logo piligrymka





19.10.2014 – Пiлiгрымка ў Iзраiль. Вылет з Мінска – 7 начэй.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Час: 19 – 27 кастрычнiка 2014 г.
Кошт: 980 даляраў.

ВЫЛЕТ з Мінска 19 кастрычнiка у 20.00 (сустрэча ў аэрапорце ў 17:10), прылёт у Тэль-Авіў у 23.40.
ВЫЛЕТ з Тэль-Авіва ў Мінск 27 кастрычнiка ў 00.40, прылёт у Мінск у 04.25.

Увага! Колькасць месцаў – абмежавана. Рэгіструйцеся цяпер – заўтра будзе позна!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

Праграма пілігрымкі:

19.10.2014
Вылет з Мінска у 20.00 (сустрэча ў аэрапорце ў 17:10). Прылёт ў Тэль-Авіў (міжнародны аэрапорт імя Бэн-Гурыёна) у 23.40.
Сустрэча з гідам, пасадка ў аўтобус і пераезд у г. Віфлеем.
Размяшчэнне ў атэлі. Начлег.

20.10.2014
Віфлеем і Іерусалім (Эйн-Карэм)
Сняданак 8.30. Выезд 09:00.
Храм Раства Хрыстова. Капліца Cв. Алены. Малочны грот – 12:00 Імша.
Пераезд у Іерусалім (Эйн-Карэм).
Эйн-Карэм – месца сустрэчы Панны Марыі і Лізаветы (маці Яна Хрысціцеля).
Крыніца Марыі. Царква Адведзінаў.
Месцы, звязаныя з жыццём Яна Хрысціцеля. Царква Яна Хрысціцеля.
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

21.10.2014
Іерусалім: Аліўная гара, Храмавая гара, гара Сіён.
Сняданак 06:30. Выезд 07:00.
Месца Ушэсця Гасподняга. Манастыр «Pater noster» (Ойча наш) – 9:00 Імша (можна на вуліцы).
Панарама Іерусаліма. Аліўная гара, царква «Dominus Flevit» («Сляза Госпада»). Гефсіманскі сад. «Царква Усіх Нацый».
Грабніца Панны Марыі.
Сцяна Плачу.
Гара Сіён. Грабніца цара Давіда.
Святліца Апошняй вячэры – месца сыходжання Святога Духа на апосталаў у дзень Пяцідзесятніцы.
Дарміцыён (Бенедыктынскі кляштар). Месца Успення Багародзіцы.
Дом першасвятара Каяфы. Царква «Peter in Gallicantu».

Пераезд у г. Цверыя. Засяленне ў атэль. Вячэра. Начлег.

22.10.2014
Хайфа, Назарэт – месца Дабравесця, Кана Галілейская
Сняданак 06:30. Высяленне з атэля. Выезд 07:15.
Хайфа. Храм прарока Іллі – кармеліцкага манастыр «Stella Maris» («Зорка мора») – 10:00 Імша. Панарама Бахайских садоў.
Назарэт. Храм Дабравесця.
Царква Архангела Гаўрыіла. Крыніца Панны Марыі.
Кана Галілейская – месца стварэння першага цуду Ісуса Хрыста - ператварэння вады ў віно на вяселлі. Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

23.10.2014
Гара Фавор, хрысціянская Галілея.
Сняданак 06:30. Выезд 07:15.
Гара Фавор – месца Ператварэння Гасподняга – 9:00 Імша.
Табха – храм памнажэння хлябоў і рыбы. Царква – Менза Крысці (Стол Госпада).
Гара Благаславенняў. Капернаум.
Факультатыўна – абед з рыбаю Св. Пятра (20 $ з чалавека). Адпачынак на моры.
Факультатыўна – прагулка на чоўне па Галілейскім моры (10 $ з чалавека).
Пераезд у г. Віфлеем. Засяленне ў атэль. Вячэра. Начлег.

24.10.2014
Манастыры Іудзейскай пустыні, Іерыхон, Іярдан, Мёртвае мора.
Сняданак 06:30. Выезд 07:00.
Каср Эль-Яхуд – месца хрышчэння Ісуса Хрыста. Абмыванне ў Іярдане – 08:30 Імша.
Адпачынак на Мёртвым моры і наведванне крамы касметыкі Мёртвага мора  AHAVA.
Іерыхон. Наскальны Кляштар Спакусаў. Смакоўніца Закхея.
Манастыр Св. Герасіма.
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

25.10.2014
Іерусалім (Стары горад).
Сняданак 06:30. Выезд 07:00.
Віфезда – «авечая купель». Царква Святой Ганны – месца Раства Прачыстай Панны Марыі.
«Via Dolorosa» – Крыжовы Шлях.
Храм Труны Гасподняй (Галгофа, камень памазання, Труна Госпада) – 12:00 Імша. Вольны час у Іерусаліме.
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

26.10.2014
Тэль-Авіў – Яфа.
Сняданак 8:30. Высяленне з атэля. Выезд 9:30.
Тэль-Авіў. Прагулка вулачкамі старога г. Яфа. Дом Сымона-гарбара. Старажытны порт. Сабор Святога Пятра – 12.00 Імша.
Вольны час. Адпачынак на Міжземным моры. Факультатыўна – наведванне Міжнароднай дыяментавай біржы (з музеем). Выезд у міжнародны аэрапорт імя Бэн-Гурыёна.

27.10.2014
Вылет у 00.40. Прылёт у Мінск у 04.25.

 

У кошт уваходзіць:
суправаджэнне святара;
авіяпералёт;
усе трансферы згодна з праграмай;
медыцынская страхоўка;
пражыванне ў гатэлях 3 * з сняданкамі і вячэрамі;
экскурсіі згодна з праграмай;
дыпламаваны гід.

У кошт тура не ўваходзіць:
уваходныя квіткі згодна з праграмай і чаявыя кіроўцу і гіду (50$) – абавязковая аплата – аднаразовы збор;
факультатыўныя праграмы:
абед з рыбай Св. Пятра (20$);
прагулка на чоўне па Галілейскім возеры (10$);
вiза – 20 даляраў.

Важная інфармацыя:
Кампанія пакідае за сабой права змяняць парадак і час правядзення экскурсій або замяняць іх на раўнацэнныя.
Аўтобусныя паслугі ў вольны час не прадугледжаны.
За заторы на дарогах і магчымыя затрымкі на мяжы турыстычная кампанія адказнасці не нясе.

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

Падрабязнасці, запіс у пілігрымку па тэлефонах:  

+375.29.8192211
+375.44.5671529
 +375.29.7080078
 +375.29.6020098

 

Вэб-камера – від на стары Ерусалім:

 

7 Responses to "19.10.2014 – Пiлiгрымка ў Iзраiль. Вылет з Мінска – 7 начэй."

  1. Елена пишет:

    Есть ли еще места на поездку в Израиль на 19.10.2014? Планируются ли поездки на ноябрь?

    • Надзея пишет:

      Елена, каб даведацца пра вольныя месцы, тэлефануйце, калі ласка, па тэлефонах, пазначаных на сайце. У лістападзе пілігрымкі ў Ізраіль не запланаваны.

  2. Надзея пишет:

    Шаноўная Алена, вы можаце запісацца ў гэту пылігрымку праз кантактную форму на нашым сайце ці па тэлефонах, указаных на гэтай старонцы. На лістапад паездку ў Ізраіль мы пакуль не плануем.

  3. Евгений пишет:

    подскажите, а не совсем верующим можно ехать… всмысле я адекватный человек – пиво пить и курить в храме не буду конечно, но вот почти ежедневная ИМША как-то настораживает… это обязательный пункт программы… или ничего если я постою в сторонке в это время?

    • кс.Вячаслаў Барок пишет:

      Паважаны Евгений, калі ласка! Запрашаем…
      Падчас падарожжа Вам прыдастаўляецца свабода. Ніхто не будзе Вас цягнуць пад прымусам на нейкія малітвы. Няхай таксама не напружвае Вас той пункт “Імша”, каторы Вы бачыце ў праграме. Вы не маеце абавязку, прымаць удзел ва ўсёй праграме, аднак Вам будзе дадзена такое права.
      Так што свабода!!! аднак Ваша свабода ёсць абмяжавана свабодай іншага чалавека, заканадаўствам і традыцыямі Ізраіля.
      Калі гэта Вам пасуе, то калі ласка.
      p.s. адэкватныя людзі будучы ў паломніцтве на Святой Зямлі нават віно п’юць.

  4. Ирина пишет:

    Здравствуйте. Скажите будут ли поездки в Израиль зимой и когда это станет известно?

    • Дыяна пишет:

      Паважаная Ірына, апошнія пілігрымкі ў Ізраіль у гэтым годзе адбудуцца ў канцы кастрычніка.
      Расклад пілігрымак на наступны год з’явіца на сайце напрыканцы гэтага года. За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефонах, указанных на сайце.

Напісаць каментар

Адправіць каментар


семь + = четырнадцать

Апошнія артыкулы