logo piligrymka


Гарачыя туры з адпачынкам на моры – 2018 …I проста адпачынак на сушы.

 

З намі можа падарожнічаць кожны, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці ці светапогляду, з адзіным жаданнем – адкрываць нанова свет і знаёміцца з новымі людзьмі. Бо кожны з нас з’яўляецца непаўторным дарам для іншага.

Вылучыце тур і зарэгіструйцеся анлайн!!

 

Харватыя. Адрыятычнае мора.

13.05.2018 – Пiлiгрымка у Меджугор’е (Боснiя i Герцагавiна): Кракаў – Брацiслава – Загрэб – Меджугор’е – Дуброўнiк. 10 дзён.

 

Меджугор’е – гэта невялiкае мястэчка ў Боснii i Герцагавiне. Яно славутае тым, што у другой палове XX стагоддзя там распачалiся аб’яўленнi Багародзiцы, што аказала вялiкi ўплыў на духоўнае жыццё шматлiкiх хрысцiян. Кожны год у Меджугор’е прыязджаюць каля 1 мiльёна хрысцiян розных канфесiй з усяго свету.

 

А пасля  накіруемся ў Харватыю. Мы наведаем Дуброўнік – горад з надзвычай цікавай архітэктурай і багатай хрысціянскай гісторыяй. Там будзе адпачынак на моры.

 

 

Час: 13 – 22 мая 2018 г.
Кошт: 460€ + VISA 60€.
Праезд: аўтобус турыстычнага класа

 

Мальта

02.06.2018 – востраў Мальта Апостала Паўла. Адпачынак на моры. – 9 дзён.

 

Калі хочаце дакрануцца да сусветнай і еўрапейскай культуры – гэта Мальта. Хочаце пажыць у краіне, дзе каталіцызм з’яўляецца дзяржаўнай рэлігіяй, – гэта Мальта.  Хочаце арганізаваць сабе адпачынак на моры – едзем на Мальту!

Цікава наведаць і старую сталіцу Мальты – Мдзiну. Узрост гэтага старажытнага горада налічвае каля 4000 гадоў. 
Хрысціянства на Мальту прынёс святы Павел, у 60 г. н.э.. Выспы, якія сталі новай радзімай першым абаронцам хрысціянства, рыцарам-гаспітальераў Святога Іаана, валодаюць багатай рэлігійнай гісторыяй. 365 цэркваў і капліц раскідана па выспах, і каб знайсці цэнтр любога горада ці вёскі, дастаткова ўзяць курс на прыхадскую царкву.

На Мальце вы літаральна на кожным кроку знойдзеце культурныя і рэлігійныя помнікі ад неаліту да часоў брытанскага валадарства, геалагічныя дзівосы.

Час:  2 – 11 чэрвеня 2018 г.
Кошт: 760 еўрa + VISA

Лязурны бераг Міжземнага мора.

01.07.2018 – Пiлiгрымка да базілiкi Cв. Антонiя. Падуя, Iталiя. 3 днi адпачынка на моры. 11 дзён.

 

Будзе ў нас адпачынак на моры і пазнавальныя экскурсіі па гарадах Італіі, Польшчы, Славакіі, Австрии. 7 сняданкаў i 6 абедаў/вячэр – ўключана.

 

Мы абавязкова наведаем Падую i базіліку Святога Антонія.
Святы Антоній  лічыцца заступнікам бедных і вандроўнікаў. Да яго звяртаюцца як да памочніка ў здабыцці згубленых каштоўнасцяў. Звярнуцца да яго можна з любой просьбаю, але лічыцца, што менавіта ён апякуе дзетак і ўсіх, хто жадае стварыць сям’ю.

 

Час: 1 – 11 ліпеня 2018 г.
Кошт: 480€

Харватыя. Адрыятычнае мора.

15.07.2018 – Пiлiгрымка у Меджугор’е (Боснiя i Герцагавiна): Кракаў – Брацiслава – Загрэб – Меджугор’е – Дуброўнiк. 12 дзён.

 

Меджугор’е – гэта невялiкае мястэчка ў Боснii i Герцагавiне. Яно славутае тым, што у другой палове XX стагоддзя там распачалiся аб’яўленнi Багародзiцы, што аказала вялiкi ўплыў на духоўнае жыццё шматлiкiх хрысцiян. Кожны год у Меджугор’е прыязджаюць каля 1 мiльёна хрысцiян розных канфесiй з усяго свету.

 

А пасля  накіруемся ў Харватыю. Мы наведаем Дуброўнік – горад з надзвычай цікавай архітэктурай і багатай хрысціянскай гісторыяй. Там будзе адпачынак на моры – 3 дні.

 

 

Час: 15 – 28 лiпеня 2018 г.
Кошт: 530€ + VISA 60€.
Праезд: аўтобус турыстычнага класа

 

Падуя, Iталiя

01.08.2018 – Пiлiгрымка да базілiкi Cв. Антонiя. Падуя, Iталiя. 3 днi адпачынка на моры. 11 дзён.

 

Будзе ў нас адпачынак на моры і пазнавальныя экскурсіі па гарадах Італіі, Польшчы, Славакіі, Австрии. 7 сняданкаў i 6 абедаў/вячэр – ўключана.

 

Мы абавязкова наведаем Падую i базіліку Святога Антонія.
Святы Антоній  лічыцца заступнікам бедных і вандроўнікаў. Да яго звяртаюцца як да памочніка ў здабыцці згубленых каштоўнасцяў. Звярнуцца да яго можна з любой просьбаю, але лічыцца, што менавіта ён апякуе дзетак і ўсіх, хто жадае стварыць сям’ю.

 

Час: 1 – 11 жніўня 2018 г.
Кошт: 480€

Кахэцiя ? самы вядомы рэгiён Грузii па вырабе вiна.

12.08.2018 – Хрысцiянская Грузiя (з адпачынкам на моры) – 9 дзён.

Ужо ў 326 г. у старажытнай Грузii хрысцiянства становiцца дзяржаунай рэлiгiяй дзякуючы пропаведзям Святой роўнаапостальнай Нiны. Выконваючы волю Багародзiцы, Святая Нiна з Iерусалiма прыйшла ў Грузiю i канчаткова зацвердзiла ў ёй веру Хрыстову, зрабiушыся iнiцыятаркай пабудовы шматлiкiх святынь у памяць вялiкамучанiка Георгiя Пераможцы. Грузiя абрала за свайго нябеснага апякуна Святога Георгiя.

Час: 12 – 20 жніўня 2018 г.
Кошт: 490$

 

 

 

Амаль за 10 гадоў існавання PILIGRYMKA.BY мы паказалі вам Ізраіль, Італію, Партугалію, Іспанію, Францыю, Бельгію, Галандыю, Германію, Мальту, Аўстрыю, Чэхію, Славакію, Венгрыю, Боснію і Герцагавіну, Харватыю, Польшчу, Скандынавію, Прыбалтыку… і нават Кенію i Мексiку.