logo piligrymka





Папа Рымскі сустрэўся з кіраўніком супольнасці Тэзэ, якая ладзіць штогадовыя агульнаеўрапейскія спатканні моладзі на Новы год.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Брат Алоіз быў прыняты Папам Францішкам у Ватыкане. Гэта была першая прыватная аўдыенцыя прыёра супольнасці Тэзэ ў новага Папы. Папа Францішак запэўніў пра сваю глыбокую павагу да Брата Ражэ, заснавальніка cупольнасці Тэзэ, і заклікаў cупольнасць для працягу свайго годнага шляху.  Брат Алоіз размаўляў з Папам пра сустрэчы з маладымі людзьмі ў Тэзэ і пра пілігрымку даверу, на якую cупольнасць запрашае моладзь з ўсіх кантынентаў. Ён таксама адзначыў экуменічныя пошукі Тэзэ, падкрэсліўшы, што ужо праз хрост адбываецца аб’яднанне ўсіх хрысціянаў.

Брата Алоіза штогод прымаў Бэнэдыкт XVI, а раней Брат Ражэ штогод накіроўваўся ў Рым, каб сустрэцца з Папам Янам XXIII і Паўлам VI і Янам Паўлам II.

 

www.catholic.by

Напісаць каментар

Адправіць каментар


девять + четыре =

Апошнія артыкулы