logo piligrymka





Важная інфармацыя для тых, хто збіраецца наведаць Ізраіль


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Важна браніраваць месцы загадзя – не пазней чым за 2 месяцы!

Пашпарт. Для таго, каб наведаць Святую Зямлю, неабходна, мець пашпарт, тэрмін дзеяння якога не заканчваецця яшчэ паўгода пасля здзяйснення паломніцтва. Таксама ў пашпарце павінна быць 2 чыстыя старонкі (разварот) для візы.

Візы. Piligrymka.by афармляе групавыя візы ў Ізраіль. Для афармлення дакументаў на візу патрэбна здаць толькі ксеракопію пашпарта. Пілігрымы, якім аформлена групавая віза, павінны ўязджаць у Ізраіль, а таксама выязджаць з яго разам з усёй групай.

Багаж. Патрэбна сачыць, каб вага багажу адпавядала патрабаванням авіякампаніі. Звычайна аднаму чалавеку дазваляецца перавозіць да 20 кг багажу і 5 кг ручной кладзі. Нельга правозіць у ручной кладзі колючыя і рэжучыя прадметы, а таксама вадкасці. Калі вы бераце з сабой ваду, яна кладзецца ў багаж.

Лекі і медыцынскае абслугоўванне. Неабходныя лекі патрэбна ўзяць з сабой толькі ў завадской упакоўцы, на тэрыторыі Ізраіля іх нельга будзе набыць без рэцэпта ізраільскага ўрача. Ваш страхавы поліс прадугледжвае медыцынскае абслугоўванне  ў надзвычайных выпадках.

Сувязь. Арганізатары настойліва рэкамендуюць падключыць на сваім мабільным тэлефоне міжнародны  роўмінг.

Выдаткі. Кожнае паломніцкае падарожжа прадугледжвае дадатковыя выдаткі на тэрыторыі Ізраіля. Абавязковыя: уваходныя білеты адпаведна праграме і чаявыя ізраільскаму гіду і кіроўцу – 50 $; неабавязковыя: абед з рыбай св. Пятра – 20 $, прагулка на карабліку па Галілейскім моры – 10 $. У кошт  паездкі таксама не ўваходзяць абеды.

Суправаджэнне. Кожную групу паломнікаў суправаджае святар. На тэрыторыі Ізраіля да групы далучаецца дыпламаваны гід.

Маршрут. Паломніцтва прадугледжвае наведванне хрысціянскіх святыняў незалежна ад цяперашняй канфесійнай прыналежнасці. Магчыма змена парадку і часу правядзення экскурсій або замена іх на раўнацэнныя.

Адзенне. Пры наведванні святых мясцін не рэкамендуецца быць у кароткіх майках, шортах, з адкрытым дэкальтэ ці адкрытымі плячыма. Жанчынам рэкамендуецца мець галаўны ўбор. Падарожжа прадугледжвае наведванне ракі Іярдан і Мёртвага мора, таму неабходна ўзяць з сабой купальныя прыналежнасці.

Грошы. Нацыянальная валюта Ізраіля – шэкель. Неабавязкова браць яе з сабой з Беларусі, найлепш узяць долары і абмяняць іх на тэрыторыі Ізраіля. Таксама ў Ізраілі можна абмяняць і еўра. Некаторыя пакупкі і паслугі могуць быць аплочаны ў доларах і еўра. У Ізраілі таксама амаль усюды можна карыстацца крэдытнымі картамі (Visa, Mastercard).

Дадатковая інфармацыя. У час святаў і ўікэндаў (пачынаецца з абеду ў пятніцу і заканчваецца ў суботу вечарам) у Ізраілі ўсе банкі, пошта, дзяржустановы, цэнтральныя крамы і дзяржаўны транспарт не працуюць. Магчыма замова таксі з атэля.

One Response to "Важная інфармацыя для тых, хто збіраецца наведаць Ізраіль"

  1. admin пишет:

    а найлепшая прапанова наведаць Ізраіль у гэтым годзе тут http://piligrymka.by/israel-vinnica/

Напісаць каментар

Адправіць каментар


пять − один =

Апошнія артыкулы