logo piligrymka






30.04.2017 – Пiлiгрымка ў Iзраiль. Вылет з Мінска – 7 начэй на Святой Зямлі.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Вылет з Мінска 30 красавіка ў 19.10.

Збор у аэрапорце Мінск-2 у 17.00 каля стоек рэгістрацыі.

Вылет з Тэль-Авіва 7 мая ў 23.50.

 

Час: 30 красавiка – 7 мая 2017 г.
Кошт: 850 даляраў.
Праезд: самалёт + аўтобус турыстычнага класа

 

Клікніце тут, каб запісацца ў пілігрымку!

Каб запісацца ў гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

 

Запісацца або атрымаць падрабязную інфармацыю па тэлефонах:
+375.33.3535110    +375.29.7080078
+375.29.6635110    +375.29.6020098

 

У кошт уваходзіць:
суправаджэнне святара;
авіяпералёт;
усе трансферы згодна з праграмай;
медыцынская страхоўка;
пражыванне ў гатэлях 3 * з сняданкамі і вячэрамі;
экскурсіі згодна з праграмай;
дыпламаваны гід.

У кошт тура не ўваходзіць:
уваходныя квіткі згодна з праграмай і чаявыя кіроўцу і гіду (60$) – абавязковая аплата;
факультатыўныя праграмы:
абед з рыбай Св. Пятра (20$);
прагулка на чоўне па Галілейскім возеры (10$).

Важная інфармацыя:
Кампанія пакідае за сабой права змяняць парадак і час правядзення экскурсій або замяняць іх на раўнацэнныя.
Аўтобусныя паслугі ў вольны час не прадугледжаны.
За заторы на дарогах і магчымыя затрымкі на мяжы турыстычная кампанія адказнасці не нясе.

Інфармацыя па атэлям:
Nativity Bells у Вiфлееме – http://www.nativitybellshotel.ps/
Arazim у Твэрыi – http://www.arazim-tveria.co.il/


Праграма пілігрымкі:

1 дзень, 30 красавіка 2017, нядзеля
Прыбыццё ў аэрапорт 22:50.
Сустрэча ў аэрапорце імя Бэн-Гурыёна. Трансфер у гатэль у Віфлееме. Размяшчэнне і начлег — Віфлеем.

2 дзень, 1 мая, панядзелак
7.30 Сняданак.
Наведванне Віфлеема — храм Раства Хрыстова, базіліка Св. Кацярыны і грот Св. Гераніма. Базіліка Св. Кацярыны, Св. Імша. Праход у Малочны грот. Выезд на Поле пастухоў.
Вяртанне ў гатэль. Вячэра і начлег — Віфлеем.

3 дзень, 2 мая 2017, аўторак
6.00 Сняданак.
Латрун
Эмаус
На шляху ў Іерусалім: Кнэсет — будынак сучаснага ізраільскага парламента, менора (звонку).
Храмавая плошча, Сцяна Плачу, гара Сіён: Святліца Апошняй Вячэры. Францысканскі манастыр — Св. Імша. Наведванне базілікі Успення Божай Маці, вольны час.
Пераезд у Эйн-Карэм: Крыніца Панны Марыі, царква Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі і Св. Лізаветы і храм нараджэння Яна Хрысціцеля.
Вячэра і начлег — Віфлеем.

4 дзень. 3 мая 2017, серада
5.30 Сняданак. Вызваленне нумароў.
Пераезд у Хайфу. Наведванне гары Кармэль: пячора Іллі і храм Маці Божай, Св. Імша.
Адпачынак на Міжземным моры
Вячэра і начлег у Галілеі.

5 дзень, 4 мая 2017, чацвер
6.00 Сняданак. Выезд на экскурсію.
Адпраўленне мікрааўтобусам з вёскі бедуінаў на Гару Фавор — месца Ператваэння Гасподняга — экскурсія і Св. Імша. Пераезд у Назарэт: базіліка Звеставання і царква Св. Язэпа. Месца цуду ў Кане Галілейскай — для шлюбных пар таксама абнаўленне шлюбных клятваў.
Пераезд на Гару Благаславенняў — месца Нагорнай пропаведзі, наведванне Царквы памнажэння хлеба і рыбы «Табха», Капернаум і касцёл Св. Пятра.
У другой палове дня: рыба Св. Пятра, возера Кінерэт — караблік.
Пераезд на Ярдэніт — месца хросту Ісуса. Абнаўленне хрысцільных абяцанняў.
Вяртанне ў гатэль. Вячэра і начлег у Галілеі.

6 дзень, 5 мая 2017, пятніца
6.00 Сняданак. Вызваленне нумароў.
Пераезд па Іярданскай даліне. Наведванне Іерыхона. Аглядальная пляцоўка. Від на гару спакусаў. Пераезд на Мёртвае мора (адпачынак і купанне на Мёртвым моры). Пераезд праз Іудэйскую пустыню.
Віфанія, Грабніца Лазара, экскурсія і Св. Імша.
Вяртанне ў Віфлеем на вячэру і начлег — Віфлеем.

7 дзень, 6 мая 2017, субота
6.00 Сняданак. Выезд на экскурсію. Пераезд у Іерусалім.
Панарама Іерусаліма з Алейнай гары. Месца Унебаўшэсця Езуса. Манастыр Ойча Наш. Домінус Флевіт. Гефсіманскі Сад. Царква Мукі Пана. Грабніца Божай Маці. Царква Св. Ганны. Віа Далароса, Крыжовы Шлях з усімі прыпынкамі. Храм Труны Гасподняй. Св. Імша (Кустодыя Тэра Санта).
(Калі застанецца — вольны час для пакупак).
Вяртанне ў гатэль. Вячэра. Начлег у Віфлееме.

8 дзень, 7 мая 2017, нядзеля
Сняданак. Высяленне з гатэля.
Яфа. Прагулка па старым Яфа. Сабор Св. Пятра.Св. Імша
Пераезд на Міжземнае море.Адпачынак на моры.
21:00 — Пераезд у аэрапорт.
23:50 — Вылет з Тэль-Авіва.

 

 

Час у праграме заўсёды арыентыровачны: кіраўнік тура ў працэсе падарожжа паведамляе больш канкрэтны час для кожнага пункта праграмы.

 

Асаблівую ўвагу звярніце, калі ласка, на ваш пашпарт, яго знешні выгляд (без пашкоджанняў, без пакамечанасцяў).  Пашпарт павінен:

  • дзейнічаць яшчэ тры месяцы пасля вяртання з падарожжа;
  • мець мінімум дзве вольныя старонкі з надпісам «ВІЗЫ / ВИЗЫ / VISAS».

 

 

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

Падрабязнасці, запіс у пілігрымку па тэлефонах:  

 +375.33.3535110
 +375.29.6635110

 +375.29.7080078
 +375.29.6020098

 

 

 

 

Напісаць каментар

Адправіць каментар


два × = два

Апошнія артыкулы