logo piligrymka






19.11.2015 – Пілігрымка ў Ізраіль. 10 поўных дзён і начэй у Ізраілі – наведванне святых мясцін + адпачынак на 3-х морах!


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

2 ночы – Тверыя, 3 начы – Віфлеем, 5 начэй / 4 дні на Чырвоным моры ў Эйлаце!

 

Час: 19 – 29 лістапада 2015 г.
Кошт: 1250 даляраў.
 

Клікніце тут, каб запісацца ў пілігрымку!

Каб запісацца ў гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

 

ВЫЛЕТ з Мінска 19 лiстапада ў 10.55, прылёт у Тэль-Авіў у 13.35.
Збор у Нацыянальным аэрапорце  19 лiстапада 2015 года ў 08.45 каля стоек рэгістрацыі.
ВЫЛЕТ з Тэль-Авіва ў Мінск  29 лістапада ў 14.30, прылёт у Мінск у 19.15

Патрабаванні адносна багажу пры пералёце:
багаж падручны 5 кг + багаж 20 кг.

 

Праграма пілігрымкі:

19.11.2015
Сустрэча ў аэрапорце Мінск-2 у 8.45, вылет у Тэль-Авіў у 10.55. Прылёт у Міжнародны аэрапорт імя Бэн-Гурыёна г. Тель-Авіў у 13:35. Сустрэча з гідам і пасадка ў аўтобус. Тэль-Авіў.
Пераезд у Яфу. Прагулка вуліцамі старажытнага Яфа. Дом Сымона-гарбара. Старажытны порт. Сабор св. Пятра.
Пераезд ў г. Тверыя. Размяшчэнне ў гатэлі. Вячэра. Начлег.

20.11.2015
Хрысціянская Галілея, Кана Галілейская, Назарэт, Гара Фавор. Сняданак 8:00, выезд у 08:30.
1. Гара Фавор – месца Пераўтварэння Госпада.
2. Кана Галілейская – месца стварэння першага цуду Ісуса Хрыста - ператварэння вады ў віно на вяселлі.
3. Назарэт – горад Звеставання.
4. Гара Благаславенняў (месца нагорнай пропаведзі),
5. Стол Хрыста.
6. Табха (месца памнажэння хлябоў і рыбы).
7. Капернаўм (горад Ісуса, руіны сінагогі).
8. Факультатыўна – прагулка на карабліку па Галілейскім моры(10 $ / 1 чал.) або адпачынак на Галілейскім моры.
9. Факультатыўна – абед з рыбай св. Пятра (20 $ / 1 чал).
Вяртанне ў гатэль. Вячэра. Начлег.

21.11.2015
Сняданак 7:30. Высяленне з гатэля, выезд 08:00 (з рэчамі !!!!).
1. Гара Кармэль-Мухрака (Вогненнае месца),   месца перамогі прарока Іллі над жрацамі Ваала. Від на даліну Армагедон.
2. Зіхрон Якаў – ізраільская Швейцарыя. Гісторыя вяртання габрэяў у зямлю абяцаную.
3. Кейсарыя.
Пераезд у г. Віфлеем. Размяшчэнне ў гатэлі. Вячэра. Начлег.

22.11.2015
Віфлеем, Ерусалім. Сняданак  07:00. Выезд 07:30.

1. Віфлеем. Месца Раства Хрыстова. Поле пастушкоў.
2. Іерусалім. Алейная гара. Месца Ушэсця Гасподняга. Домінус Флевіт – царква Плачу Гасподняга.
3. Гефсіманскі сад. Панарама Іерусаліма.
4. Ліфастратон – Месца суда Понція Пілата над Хрыстом.
5. Via Dolorosa – Крыжовы Шлях.
6. Галгофа.
Вяртанне ў гатэль. Вячэра. Начлег.

23.11.2015
Іерусалім. Сняданак 07:00. Выезд 07:30.
1. Храмавая гара.
2. Сцяна плачу.
3. Габрэйскі квартал Старога горада. Рымская вуліцa Карда.
4. Гара Сіён – грабніца цара Давіда, месца Апошняй Вячэры і сыходжання Духа Святога на апосталаў у дзень Пяцідзясятніцы.
5. Дом першасвятара Каяфы, дзе ап. Пётр тройчы адрокся ад Ісуса.
6. Яд Ва-Шэм - мемарыяльны комплекс, прысвечаны ахвярам Халакоста.
Вяртанне ў гатэль. Вячэра. Начлег.

24.11.2015

Віфавар (Каср Эль-Яхуд), Мёртвае мора, Іерыхон. Сняданак 7:00. Выезд 7:30.
1. Іерыхон – самы  старажытны  горад.
2. Гара Каранталь – месца спакушэння Ісуса.
3. Віфавар (Ян. 01:28) – месца хрышчэння Ісуса Хрыста ў рацэ Іярдан. Абмыванне ў Іярдане (па жаданні).
4. Наведванне фабрыкі “Ахава” – касметыка Мёртвага мора.
5. Адпачынак на Мёртвым моры (Пляж СПА Эйн Геды).
Пераезд у Эйлат, размяшчэнне ў гатэлі.

25 – 28.11.2015
Эйлат.   Адпачынак на Чырвоным моры.
Без гіда і аўтобуса.
Сняданак і вячэра.
Начлег у гатэлі.

 

29.11.2015
Сняданак. Высяленне з гатэля і выезд у аэрапорт у 06:30.
Прыбыццё ў аэрапорт Бэн-Гурыёна ў 11:30.
Вылет у Мінск у 14:30.
Прылёт у Мінск у 19.15.

 

Увага! Паслядоўнасць наведвання мясцін можа змяніцца.
Кошт м. б. зменены пры змене кошту авіябілетаў!!!     

У кошт уваходзіць:
суправаджэнне святара;
авіяпералёт;
усе трансферы згодна з праграмай;
медыцынская страхоўка;
пражыванне ў гатэлях 3*-4* са сняданкамі і вячэрамі;
экскурсіі згодна з праграмай;
дыпламаваны гід.

У кошт тура не ўваходзіць:
уваходныя квіткі згодна з праграмай і чаявыя кіроўцу і гіду (50$) – абавязковая аплата;
факультатыўныя праграмы:
абед з рыбай св. Пятра (20$);
прагулка на карабліку па Галілейскім моры (10$);
кошт візы ў Ізраіль (пры неабходнасці) і асабістыя выдаткі.

Важная інфармацыя:
Кампанія пакідае за сабой права змяняць парадак і час правядзення экскурсій або замяняць іх на раўнацэнныя.
Аўтобусныя паслугі ў вольны час не прадугледжаны.
За заторы на дарогах і магчымыя затрымкі на мяжы турыстычная кампанія адказнасці не нясе.

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

Падрабязнасці, запіс у пілігрымку па тэлефонах:  

 +375.33.3535110
 +375.29.6635110

 +375.29.7080078
 +375.29.6020098

 

Напісаць каментар

Адправіць каментар


× пять = сорок

Апошнія артыкулы