logo piligrymka





27.12.2014 – Пiлiгрымка ў Iзраiль на Новы 2015 год – 7 начэй.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Час: 27 снежня 2014 г. – 4 студзеня 2015 г.
Кошт: 925 даляраў.

ВЫЛЕТ з Кіева 28 снежня 2014 г.  ў 11.10, рэйс LY2652, прылёт у Тэль-Авіў у 14.35.
ВЫЛЕТ з Тэль-Авіва ў Кіеў 4 студзеня 2015 г.  ў 18.35, рэйс LY2653,  прылёт у Кіеў у 22.00.

Увага! Колькасць месцаў – абмежавана. Рэгіструйцеся цяпер – заўтра будзе позна!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

Праграма пілігрымкі:

27.12.2014
Выезд на аўтобусе ў Кіеў у 21:00 (д.ст. Дружная)

28.12.2014
Вылет з Кіева ў 11.10. Прылёт у Тэль-Авіў у 14.35 (міжнародны аэрапорт імя Бэн-Гурыёна).
Сустрэча з гідам, пасадка ў аўтобус і пераезд у г. Віфлеем.
Размяшчэнне ў атэлі. Начлег.

29.12.2014
Віфлеем і Іерусалім (Эйн-Карэм)
Сняданак 8.30. Выезд 09:00.
Храм Раства Хрыстова. Капліца Cв. Алены. Малочны грот – 12:00 Імша.
Пераезд у Іерусалім (Эйн-Карэм).
Эйн-Карэм – месца сустрэчы Панны Марыі і Лізаветы (маці Яна Хрысціцеля).
Крыніца Марыі. Царква Адведзінаў.
Месцы, звязаныя з жыццём Яна Хрысціцеля. Царква Яна Хрысціцеля.
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

30.12.2014
Іерусалім: Аліўная гара, Храмавая гара, гара Сіён.
Сняданак 06:30. Выезд 07:00.
Месца Ушэсця Гасподняга. Манастыр «Pater noster» (Ойча наш) – 9:00 Імша (можна на вуліцы).
Панарама Іерусаліма. Аліўная гара, царква «Dominus Flevit» («Сляза Госпада»). Гефсіманскі сад. «Царква Усіх Нацый».
Грабніца Панны Марыі.
Сцяна Плачу.
Гара Сіён. Грабніца цара Давіда.
Святліца Апошняй вячэры – месца сыходжання Святога Духа на апосталаў у дзень Пяцідзесятніцы.
Дарміцыён (Бенедыктынскі кляштар). Месца Успення Багародзіцы.
Дом першасвятара Каяфы. Царква «Peter in Gallicantu».
Пераезд у г. Цверыя. Засяленне ў атэль. Вячэра. Начлег.

31.12.2014
Хайфа, Назарэт – месца Дабравесця, Кана Галілейская
Сняданак 06:30. Высяленне з атэля. Выезд 07:15.
Хайфа. Храм прарока Іллі – кармеліцкага манастыр «Stella Maris» («Зорка мора») – 10:00 Імша. Панарама Бахайских садоў.
Назарэт. Храм Дабравесця.
Царква Архангела Гаўрыіла. Крыніца Панны Марыі.
Кана Галілейская – месца стварэння першага цуду Ісуса Хрыста - ператварэння вады ў віно на вяселлі. Засяленне ў атэль. Вячэра. Начлег. 

А саму Навагоднюю ноч правядзеце ў 5-зорачным гатэлі Ерыхо Рэсорт у Іерыхоне - спасылка гатэля тут.


01.01.2015

Гара Фавор, хрысціянская Галілея.
Сняданак 06:30. Выезд 07:15.
Гара Фавор – месца Ператварэння Гасподняга – 9:00 Імша.
Табха – храм памнажэння хлябоў і рыбы. Царква – Менза Крысці (Стол Госпада).
Гара Благаславенняў. Капернаум.
Факультатыўна – абед з рыбаю Св. Пятра (20 $ з чалавека). Адпачынак на моры.
Факультатыўна – прагулка на чоўне па Галілейскім моры (10 $ з чалавека).
Пераезд у г. Віфлеем. Засяленне ў атэль. Вячэра. Начлег.

02.01.2015
Манастыры Іудзейскай пустыні, Іерыхон, Іярдан, Мёртвае мора.
Сняданак 06:30. Выезд 07:00.
Каср Эль-Яхуд – месца хрышчэння Ісуса Хрыста. Абмыванне ў Іярдане – 08:30 Імша.
Адпачынак на Мёртвым моры і наведванне крамы касметыкі Мёртвага мора  AHAVA.
Іерыхон. Наскальны Кляштар Спакусаў. Смакоўніца Закхея.
Манастыр Св. Герасіма.
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

03.01.2015
Іерусалім (Стары горад).
Сняданак 06:30. Выезд 07:00.
Віфезда – «авечая купель». Царква Святой Ганны – месца Раства Прачыстай Панны Марыі.
«Via Dolorosa» – Крыжовы Шлях.
Храм Труны Гасподняй (Галгофа, камень памазання, Труна Госпада) – 12:00 Імша. Вольны час у Іерусаліме.
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

04.01.2015
Тэль-Авіў – Яфа.
Сняданак 8:30. Высяленне з атэля. Выезд 9:30.
Тэль-Авіў. Прагулка вулачкамі старога г. Яфа. Дом Сымона-гарбара. Старажытны порт. Сабор Святога Пятра – 12.00 Імша.
Вольны час. Адпачынак на Міжземным моры. Факультатыўна – наведванне Міжнароднай дыяментавай біржы (з музеем). Выезд у міжнародны аэрапорт імя Бэн-Гурыёна. Вылет ў 18:35. Прыбыццё ў Кіеў 22:00.  Выезд у Мінск.

05.01.2015
Прыбыццё ў Мінск

 

У кошт уваходзіць:
суправаджэнне святара;
авіяпералёт;
усе трансферы згодна з праграмай;
медыцынская страхоўка;
пражыванне ў гатэлях 3 * з сняданкамі і вячэрамі;
экскурсіі згодна з праграмай;
дыпламаваны гід.

У кошт тура не ўваходзіць:
уваходныя квіткі згодна з праграмай і чаявыя кіроўцу і гіду (50$) – абавязковая аплата – аднаразовы збор;
факультатыўныя праграмы:
абед з рыбай Св. Пятра (20$);
прагулка на чоўне па Галілейскім возеры (10$);

Важная інфармацыя:
Кампанія пакідае за сабой права змяняць парадак і час правядзення экскурсій або замяняць іх на раўнацэнныя.
Аўтобусныя паслугі ў вольны час не прадугледжаны.
За заторы на дарогах і магчымыя затрымкі на мяжы турыстычная кампанія адказнасці не нясе.

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

Падрабязнасці, запіс у пілігрымку па тэлефонах:  

+375.29.8192211
+375.44.5671529

 

6 Responses to "27.12.2014 – Пiлiгрымка ў Iзраiль на Новы 2015 год – 7 начэй."

  1. Лена пишет:

    Добрый день, а есть ещё места?

    • Надзея пишет:

      Лена, месцы пакуль яшчэ ёсьць. Тэлефануйце як мага хутчэй па тэлефонах, пазначаных на сайце.

  2. злата пишет:

    А до киева самим добираться.? На сколько безопасно как в Киеве так и в Израиле.?

    • Надзея пишет:

      Злата, аўтобусны трансфер да Кіева забяспечваюць арганізатары і ён уваходзіць у кошт пілігрымкі. Ніякай асаблівай небяспекі ані ў Кіеве, ані ў Ізраілі не існуе, але вырашайце, калі ласка, самастойна.

  3. кс.Вячаслаў пишет:

    Трансфер да Кіева ўваходзіць у агульны кошт падарожжа. Арганізатары адвязуць Вас аўтобусам ў Кіеўскі аэрапорт у Барыспалі, а пасля падарожжа прывязуць назад.
    Цяжка знайсці пад сонцам больш спакойнага месца, дзе гарантавана чалавеку бяспека, чым Ізраіль… Статыстыка ў гэтым пераконвае….
    І ў Кіеве зараз, дзякуй Богу, стабільна спакойнае становішча.

  4. кс.Вячаслаў пишет:

    Паломнікі (групы арганізаваныя Piligrymka.by) лёталі ў Ізраіль з Украіны ў сакавіку і верасні гэтага года…. колькі вылецела пілігрымаў столькі ж і прыляцела… і ўсе жывыя і цэлыя… абстрэлаў не было ў Ізраілі (наведванне сектара Гза не уваходзіць у праграму паломніцтва), і расійскіх танкаў едучы па дарогах Украіны не заўважылі (на Данбас не заезджалі)

Напісаць каментар

Адправіць каментар


× семь = сорок два

Апошнія артыкулы