logo piligrymka





20.09.2015 – Пілігрымка ў Ізраіль. З чатырохдзённым адпачынкам на моры – 11 начэй.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Нацыянальная пілігрымка на Святую Зямлю магніфікат.
Падчас пілігрымкi адбудзецца  асвячэнне табліцы з тэкстам «Magnificat» і «Benedictus» на беларускай мове.

Час: 20 верасня – 01 кастрычніка 2015 г.
Кошт: 1200 даляраў

ВЫЛЕТ з Мінска 20 верасня ў 19.10, прылёт у Тэль-Авіў у 22.50
Рэйс:  B2-0747. 

Сбор ў Нацыянальным аэрапорце,  20 верасня 2015 года ў 16.30 каля стояк рэгістрацыі.

ВЫЛЕТ з Тэль-Авіва ў Мінск  1 кастрычніка ў 23.50, прылёт у Мінск 2 кастрычніка ў 03.35
Рэйс: B2-0748.


Патрабаванні адносна багажу пры пералёце:

багаж падручны 5 кг + багаж 20 кг.

Увага! Паслядоўнасць наведвання мясцін можа змяніцца.

Прыкладная праграма пілігрымкі

20.09.2015
Вылет з Мінска ў 19.10. Прылёт у Тэль-Авіў у 22.50 (міжнародны аэрапорт імя Бэн-Гурыёна). Сустрэча з гідам, пасадка ў аўтобус і пераезд у атэль. Начлег.

21.09.2015
Сняданак. Выезд.
Манастыры Іудзейскай пустыні, Іерыхон, Іярдан, Мёртвае мора.
Каср Эль-Яхуд – месца хрышчэння Ісуса Хрыста. Абмыванне ў Іярдане. Імша.
Адпачынак на Мёртвым моры і наведванне крамы касметыкі Мёртвага мора  AHAVA.
Іерыхон. Наскальны Кляштар Спакусаў. Смакоўніца Закхея.
Манастыр Св. Герасіма.
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

22.09.2015
Сняданак. Выезд.
Хайфа, Назарэт – месца Дабравесця, Кана Галілейская
Хайфа. Храм прарока Іллі – кармеліцкага манастыр «Stella Maris» («Зорка мора»). Імша. Панарама Бахайских садоў.
Назарэт. Храм Дабравесця.
Царква Архангела Гаўрыіла. Крыніца Панны Марыі.
Кана Галілейская – месца стварэння першага цуду Ісуса Хрыста – ператварэння вады ў віно на вяселлі.
Вячэра. Начлег.

23.09.2015
Сняданак. Выезд.
Іерусалім: Аліўная гара, Храмавая гара, гара Сіён.
Месца Ушэсця Гасподняга. Манастыр «Pater noster» (Ойча наш). Імша (можна на вуліцы).
Панарама Іерусаліма. Аліўная гара, царква «Dominus Flevit» («Сляза Госпада»). Гефсіманскі сад. «Царква Усіх Нацый».
Грабніца Панны Марыі.
Сцяна Плачу.
Гара Сіён. Грабніца цара Давіда.
Святліца Апошняй вячэры – месца сыходжання Святога Духа на апосталаў у дзень Пяцідзесятніцы.
Дарміцыён (Бенедыктынскі кляштар). Месца Успення Багародзіцы.
Дом першасвятара Каяфы. Царква «Peter in Gallicantu».
Вячэра. Начлег.

24.09.2015
Сняданак. Выезд.
Гара Фавор, хрысціянская Галілея.
Гара Фавор – месца Ператварэння Гасподняга. Імша.
Табха – храм памнажэння хлябоў і рыбы. Царква – Менза Крысці (Стол Госпада).
Гара Благаславенняў. Капернаум.
Факультатыўна – абед з рыбаю Св. Пятра (20 $ з чалавека). Адпачынак на моры.
Факультатыўна – прагулка на чоўне па Галілейскім моры (10 $ з чалавека).
Пераезд у г. Віфлеем. Засяленне ў атэль. Вячэра. Начлег.

25.09.2015
Сняданак. Выезд.
Іерусалім (Стары горад).
Віфезда – «авечая купель». Царква Святой Ганны – месца Раства Прачыстай Панны Марыі.
«Via Dolorosa» – Крыжовы Шлях.
Храм Труны Гасподняй (Галгофа, камень памазання, Труна Госпада) – 12:00 Імша. Вольны час у Іерусаліме.
Вячэра. Начлег.

26.09.2015
Сняданак. Выезд.
Віфлеем і Іерусалім (Эйн-Карэм)
Храм Раства Хрыстова. Капліца Cв. Алены. Малочны грот. Пераезд у Іерусалім (Эйн-Карэм).
Урачыстая Імша, асвячэнне табліцы з тэкстам «Magnificat» і «Benedictus» на беларускай мове.
Эйн-Карэм – месца сустрэчы Панны Марыі і Лізаветы (маці Яна Хрысціцеля).
Крыніца Марыі. Царква Адведзінаў.
Месцы, звязаныя з жыццём Яна Хрысціцеля. Царква Яна Хрысціцеля.
Вячэра. Начлег.

27.09.2015
Сняданак. Выезд.
Тэль-Авіў – Яфа.
Тэль-Авіў. Прагулка вулачкамі старога г. Яфа. Дом Сымона-гарбара. Старажытны порт. Сабор Святога Пятра. Імша.
Вольны час. Адпачынак на Міжземным моры. Факультатыўна – наведванне Міжнароднай дыяментавай біржы (з музеем).

28.09.2015
Сняданак.  Выезд з атэля.  Пераезд на курорт. Адпачынак на моры. Вячэра. Начлег

29.09.2015
Сняданак. Адпачынак на моры. Імша. Вячэра. Начлег.

30.09.2015
Сняданак. Адпачынак на моры. Імша. Вячэра. Начлег.

01.10.2015
Сняданак. Адпачынак на моры. Выезд з атэля, пераезд у міжнародны аэрапорт імя Бэн-Гурыёна.  Вылет ў 23.50. Прыбыццё ў Мінск у 03.35 раніцы наступнага дня.

 

Увага! Паслядоўнасць наведвання мясцін можа змяніцца.

 

У кошт уваходзіць:
суправаджэнне святара;
авіяпералёт;
усе трансферы згодна з праграмай;
медыцынская страхоўка;
пражыванне ў гатэлях 3 * з сняданкамі і вячэрамі;
экскурсіі згодна з праграмай;
дыпламаваны гід.

У кошт тура не ўваходзіць:
уваходныя квіткі згодна з праграмай і чаявыя кіроўцу і гіду (50$) – абавязковая аплата;
факультатыўныя праграмы:
абед з рыбай Св. Пятра (20$);
прагулка на чоўне па Галілейскім возеры (10$);
вiза – 20 даляраў.

Важная інфармацыя:
Кампанія пакідае за сабой права змяняць парадак і час правядзення экскурсій або замяняць іх на раўнацэнныя.
Аўтобусныя паслугі ў вольны час не прадугледжаны.
За заторы на дарогах і магчымыя затрымкі на мяжы турыстычная кампанія адказнасці не нясе.

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

Падрабязнасці, запіс у пілігрымку па тэлефонах:  

 +375.33.3535110
 +375.29.6635110

 +375.29.7080078
 +375.29.6020098

 

 

 

 

 

2 Responses to "20.09.2015 – Пілігрымка ў Ізраіль. З чатырохдзённым адпачынкам на моры – 11 начэй."

  1. Мікалай пишет:

    1. Гэта агульнанацыянальная пілігрымка magnificat , проста даўжэйшая на 4 дні?

    2. Колькі каштуе аднамеснае размяшчэньне?

    3. Якія умовы запісу?

    Дзякуй

  2. Дыяна пишет:

    Да, гэта таксама Нацыянальная пілігрымка на Святую Зямлю “Магніфікат”, якая прадугледжвае яшчэ чатыры дні адпачынку на моры. Пытанні наконт запісу і аплат вы можаце задаць па тэлефонах, указанных на старонцы.

Напісаць каментар

Адправіць каментар


− шесть = два

Апошнія артыкулы