logo piligrymka





20.10.2013 – Пiлiгрымка ў Iзраiль. Вылет з Мінска – 7 начэй.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Час: 20—28 кастрычнiка 2013 г.
Кошт: 980 даляраў.

РЭЙС – В2-747  Мінск – Тель-Авіў; тып самалёта – В733;  ВЫЛЕТ з Мінска  20 кастрычнiка ў 20.00прылёт у Тэль-Авіў у 22.40

РЭЙС – В2-748 Тель-Авіў – Мінск; тып самалёта – В733; ВЫЛЕТ з Тэль-Авіва  28 кастрычнiка ў 00.40, прылёт у Мінск у 05.25

 
Арыенціровачная праграма пілігрымкі:

20.10.2013
Вылет з Мінска ў 20:00. Прылёт у Тэль-Авіў міжнародны аэрапорт імя Бэн-Гурыёна ў 22:40.
Сустрэча з гідам, пасадка ў аўтобус і пераезд у г. Віфлеем.
Размяшчэнне ў атэлі. Начлег.

21.10.2013
Віфлеем і Іерусалім (Эйн-Карэм)
Сняданак 8.30. Выезд 09:00.
Храм Раства Хрыстова. Капліца Cв. Алены. Малочны грот – 12:00 Імша.
Пераезд у Іерусалім (Эйн-Карэм).
Эйн-Карэм – месца сустрэчы Панны Марыі і Лізаветы (маці Яна Хрысціцеля).
Крыніца Марыі. Царква Адведзінаў.
Месцы, звязаныя з жыццём Яна Хрысціцеля. Царква Яна Хрысціцеля.
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

22.10.2013
Іерусалім: Аліўная гара, Храмавая гара, гара Сіён.
Сняданак 06:30. Выезд 07:00.
Месца Ушэсця Гасподняга. Манастыр «Pater noster» (Ойча наш) – 9:00 Імша (можна на вуліцы).
Панарама Іерусаліма. Аліўная гара, царква «Dominus Flevit» («Сляза Госпада»). Гефсіманскі сад. «Царква Усіх Нацый».
Грабніца Панны Марыі.
Сцяна Плачу.
Гара Сіён. Грабніца цара Давіда.
Святліца Апошняй вячэры – месца сыходжання Святога Духа на апосталаў у дзень Пяцідзесятніцы.
Дарміцыён (Бенедэктынскі кляштар). Месца Успення Багародзіцы.
Дом першасвятара Каяфы. Царква «Peter in Gallicantu».
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

23.10.2013
Іерусалім (Стары горад).
Сняданак 06:30. Выезд 07:00.
Віфезда – «авечая купель». Царква Святой Ганны – месца Раства Прачыстай Дзевы Марыі.
«Via Dolorosa» – Крыжовы Шлях.
Храм Труны Гасподняй (Галгофа, камень памазання, Труна Госпада) – 12:00 Імша. Вольны час у Іерусаліме.
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

24.10.2013
Манастыры Іудзейскай пустыні, Іерыхон, Іярдан, Мёртвае мора.
Сняданак 06:30. Высяленне з гатэля. Выезд 07:00.
Каср Эль-Яхуд – месца хрышчэння Ісуса Хрыста. Абмыванне ў Іярдане – 08:30 Імша.
Адпачынак на Мёртвым моры і наведванне крамы касметыкі Мёртвага мора AHAVA.
Іерыхон. Наскальны Кляштар Спакусаў. Смакоўніца Закхея.
Манастыр Св. Герасіма.
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

25.10.2013
Хайфа, Назарэт – месца Дабравесця, Кана Галілейская
Сняданак 06:30. Высяленне з гатэля. Выезд 07:15.
Хайфа. Храм прарока Іллі – кармеліцкага манастыр «Stella Maris» («Зорка мора») – 10:00 Імша. Панарама Бахайских садоў.
Назарэт. Храм Звеставання.
Царква Архангела Гаўрыіла. Крыніца Панны Марыі.
Кана Галілейская – месца стварэння першага цуду Ісуса Хрыста – ператварэння вады ў віно на вяселлі.
Пераезд у г. Цверыя. Засяленне ў атэль. Вячэра. Начлег.

26.10.2013
Гара Фавор, хрысціянская Галілея.
Сняданак 06:30. Выезд 07:00.
Гара Фавор – месца Ператварэння Гасподняга – 9:00 Імша.
Табха – храм памнажэння хлябоў і рыбы. Царква – Менза Крысці (Стол Госпада).
Гара Благаславенняў. Капернаум.
Факультатыўна – абед з рыбаю Св. Пятра (20 $ з чалавека). Адпачынак на моры.
Факультатыўна – прагулка на чоўне па Галілейскім моры (10 $ з чалавека).
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

27.10.2013
Тэль-Авіў – Яфа.
Сняданак 7:30. Высяленне з атэля. Выезд 8:00.
Тэль-Авіў. Прагулка вулачкамі старога г. Яфа. Дом Сымона-гарбара. Старажытны порт. Сабор Святога Пятра
Выезд у міжнародны аэрапорт імя Бэн-Гурыёна.

28.10.2013
Вылет у 00:40. Прыбыццё ў Мінск у 05:25.

 

У кошт тура ўвахозіць: У кошт тура не ўваходзіць:
суправаджэнне святара
авіяпералёт
усе трансферы адпаведна праграме
медстрахоўка
уваходныя білеты адпаведна праграме
экскурсіі адпаведна праграме
пражыванне ў атэлях 3*, 4*са сняданкамі і вячэрамі
гід
уваходныя квіткі згодна з праграмай і чаявыя кіроўцу і гіду (50$) – абавязковая аплата;
факультатыўныя праграмы:
-абед з рыбай Св. Пятра (20$);
-шпацыр на чоўне па Галілейскім возеры (10$).

Важная інфармацыя:
Кампанія пакідае за сабой права  змяняць парадак і час правядзення экскурсій або замяняць іх на раўнацэнныя.
Аўтобусныя паслугі ў вольны час не прадугледжаны.
За заторы на дарогах і магчымыя затрымкі на мяжы турыстычная кампанія адказнасці не нясе.

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

 

[contact-form-7 404 "Not Found"]

Падрабязнасці, запіс у пілігрымку па тэлефонах:  

+375.29.5187227
+375.29.6187299

 

Вэб-камера – від на стары Ерусалім:

 

Напісаць каментар

Адправіць каментар


+ три = восемь

Апошнія артыкулы