logo piligrymka





22.09.2014 – Ізраіль. Палесціна. Мора. Паломніцкае падарожжа – 7 начэй.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Пілігрымка ў Ізраіль – гэта тое, што рана ці позна павінен зрабіць кожны. Любому, хто чытаў аб жыцці і справах Іісуса Хрыста і паспрабаваў увасобіць у жыццё словы яго вучэння, хацелася на свае вочы ўбачыць тыя месцы, пейзажы і ландшафты, у якія ўглядаўся Хрыстос, – месцы, якія, напэўна, натхнялі яго пры любых абставінах быць сведкам вечнага жыцця і любові Бога. Пабываць у Віфлееме – горадзе нараджэння Хрыста, у Назарэце – месцы яго дзяцінства і юнацтва, пачуць шум водаў Галілейскага возера, дзе ён лавіў рыбу з Пятром, адчуць спякоту пустыні, дзе ён сустрэўся з Янам Хрысціцелем,-усё гэта дазволіць наблізіцца да таямніцы жыцця Іісуса і духоўнай сіле яго слоў, якія змянілі і змяняюць лёс мільёнаў людзей.

Час: 22 – 30 верасня 2014 г.
Кошт: 825 даляраў

Рэйс PS 2369,  22/09/2014  вылет з Кіева ў 16:45, прыбыццё ў Тэль-Авіў у 20:10.
Рэйс PS 2374,  29/09/2014 вылет з Тэль-Авіва ў 20:10, прыбыццё ў Кіеў у 23:20.

Увага! Колькасць месцаў – абмежавана. Рэгіструйцеся цяпер – заўтра будзе позна!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

Праграма пілігрымкі або спампаваць тут:

22.09.2014
Выезд у Кіеў з Д.С. “Дружная” у 03:00.
Вылет з Кіева ў Тэль-Авіў у 16:45.
Прыбыццё ў міжнародны аэрапорт ім. Бэн Гурыёна ў 20:10.
Сустрэча групы гідам у аэрапорце.
Пераезд у г. Нетанія. Размяшчэнне ў атэлі. Вячэра. Начлег.

23.09.2014
Хайфа, Назарэт, Кана Галілейская
Сняданак у 6:30. Выезд у 7:00.
Хайфа. Храм прарока Иллі. Кармеліцкі кляштар «Stella Maris».
Панарама Бахайскіх садоў.
Назарэт. Храм Дабравесця. Крыніца Панны Марыі.
Царква Архангела Гаўрыіла.
Кана Галілейская – месца першага цуда Ісуса Хрыста: ператварэння вады ў віно на вяселлі.
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

24.09.2014
Хрысціянская Галілея, гара Фавор
Сняданак у 7:00. Высяленне з атэля. Выезд у 7:45.
Табха – храм памнажэння хлябоў і рыбы. «Менза Крысці» (Стол Госпада).
Гара Блаславенняў – месца нагорнага казання.
Капернаум – горад Ісуса Хрыста.
Факультатыўна – абед з рыбай св. Пятра (20 $ на чалавека).
Галілейскае возера.
Гара Фавор – месца Ператварэння Гасподняга.
Пераезд у г. Віфлеем. Размяшчэнне ў атэлі. Вячэра. Начлег.

25.09.2014
Віфлеем, Ерусалім (Эйн-Карэм)
Сняданак у 7:00. Выезд у 7:30.
Храм Раства Хрыстова. Царква св. Кацярыны. Малочны грот. Поле пастушкоў.
Пераезд з Віфлеема ў Ерусалім.
Эйн – Карэм – месца сустрэчы Панны Марыі і Лізаветы (маці Яна Хрысціцеля). Крыніца Панны Марыі. Царква Адведзінаў.
Месцы звязаныя з жыццём Яна Хрысціцеля. Царква Раства Яна Хрысціцеля.
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

26.09.2014
Ерусалім: Маслічная гара, гара Сіён, Храмавая гара
Сняданак у 6:30. Выезд у 7:00.
Маслічная гара. «Стопачка» – месца ўзнясення Госпада.
Кляштар «Pater Noster» («Ойча наш»).
Панарама Ерусаліма. Царква «Dominus Flevit» («Сляза Госпада»).
Гефсіманскі сад. «Царква Ўсіх Нацый». Грабніца Панны Марыі.
Дом першасвятара Каяфы. Царква Peter in Gallicantu.
Гара Сіён. Грабніца цара Давіда.
Святліца Апошняй вячэры – месца сыходжання Святога Духа на апосталаў у дзень Пяцідзесятніцы.
Дарміцыён (Бенедыктынскі кляштар). Месца Успення Багародзіцы.
Сцяна Плачу.
Вяртанне у атэль. Вячэра. Начлег.

27.09.2014
Свята Узвіжання Крыжа! Ерусалім (Стары горад)
Сняданак у 6:30. Выезд у 7:00.
Віфезда – «авечая купель». Царква св. Ганны – месца Раства Прачыстай Панны Марыі.
Via Dolorosa – Крыжовы Шлях.
Храм Труны Госпада (Галгофа, Камень памазання, Труна Госпада).
Аляксандраўскі двор. Парог «суднай брамы».
Вольны час.
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

28.09.2014
Іярдан, Іерыхон, Мёртвае мора, Кляштары Іудзейскай пустыні
Сняданак у 6:00. Выезд у 6:30.
Каср Эль-Яхуд – месца хрышчэння Ісуса Хрыста. Амавенне ў водах Іярдана з Бласлаўленнем.
Іерыхон. Наскальны Кляштар «Спакусаў». Смакоўніца Закхея.
Адпачынак на Мёртвым моры з наведваннем крамы касметыкі Мёртвага мора.
Кляштар св. Герасіма.
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

29.09.2014
Тэль-Авіў, Яфа
Сняданак у 6:00. Высяленне з атэля. Выезд у 6:45.
Пераезд у г. Тэль-Авіў.
Яфа. Прагулка па вулачках старога г. Яфа. Дом Сымона-гарбара. Старажытны порт. Сабор св. Пятра.
Вольны час.
Адпачынак на Міжземным моры.
16:30 – выезд у міжнародны аэрапорт ім. Бэн Гурыёна.
Вылет у Кіеў у 20:10. Прыбыццё у 23:20.

30.09.2014
Прыбыццё ў Мiнск

 

У кошт уваходзіць:
суправаджэнне святара;
авіяпералёт;
усе трансферы згодна з праграмай;
медыцынская страхоўка;
пражыванне ў гатэлях 3* са сняданкамі і вячэрамі;
экскурсіі згодна з праграмай;
дыпламаваны гід.

У кошт тура не ўваходзіць:
уваходныя квіткі згодна з праграмай і чаявыя кіроўцу і гіду (50$) – абавязковая аплата – аднаразовы збор;
факультатыўныя праграмы:
абед з рыбай Св. Пятра (20$);
прагулка на чоўне па Галілейскім возеры (10$);
Вiза – 20 даляраў.

Важная інфармацыя:
Кампанія пакідае за сабой права змяняць парадак і час правядзення экскурсій або замяняць іх на раўнацэнныя.
Аўтобусныя паслугі ў вольны час не прадугледжаны.
За заторы на дарогах і магчымыя затрымкі на мяжы турыстычная кампанія адказнасці не нясе.

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

Падрабязнасці па тэлефонах:  
+375.29.6187299
+375.29.5187227

 

Вэб-камера – від на стары Ерусалім:

Напісаць каментар

Адправіць каментар


девять + четыре =

Апошнія артыкулы