю з Беларусі, якая прыбыла ў Рым з нагоды святкавання 50-годдзя перанясення рэліквій св. Язафата Кунцэвіча ў базыліку св. Пятра. Разам з вялікай украінскай супольнасцю, беларускія вернікі прынялі ўдзел у літургіі, якая адбылася тут 25 лістапада 2013 г. Яе ўзначалілі архіепіскап Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук і кардынал Леанарда Сандры, прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў. На заканчэнне літургіі да пілігрымаў звярнуўся Пантыфік. Ён нагадаў, што 22 лістапада 1963 г. цела св. Язафата было размешчана ў алтары св. Васілія Вялікага, недалёка ад магілы св. Пятра. Гэты святы прыняў манаскае жыццё паводле рэгулы базыліянскага ордэна, і спрычыніўся да яго рэформы, у выніку чаго узнік ордэн базыліянаў св. Язафата. “У той жа час, напачатку як просты вернік, затым як законнік і нарэшце архіепіскап Полацкі, ён прыкладаў усе намаганні дзеля адзінства Касцёла пад кіраўніцтвам Пятра, Князя апосталаў”, – сказаў Францішак.

Пантыфік адзначыў, што хрысціянскае жыццё павінна натхняцца менавіта імкненнем да адзінства, жаданнем супольна будаваць, супрацоўнічаць, вучыцца адно ад аднаго і разам сведчыць пра веру. “Гэта жаданне еднасці, падштурхоўвае нас імкнуцца разумець іншых, паважаць, прымаць і па-братэрску папраўляць”, – сказаў Папа.

“Дарагія браты і сёстры, лепшы спосаб, каб ушанаваць св. Язафата заключаецца ў тым, каб любіць адно аднаго, любіць і служыць адзінству Касцёла. У гэтым нас падтрымлівае таксама мужнае сведчанне шматлікіх мучанікаў мінулых часоў, якія з’яўляюцца вялікім багаццем і суцяшэннем для вашай Царквы”, – сказаў Папа.

Францішак пажадаў вернікам Украінскай грэка-каталіцкай Царквы, каб глыбокая еднасць, якую яны жадаюць штодзённа умацоўваць, дапамагала ў будаванні мастоў братэрства з іншымі Цэрквамі і касцёльнымі супольнасцямі на Украіне і паўсюль, дзе яны прысутнічаюць.

 

www.be.radiovaticana.va

Напісаць каментар

Адправіць каментар


семь − = два

Апошнія артыкулы