logo piligrymka





31.08.2013 – Пілігрымка ў Ізраіль. З трохдзённым адпачынкам на Чырвоным моры – 8 начэй.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Час: 31 жніўня – 09 верасня 2013 г.
Кошт:  969 даляраў.

Для тых, хто зрабіў перадаплату, –  919 даляраў.

Арыенціровачны выезд з Мінска: 31.08.2013 у 18.00 (ст. Дружная).
 
Вылет з Кіева ў Тэль-Авіў 1 верасня ў 7:45 з тэрмінала F. Прылет – 11:00
 
Вылет з Тэль-Авіва ў Кіеў 9 верасня ў 14:20. Прылет – 17:35
 
Увага!
 
Патрабаванні адносна багажу пры пералёце:
багаж падручны 5 кг + багаж 20 кг.

У Ізраілі 8 начэй/9 дзён. Атэлі 3*, 4*НB

першая група:
1–3/09  Назарэт – St. Gabriel
3–6/09  Эйлат – атэль Ады Эйлат
6–9/09  Віфлеем – Royal Grand
 
другая група:
1–3/09  Тверыя –Astoria
3–6/09  Віфлеем – Royal Grand
6–9/09  Эйлат –  атэль Ады Эйлат

Калі ласка, сачыце за навінамі!

Праграма пілігрымкі:

31.08.2013
Выезд у Кіеў  у 18.00, пасадка на д. ст. Дружная. 

1.09.2013
Вылет з Кіева ў Тэль-Авіў у 7:45. Прылёт у міжнародны аэрапорт імя Бэн-Гурыёна. Пасадка ў аўтобус і пераезд у г. Тверыя. Размяшчэнне ў атэлях.  Хайфа. Храм прарока Іллі – кармеліцкі кляштар «Stella Maris» («Зорка мора»). 10:00 Імша. Панарама Бахайскіх садоў. Мухрака. Назарэт. Храм Дабравешчання. Крыніца Панны Марыі. Царква Архангела Гаўрыіла. Кана Галілейская – месца стварэння першага цуду Іісуса Хрыста – ператварэнне вады ў віно на вяселлі. Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

2.09.2013
Гара Фавор, Хрысціянская Галілея, святая рака Іярдан.
Сняданак 7:00. Выезд з атэля 7:30. Гара Фавор. 10:00 Імша. Табха – храм памнажэння хлябоў і рыбы. Гара блаславенняў. Капернаўм. Царква дванаццаці апосталаў. Галілейскае возера. Факультатыўна – абед з рыбай Св. Пятра. Іярдан – месца хрышчэння Іісуса, абмыванне ў водах Іярдана з блаславеннем.Факультатыўна  –  прагулка на чоўне па Галілейскім возеры (10 $ з чалавека). Вяртанне ў атэль. Вячэра. Музычныя фантаны. Начлег.

3.09.2013
Кейсарыя, Эйн-Карэм.
Сняданак 6:30. Высяленне з атэля і выезд у 7:15. Кейсарыя. Адпачынак на моры. Факультатыўна – наведванне нацыянальнага парка. Эйн-Карэм. Месца сустрэчы Панны Марыі і Aльжбеты (маці Яна Хрысціцеля). Крыніца Марыі. Месцы, звязаныя з жыццём Яна Хрысціцеля. 15:00 Імша. Пераезд у г. Віфлеем. Засяленне ў атэль. Вячэра. Начлег.

4.09.2013
Віфлеем, Іерусалім (Аліўная гара).
Сняданак 7:00. Выезд 7:30. Аліўная гара. Месца Унебаўшэсця Госпада. Кляштар «Pater Noster» («Ойча наш»). 10:00 Імша (агульная). Панарама Іерусаліма. Аліўная гара, царква «Dominus Flevit» («Сляза Госпада»). Храм Марыі Магдаліны («Залатыя Купалы»), «Царква Усіх Нацый». Грабніца Панны Марыі. Віфлеем. Храм Нараджэння Хрыстовага. Капліца Св. Алены – 10:00 Імша. Малочны грот. Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

5.09.2013
Сняданак 6:30. Выезд 7:00. Via Dolorosa – Крыжовы шлях. Храм Труны Гасподняй. Віфезда – «авечая купель». Царква Св. Ганны – месца Нараджэння Прачыстай Дзевы. Гара Сіён, грабніца цара Давіда. Месца апошняй Вячэры – месца сыходжання Святога Духа на апосталаў у дзень Пяцідзясятніцы. Дарміцыён (Бенедыктынскі кляштар). 15:00 Імша. Месца Успення Багародзіцы. Сцяна Плачу. Царква «Peter in Galicantu». Мёртвае мора.  Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

6.09.2013
Кляштары Іўдзейскай пустыні.
Малочны грот – Імша. Кляштар Св. Герасіма. Іерыхон. Наскальны Кляштар Спакусаў. Смакоўніца Закхея. Факультатыўна – пад’ём на гару Спакусаў, дзе д’ябал спакушаў Іісуса Хрыста (пад’ём на фунікулёры, кошт  – 15 $ з чалавека). Наведванне сусветна вядомай фабрыкі касметыкі «AHAVA». Адпачынак на Чырвоным моры. Вячэра. Начлег.

7.09.2013
Сняданак. Адпачынак на Чырвоным моры. Імша. Вячэра. Начлег.

8.09.2013
Сняданак. Адпачынак на Чырвоным моры. Імша. Вячэра. Начлег.

9.09.2013
Выезд у міжнародны аэрапорт імя Бэн-Гурыёна. Вылет у Кіеў у 14:20 раніцы. Прыбыццё ў Кіеў у 17:35. Прыбыццё ў Мінск позна ўвечары.

Увага! Паслядоўнасць наведвання мясцін можа змяніцца.

У кошт тура ўвахозіць: У кошт тура не ўваходзіць:

Суправаджэнне святара
Уваходныя білеты адпаведна праграме 
Авіяпералёт
Усе трансферы адпаведна праграме
Медстрахоўка
Экскурсіі адпаведна праграме
Пражыванне ў гатэлях 3*, 4*са сняданкамі і вячэрамі
Гід

Факультатыўныя праграмы
Абавязковыя чаявыя гіду і
кіроўцу аўтобуса (25/25 = 50 даляраў);
Вiза – 20 даляраў

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

 

[contact-form-7 404 "Not Found"]

Падрабязнасці па тэлефонах:  

+375.29.6020098
+375.29.7080078

 

 

Напісаць каментар

Адправіць каментар


× пять = сорок

Апошнія артыкулы