logo piligrymka





20.05.2015 – Пілігрымка ў Ізраіль – 6 начэй.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

пілігрымка адменена

ІерусалімПадарожнічаючы разам, мы наведаем Ерусалім – святы горад трох рэлігій, Назарэт – родны горад Ісуса, Хайфу, Галілейскай мора – калыска нараджэння хрысціянства і Мёртвае мора – сапраўды адно з сусветных цудаў, раку Іардан – традыцыйнае месца абмывання хрысціян, гару Сіён, Кану Галілейскую – месца першага цуду, храм Pater noster, у якім нядаўна была ўрачыста адкрыта табліца з малітвай “Ойча наш” на беларускай мове. Ва ўсіх гэтых і іншых месцах мы будзем цытаваць словы з самай чытэльнай кнігі свету і разважаць на справамі чалавека, які здолеў змяніць ход гісторыі.
Таксама мы бліжэй пазнаёмімся з культурай і побытам сучаснага Ізраіля.

Час: 20–26 мая 2015 г.
Кошт: 800 даляраў.

Вылет з Мінска 20 мая.
Вылет з Тэль-Авіва 26 мая.

Патрабаванні адносна багажу пры пералёце:
багаж падручны 5 кг + багаж 20 кг.

Прыкладная праграма пілігрымкі:

20.05.2015
Вылет з Мінска.  Прылёт у  Тэль-Авіў у міжнародны аэрапорт імя Бэн-Гурыёна. Размяшчэнне ў атэлях.
21.05.2015
Сняданак 7:00. Выезд з атэля 7:30. Гара Фавор. 10:00 Імша. Табха – храм памнажэння хлябоў і рыбы. Гара блаславенняў. Капернаўм. Царква дванаццаці апосталаў. Галілейскае возера. Факультатыўна – абед з рыбай Св. Пятра. Іярдан – месца хрышчэння Іісуса, абмыванне ў водах Іярдана з блаславеннем. Факультатыўна – прагулка на чоўне па Галілейскім возеры (10 $ з чалавека). Вяртанне ў атэль. Вячэра. Музычныя фантаны. Начлег.

22.05.2015
Кейсарыя, Эйн-Карэм.
Сняданак 6:30. Высяленне з атэля і выезд 7:15. Кейсарыя. Адпачынак на Міжземным моры. Факультатыўна – наведванне нацыянальнага парка. Эйн-Карэм. Месца сустрэчы Панны Марыі і Альжбеты (маці Яна Хрысціцеля). Крыніца Марыі. Месцы, звязаныя з жыццём Яна Хрысціцеля. 15:00 Імша. Пераезд у г. Віфлеем. Засяленне ў атэль. Вячэра. Начлег.

23.05.2015
Віфлеем, Іерусалім (Аліўная гара).
Сняданак 7:00. Выезд 7:30. Аліўная гара. Месца
Унебаўшэсця Госпада. Кляштар «Pater Noster» («Ойча наш»). 10:00 Імша (агульная). Панарама Іерусаліма. Аліўная гара, царква «Dominus Flevit» («Сляза Госпада»). Храм Марыі Магдаліны («Залатыя Купалы»), «Царква Усіх Нацый». Грабніца Панны Марыі. Віфлеем. Храм Нараджэння Хрыстовага. Капліца Св. Алены – Імша. Малочны грот. Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

24.05.2015
Іерусалім.
Сняданак 6:30. Выезд 7:00. Via Dolorosa – Крыжовы шлях. Храм Труны Гасподняй. Віфезда – «авечая купель». Царква Св. Ганны – месца Нараджэння Прачыстай Дзевы. Гара Сіён, грабніца цара Давіда. Месца апошняй Вячэры – месца сыходжання Святога Духа на апосталаў у дзень Пяцідзясятніцы. Дарміцыён (Бенедыктынскі кляштар). 15:00 Імша. Месца Успення Багародзіцы. Сцяна Плачу. Царква «Peter in Galicantu». Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

25.05.2015
Сняданак. Малочны грот –  Імша. Кляштар Св. Герасіма. Іерыхон. Наскальны Кляштар Спакусаў. Смакоўніца Закхея. Факультатыўна – пад’ём на гару Спакусаў, дзе д’ябал спакушаў Іісуса Хрыста (пад’ём на фунікулёры, кошт – 15 $ з чалавека). Наведванне сусветна вядомай фабрыкі касметыкі «AHAVA». Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

26.05.2015
Сняданак. Адпачынак на Мёртвым моры. Выезд у міжнародны аэрапорт імя Бэн-Гурыёна. Вылет  ў Мінск.

 

 Увага! Паслядоўнасць наведвання мясцін можа змяніцца.

 

У кошт уваходзіць:
суправаджэнне святара;
авіяпералёт;
усе трансферы згодна з праграмай;
медыцынская страхоўка;
пражыванне ў гатэлях 3 * з сняданкамі і вячэрамі;
экскурсіі згодна з праграмай;
дыпламаваны гід.

У кошт тура не ўваходзіць:
уваходныя квіткі згодна з праграмай і чаявыя кіроўцу і гіду (50$) – абавязковая аплата;
факультатыўныя праграмы:
абед з рыбай Св. Пятра (20$);
прагулка на чоўне па Галілейскім возеры (10$);
вiза – 20 даляраў.

Важная інфармацыя:
Кампанія пакідае за сабой права змяняць парадак і час правядзення экскурсій або замяняць іх на раўнацэнныя.
Аўтобусныя паслугі ў вольны час не прадугледжаны.
За заторы на дарогах і магчымыя затрымкі на мяжы турыстычная кампанія адказнасці не нясе.

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

Падрабязнасці, запіс у пілігрымку па тэлефонах:  

 +375.33.3535110
 +375.29.6635110

 +375.29.7080078
 +375.29.6020098

 

 

Напісаць каментар

Адправіць каментар


шесть × четыре =

Апошнія артыкулы