logo piligrymka





01.06.2014 – Пілігрымка ў Ізраіль. З чатырохдзённым адпачынкам на моры – 10 начэй.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Час: 01 — 11 чэрвеня 2014 г.
Кошт: 1220 даляраў.

Патрабаванні адносна багажу пры пералёце:
багаж падручны 5 кг + багаж 20 кг.

ВЫЛЕТ з Мінска 1 чэрвеня ў 20.00, прылёт у Тэль-Авіў у 23.40. Рэйс:  B2-747.
ВЫЛЕТ з Тэль-Авіва ў Мінск  11 чэрвеня ў 00.40, прылёт у Мінск у 04.25. Рэйс: B2-748.

Увага! Паслядоўнасць наведвання мясцін можа змяніцца.

Праграма пілігрымкі:

1.06.2014
Вылет з Мінска ў 20.00. Прылёт ў Тэль-Авіў у 23.40 (міжнародны аэрапорт імя Бэн-Гурыёна). Сустрэча з гідам, пасадка ў аўтобус і пераезд у г. Тверія. Размяшчэнне ў атэлі «Arazim». Начлег.

2.06.2014
Сняданак 7:00. Выезд з атэля 7:30. Гара Фавор. 10:00 Імша. Табха – храм памнажэння хлябоў і рыбы. Гара блаславенняў. Капернаўм. Царква дванаццаці апосталаў. Галілейскае возера. Факультатыўна – абед з рыбай Св. Пятра. Іярдан – месца хрышчэння Іісуса, абмыванне ў водах Іярдана з блаславеннем. Факультатыўна – прагулка на чоўне па Галілейскім возеры (10 $ з чалавека). Вячэра і начлег у атэлі «Arazim» (г. Тверыя).

3.06.2014
Кейсарыя, Эйн-Карэм. Сняданак 6:30. Кейсарыя. Факультатыўна – наведванне нацыянальнага парка. Эйн-Карэм. Месца сустрэчы Панны Марыі і Альжбеты (маці Яна Хрысціцеля). Крыніца Марыі. Месцы, звязаныя з жыццём Яна Хрысціцеля. Вячэра і начлег у атэлі «Grand Hotel» (г. Віфлеем).

4.06.2014
Віфлеем, Іерусалім (Аліўная гара). Сняданак 7:00. Выезд 7:30. Аліўная гара. Месца Унебаўшэсця Госпада. Кляштар «Pater Noster» («Ойча наш»). 10:00 Імша (агульная). Панарама Іерусаліма. Аліўная гара, царква «Dominus Flevit» («Сляза Госпада»). Храм Марыі Магдаліны («Залатыя Купалы»), «Царква Усіх Нацый». Грабніца Панны Марыі. Віфлеем. Храм Нараджэння Хрыстовага. Капліца Св. Алены – Імша. Малочны грот. Вячэра і начлег у атэлі «Grand Hotel» (г. Віфлеем).


5.06.2014
Іерусалім. Сняданак 6:30. Выезд 7:00. Via Dolorosa – Крыжовы шлях. Храм Труны Гасподняй. Віфезда – «авечая купель». Царква Св. Ганны – месца Нараджэння Прачыстай Дзевы. Гара Сіён, грабніца цара Давіда. Месца апошняй Вячэры – месца сыходжання Святога Духа на апосталаў у дзень Пяцідзясятніцы. Дарміцыён (Бенедыктынскі кляштар). 15:00 Імша. Месца Успення Багародзіцы. Сцяна Плачу. Царква «Peter in Galicantu». Вяртанне ў атэль. Вячэра і начлег у атэлі «Grand Hotel» (г. Віфлеем).

6.06.2014
Кляштары Іўдзейскай пустыні. Сняданак. Малочны грот – Імша. Кляштар Св. Герасіма. Іерыхон. Наскальны Кляштар Спакусаў. Смакоўніца Закхея. Факультатыўна – пад’ём на гару Спакусаў, дзе д’ябал спакушаў Іісуса Хрыста (пад’ём на фунікулёры, кошт  – 15 $ з чалавека). Наведванне сусветна вядомай фабрыкі касметыкі «AHAVA».

Адпачынак на Мёртвым моры. Вячэра і начлег у Эйлаце ў атэлі «Adi» (г. Эйлат).

7.06.2014
Сняданак. Адпачынак на Чырвоным моры. Імша. Вячэра. Начлег у атэлі «Adi» (г. Эйлат).

8.06.2014
Сняданак. Адпачынак на Чырвоным моры. Імша. Вячэра і начлег у атэлі «Adi» (г. Эйлат).

9.06.2014
Сняданак. Адпачынак на Чырвоным моры. Імша. Вячэра і начлег у атэлі «Adi» (г. Эйлат) .

10.06.2014
Сняданак. Адпачынак на Чырвоным моры. Выезд з атэля, пераезд у міжнародны аэрапорт імя Бэн-Гурыёна.

11.06.2014
Вылет ў 00.40. Прыбыццё ў Мінск у 04.25.

У кошт уваходзіць: суправаджэнне святара; авіяпералёт; усе трансферы згодна з праграмай; медыцынская страхоўка; пражыванне ў гатэлях 3* са сняданкамі і вячэрамі; экскурсіі згодна з праграмай; дыпламаваны гід.

У кошт тура не ўваходзіць: вiза – (20 $), уваходныя квіткі згодна з праграмай і чаявыя кіроўцу і гіду (50 $)  — абавязковая аплата; факультатыўныя праграмы: абед з рыбай Св. Пятра (20 $); прагулка на чоўне па Галілейскім возеры (10 $).

Важная інфармацыя: Кампанія пакідае за сабой права змяняць парадак і час правядзення экскурсій або замяняць іх на раўнацэнныя. Аўтобусныя паслугі ў вольны час не прадугледжаны. За заторы на дарогах і магчымыя затрымкі на мяжы арганізатары адказнасці не нясуць.

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

Падрабязнасці па тэлефонах:  
+375.33.3535110
+375.29.6635110

 

 

8 Responses to "01.06.2014 – Пілігрымка ў Ізраіль. З чатырохдзённым адпачынкам на моры – 10 начэй."

  1. Iна пишет:

    Добры дзень!
    На якiм моры плануецца 4-х дзённы адпачынак – на Мёртвым, Міжземным або Чырвоным?

  2. admin пишет:

    Іна, запланавана, што адпачынак будзе на Міжземным моры. Запрашаем….

  3. Лариса пишет:

    Здравствуйте! Израильскую визу необходимо делать самостоятельно?

  4. кс.Вячаслаў Барок пишет:

    Мы робім візы ў Ізраіль! Шаноўная Ларыса, для ўсіх удзельнікаў пілігрымкі афармленнем неабходных дакументаў для атрымання візы займаюцца арганізатары.
    Віза афармляееца групавая, для кожнай групы, для афармлення візаў пашпарты не забіраюцца, Кожны ўдзельнік атрымоўвае візу па прылёту.

  5. Алена пишет:

    А адпачынкам на Мертвым моры есць прапановы?

    • Дыяна пишет:

      Паважаная Алена, наведаць Мертвае мора вы можаце ў любой з нашых пілігрымак, але доўгатэрміновы адпачынак на Мертвым моры не прадугледжаны.

  6. илья пишет:

    Цены указаны на одного человека?

Напісаць каментар

Адправіць каментар


− один = три

Апошнія артыкулы