logo piligrymka





09.09.2014 – Пілігрымка ў Ізраіль. 5 дзён на Чырвоным моры. Тур – 13 начэй.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Час:  9 – 22 верасня 2014 г.
Кошт: 1380 даляраў.

ВЫЛЕТ з Мінска 9 верасня ў 20.00 (сустрэча ў аэрапорце ў 17:10), прылёт у Тэль-Авіў у 23.40. Рэйс:  B2-747.
ВЫЛЕТ з Тэль-Авіва ў Мінск  22 верасня ў 00.40, прылёт у Мінск у 04.25. Рэйс: B2-748.

Увага! Паслядоўнасць наведвання мясцін можа змяніцца.

09.09.2014 — Вылет з Мінска ў 20.00. Прылёт у Тэль-Авіў у 23.40 (міжнародны аэрапорт імя Бэн-Гурыёна). Сустрэча з гідам, пасадка ў аўтобус і пераезд у г. Тверыя. Размяшчэнне ў атэлі ”C-Hotel”. Начлег.

10.09.2014 — Сняданак 7:00. Выезд 7:30. Гара Фавор. 10:00 Імша. Табха – храм памнажэння хлябоў і рыбы. Гара блаславенняў. Капернаўм. Царква дванаццаці апосталаў. Галілейскае возера. Факультатыўна – абед з рыбай Св. Пятра. Іярдан – месца хрышчэння Ісуса, абмыванне ў водах Іярдана з блаславеннем. Факультатыўна – прагулка на чоўне па Галілейскім возеры (10 $ з чалавека). Вячэра. Начлег. г. Тверыя

11.09.2014 — Кейсарыя, Эйн-Карэм. Сняданак 6:30. Выезд 7:15. Кейсарыя. Факультатыўна – наведванне нацыянальнага парка. Эйн-Карэм. Месца сустрэчы Панны Марыі і Альжбеты (маці Яна Хрысціцеля). Крыніца Марыі. Месцы, звязаныя з жыццём Яна Хрысціцеля. 15:00 Імша. Размяшчэнне ў атэлі ”Santa Marial”. Вячэра. Начлег. г. Віфлеем.

12.09.2014 — Віфлеем, Іерусалім (Аліўная гара). Сняданак 7:00. Выезд 7:30. Аліўная гара. Месца Унебаўшэсця Госпада. Кляштар «Pater Noster» («Ойча наш»). 10:00 Імша (агульная). Панарама Іерусаліма. Аліўная гара, царква «Dominus Flevit» («Сляза Госпада»). Храм Марыі Магдаліны («Залатыя Купалы»), «Царква Усіх Нацый». Грабніца Панны Марыі. Віфлеем. Храм Нараджэння Хрыстовага. Капліца Св. Алены – Імша. Малочны грот. Вячэра. Начлег. г. Віфлеем.

13.09.2014 — Іерусалім. Сняданак 6:30. Выезд 7:00. Via Dolorosa – Крыжовы шлях. Храм Труны Гасподняй. Віфезда – «авечая купель». Царква Св. Ганны – месца Нараджэння Прачыстай Дзевы. Гара Сіён, грабніца цара Давіда. Месца апошняй Вячэры – месца сыходжання Святога Духа на апосталаў у дзень Пяцідзясятніцы. Дарміцыён (Бенедыктынскі кляштар). 15:00 Імша. Месца Успення Багародзіцы. Сцяна Плачу. Царква «Peter in Galicantu». Вячэра. Начлег. г. Віфлеем.

14.09.2014 — Кляштары Іўдзейскай пустыні. Сняданак. Малочны грот – Імша. Кляштар Св. Герасіма. Іерыхон. Наскальны Кляштар Спакусаў. Смакоўніца Закхея. Факультатыўна – пад’ём на гару Спакусаў, дзе д’ябал спакушаў Ісуса Хрыста (пад’ём на фунікулёры, кошт  – 15 $ з чалавека). Наведванне сусветна вядомай фабрыкі касметыкі «AHAVA». Адпачынак на Мёртвым моры. Вячэра. Начлег. г. Віфлеем.

15.09.2014 — Сняданак. Імша. Пераезд у Хайфу. Аглядная экскурсія па горадзе. Наведванне манастыра Стэла Марыс. Бахайскіх сады. Рымскiй акведук Кейсарыя. Адпачынак на Міжземным моры. Вяртанне ў гатэль. Вячэра. Начлег. г. Віфлеем.

16.09.2014 — Сняданак. Выезд з атэля. Пераезд ў Эйлат. Размяшчэнне у атэлі “Adi”. Адпачынак на Чырвоным моры. Імша. Вячэра. Начлег.

17.09.2014 — Сняданак. Адпачынак на Чырвоным моры. Імша. Вячэра. Начлег.

18.09.2014 — Сняданак. Адпачынак на Чырвоным моры. Імша. Вячэра. Начлег.

19.09.2014 — Сняданак. Адпачынак на Чырвоным моры. Імша. Вячэра. Начлег.

20.09.2014 — Сняданак. Адпачынак на Чырвоным моры. Імша. Вячэра. Начлег.

21.09.2014 — Сняданак. Адпачынак на Чырвоным моры. Выезд з атэля, пераезд у міжнародны аэрапорт імя Бэн-Гурыёна.

22.09.2014 — Вылет ў 00.40. Прыбыццё ў Мінск у 04.25.

У кошт уваходзіць:
суправаджэнне святара;
авіяпералёт;
усе трансферы згодна з праграмай; медыцынская страхоўка;
пражыванне ў атэлях не менш 3* са сняданкамі і вячэрамі;
экскурсіі згодна з праграмай; дыпламаваны гід.

У кошт тура не ўваходзіць:
вiза – (20 $);
уваходныя квіткі згодна з праграмай і чаявыя кіроўцу і гіду (50 $)  — абавязковая аплата;
факультатыўныя праграмы: абед з рыбай Св. Пятра (20 $);
прагулка на чоўне па Галілейскім возеры (10 $).

Важная інфармацыя: Кампанія пакідае за сабой права змяняць парадак і час правядзення экскурсій або замяняць іх на раўнацэнныя. Аўтобусныя паслугі ў вольны час не прадугледжаны. За заторы на дарогах і магчымыя затрымкі на мяжы арганізатары адказнасці не нясуць.

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

Падрабязнасці па тэлефонах:  

 +375.29.6635110
+375.33.3535110

 

 

Напісаць каментар

Адправіць каментар


пять × один =

Апошнія артыкулы