logo piligrymka





21.05.2015 – Пiлiгрымка ў Iзраiль – эканом – 5 начэй.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Ізраіль славіцца сваім багатым гістарычным мінулым, старажытнымі гістарычнымі помнікам і славутасцямі. Гэта сапраўды Святая зямля, якая са стагоддзя ў стагоддзе захоўвае святыні трох сусветных рэлігій. Здзейсніць паломніцтва ў Ізраіль – мара многіх хрысціян.

Усе дні з гідам.

Час: 21–26 мая 2015 г.
Кошт: 699 даляраў.

ВЫЛЕТ з Мінска 21 мая ў 19.10, прылёт у Тэль-Авіў у 22.50.
Рэйс:  B2-0747.
Сбор ў аэрапорце Мінск-2,  21 мая 2015 у 16.30.

ВЫЛЕТ з Тэль-Авіва ў Мінск  26 мая ў 23.50, прылёт у Мінск у 03.35.
Рэйс: B2-0748.

Патрабаванні адносна багажу пры пералёце:
багаж падручны 5 кг + багаж 20 кг.


Праграма пілігрымкі:

21.05.2015
Вылет з Мінска ў Тэль-Авіў ў 19.10. Прылёт у міжнародны аэрапорт імя Бэн-Гурыёна ў 22.50. Засяленне ў гатэль.

22.05.2015
Іерусалім, Віфлеем.
Сняданак 7:00. Выезд 07:30.
Аліўная гара. Месца Унебаўшэсця Гасподняга. Кляштар «Pater Noster» («Ойча наш»). 10:00 Імша (агульная).
Панарама Іерусаліма. Аліўная гара, царква «Dominus Flevit» («Сляза Госпада»). Храм Марыі Магдаліны («Залатыя Купалы»), «Царква Усіх Нацый».
Гефсіманскі сад. Грабніца Дзевы Марыі.
Храм Нараджэння Хрыстова. Капліца Св. Алены. Малочны грот.
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

23.05.2015
Гара Фавор, хрысціянская Галілея, святая рака Іярдан.
Сняданак 06:30. Выезд 07:15.
Гара Фавор – 9:00 Імша.
Табха – храм памнажэння хлябоў і рыбы. Гара Блаславенняў.
Царква Дванаццаці Апосталаў. Галілейскае возера. Факультатыўна – абед з рыбай Св. Пятра (20–25 $ з чалавека).
Іярдан – месца хрышчэння Іісуса, амавенне ў водах Іярдана з блаславеннем.
Вячэра. Начлег.

24.05.2015
Манастыры Іўдзейскай пустыні, Мёртвае мора.
Сняданак 06:30. Выезд 07:00.
Манастыр Св. Герасіма. Іерыхон. Наскальны манастыр Спакусаў. Смакоўніца Закхея.
12:00 Імша.
Адпачынак на Мёртвым моры з абедам (10–15 $ з чалавека). Наведванне сусветна вядомай фабрыкі касметыкі «AHAVA». 
Пераезд у Іерыхон. Вячэра. Начлег.

25.05.2015
Сняданак 07:00. Выезд 07:30.
Via Dolorosa – Крыжовы шлях. Храм Труны Гасподняй. Віфезда – «авечая купель». Царква Св. Ганны – месца Нараджэння Прачыстай Дзевы.
Эйн-Карэм – месца сустрэчы Дзевы Марыі і Альжбеты (маці Яна Хрысціцеля). Крыніца Марыі. Месцы, звязаныя з жыццём Яна Хрысціцеля. Царква Яна Хрысціцеля.
Крыніца Марыі. Царква Адведзінаў. Імша.
Гара Сіён, грабніца цара Давіда.
Месца апошняй Вячэры – месца сыходжання Святога Духа на апосталаў у дзень Пяцідзясятніцы.
Дарміцыён (бенедыкцінскі кляштар). Месца Успення Багародзіцы.
Сцяна Плачу.
Пераезд у Віфлеем. Вячэра. Начлег.

26.05.2015
Сняданак. Высяленне з атэля. Пераезд у Тэль-Авіў. Шпацыр вулачкамі Яфы. Сабор Св. Пятра. Імша. Адпачынак на Міжземным моры.
Выезд у міжнародны аэрапорт імя Бэн-Гурыёна. Вылет з Тэль-Авіва ў Мінск ў 23.50.

27.05.2015 
Прылёт у Мінск раніцай ў 3.35.

Увага! Паслядоўнасць наведвання мясцін можа змяніцца.

 

У кошт уваходзіць:
суправаджэнне святара;
авіяпералёт;
усе трансферы згодна з праграмай;
медыцынская страхоўка;
пражыванне ў гатэлях 3 * з сняданкамі і вячэрамі;
экскурсіі згодна з праграмай;
дыпламаваны гід.

У кошт тура не ўваходзіць:
уваходныя квіткі згодна з праграмай і чаявыя кіроўцу і гіду (50$) – абавязковая аплата;
факультатыўныя праграмы:
абед з рыбай Св. Пятра (20$);
прагулка на чоўне па Галілейскім возеры (10$);
вiза – 20 даляраў.

Важная інфармацыя:
Кампанія пакідае за сабой права змяняць парадак і час правядзення экскурсій або замяняць іх на раўнацэнныя.
Аўтобусныя паслугі ў вольны час не прадугледжаны.
За заторы на дарогах і магчымыя затрымкі на мяжы турыстычная кампанія адказнасці не нясе.

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

Падрабязнасці, запіс у пілігрымку па тэлефонах:  

 +375.33.3535110
 +375.29.6635110

 +375.29.7080078
 +375.29.6020098

 

Вэб-камера – від на стары Ерусалім:

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3 Responses to "21.05.2015 – Пiлiгрымка ў Iзраiль – эканом – 5 начэй."

  1. Оля пишет:

    Пилигримка в Израиль на 21.05.2015.бронируем 2 места.

    • Наталья пишет:

      Добрый вечер.Подскажите,можно еще записаться на пилигримку???

      • Дыяна пишет:

        На жаль вольных месцаў у гэтай групе ўжо няма. Але вы можаце запісацца на летнія ці восеньскія пілігрымкі ў Ізраіль!

Напісаць каментар

Адправіць каментар


пять × = пятнадцать

Апошнія артыкулы