logo piligrymka





75000 турыстаў сустрэнуць Каляды ў Ізраілі


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Каля 75 000 турыстаў сустрэнуць Каляды і Новы год у Ізраілі, у тым ліку гэта будуць каля 25000 паломнікаў-хрысціян з усяго свету.
 “Каля 60% турыстаў, якія прыязджаюць у Ізраіль, – хрысціяне. На хрысціянскую супольнасць накіраваны асноўныя маркетынгавыя праграмы ўязнога турызму ў Ізраілі”  – адзначыў міністр турызму Ізраіля Стас Місежнікаў падчас традыцыйнага перад Божым Нараджэннем прыёму для кіраўнікоў хрысціянскіх супольнасцей і цэркваў Ізраіля ў Іерусаліме. У прыёме прынялі ўдзел генеральны дырэктар Міністэрства турызму Ізраіля Ноаз
 Бар-Нір, высокапастаўленыя прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства замежных спраў Ізраіля, якія супрацоўнічаюць у прасоўванні турызму па маршруце Іерусалім-Віфлеем-Іерыхон. З 12:00 24 снежня па 12:00 25 сьнежня Міністэрства турызму Ізраіля прапануе турыстам бясплатны праезд з Іерусаліма ў Віфлеем і назад. Аўтобусы будуць адпраўляцца кожныя 15-20 хвілін ад манастыра Мар-Эліяс да храма Раства Хрыстова і назад. Прадстаўнікі Міністэрства турызму Ізраіля будуць вітаць турыстаў і паломнікаў у Магілы Рахілі. Там жа гасцей будуць чакаць салодкія пачастункі і віншавальныя паштоўкі.
Паводле дадзеных, якія даступныя на сённяшні дзень, прагназуецца што 2012 год стане рэкордным па паказчыках ўязнога турызму. Са студзеня па лістапад 2012 г. Ізраіль наведалі 3,3 мільёна турыстаў, з іх 60% склалі хрысціяне (52% каталікі, 21% пратэстанты і праваслаўныя 10%). Каля паловы турыстаў-хрысціянаў – гэта паломнікі.

Напісаць каментар

Адправіць каментар


× один = семь

Апошнія артыкулы