logo piligrymka





02.09.2013 – Пілігрымка ў Ізраіль з адпачынкам на моры – 7 начэй.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

“Лета, лета – сонейкам сагрэта…”. Прадугледжаны амаль штодзённы адпачынак на Міжземным моры, 5 дзён па ДЗВЕ гадзіны ў марской вадзе. Гэта цудоўна!

Час: 29 верасня 2013 г.
Кошт: 799 даляраў.

Арыенціровачны выезд з Мінска: 2.09.2013 у 06.00 (ст. Дружная).
 
Вылет з Кіева ў Тэль-Авіў 2 верасня, рэйс LY  5824 з тэрмінала F,  ў 23:30.  Прылет – 02:45, 3.09.2013.
 
Вылет з Тэль-Авіва ў Кіеў 9 верасня, LY  5847 з тэрмінала F,  ў 19:00. Прылет – 22:15
 
 Патрабаванні адносна багажу пры пералёце:
багаж падручны 5 кг + багаж 20 кг.
 

У Ізраілі 7 начэй/8 дзён. Атэлі 3*, 4*НВ

02-07/09 Віфлеем, гатэль NATIVITY, адрас – Beit Jala St., Bethlehem
07-09/09 Тверыя, гатэль EDEN, адрас – Ohel Ya’akov St. Tiberius

 

Праграма пілігрымкі:

2.09.2013
Выезд з Мінска ў Кіеў:  09:00 (ст. Дружная). Вылет з Кіева ў Тэль-Авіў у 23:30. Прылёт у міжнародны аэрапорт імя Бэн-Гурыёна. Размяшчэнне ў атэлях.
Храм прарока Іллі  – кармеліцкі кляштар «Stella Maris» («Зорка мора»).  Імша. Панарама Бахайскіх садоў. Мухрака. Назарэт. Храм Дабравешчання. Крыніца Панны Марыі. Царква Архангела Гаўрыіла. Кана Галілейская – месца стварэння першага цуду Іісуса Хрыста – ператварэнне вады ў віно на вяселлі. Адпачынак 2-3 гадзіны на Міжземным моры. Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

3.09.2013
Гара Фавор, Хрысціянская Галілея, святая рака Іярдан.
Сняданак 7:00. Выезд з атэля 7:30. Гара Фавор. 10:00 Імша. Табха – храм памнажэння хлябоў і рыбы. Гара блаславенняў. Капернаўм. Царква дванаццаці апосталаў. Галілейскае возера. Факультатыўна – абед з рыбай Св. Пятра. Іярдан – месца хрышчэння Іісуса, абмыванне ў водах Іярдана з блаславеннем. Факультатыўна  – прагулка на чоўне па Галілейскім возеры (10 $ з чалавека).  Адпачынак на Галілейскім моры. Вяртанне ў атэль. Вячэра. Музычныя фантаны. Начлег.

4.09.2013
Кейсарыя, Эйн-Карэм.
Сняданак 6:30. Высяленне з атэля і выезд 7:15. Кейсарыя. Адпачынак 2-3 гадзіны на Міжземным моры. Факультатыўна – наведванне нацыянальнага парка. Эйн-Карэм. Месца сустрэчы Панны Марыі і Альжбеты (маці Яна Хрысціцеля). Крыніца Марыі. Месцы, звязаныя з жыццём Яна Хрысціцеля. 15:00 Імша. Пераезд у г. Віфлеем. Засяленне ў атэль. Вячэра. Начлег.

5.09.2013
Віфлеем, Іерусалім (Аліўная гара).
Сняданак 7:00. Выезд 7:30. Аліўная гара. Месца Унебаўшэсця Госпада. Кляштар «Pater Noster» («Ойча наш»). 10:00 Імша (агульная). Панарама Іерусаліма. Аліўная гара, царква «Dominus Flevit» («Сляза Госпада»). Храм Марыі Магдаліны («Залатыя Купалы»), «Царква Усіх Нацый». Грабніца Панны Марыі. Віфлеем. Храм Нараджэння Хрыстовага. Капліца Св. Алены – 10:00 Імша. Малочны грот.  Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

6.09.2013
Іерусалім.
Сняданак 6:30. Выезд 7:00. Via Dolorosa – Крыжовы шлях. Храм Труны Гасподняй. Віфезда – «авечая купель». Царква Св. Ганны – месца Нараджэння Прачыстай Дзевы. Гара Сіён, грабніца цара Давіда. Месца апошняй Вячэры – месца сыходжання Святога Духа на апосталаў у дзень Пяцідзясятніцы. Дарміцыён (Бенедыктынскі кляштар). 15:00 Імша. Месца Успення Багародзіцы. Сцяна Плачу. Царква «Peter in Galicantu».  Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

7.09.2013
Кляштары Іўдзейскай пустыні, Мёртвае мора.
Сняданак 7:00. Выезд 7:30. Малочны грот – 8:00 Імша. Кляштар Св. Герасіма. Іерыхон. Наскальны Кляштар Спакусаў. Смакоўніца Закхея. Факультатыўна – пад’ём на гару Спакусаў, дзе д’ябал спакушаў Іісуса Хрыста (пад’ём на фунікулёры, кошт – 15 $ з чалавека). Наведванне сусветна вядомай фабрыкі касметыкі «AHAVA». Адпачынак на Мёртвым моры. Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

8.09.2013
Сняданак 7:00. Выезд 7:30. Шпацыр вулачкамі Яфы. Сабор Св. Пятра. 12:00 Імша. Адпачынак 2-3 гадзіны на Міжземным моры.  Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

9.09.2013
Сняданак 7:00. Выезд 7:30. Шпацыр вулачкамі Яфы. Сабор Св. Пятра. 12:00 Імша. Выезд у міжнародны аэрапорт імя Бэн-Гурыёна. Вылет у 19:00. Прыбыццё ў Кіеў i выезд ў Мінск. 

 

 Увага! Паслядоўнасць наведвання мясцін можа змяніцца.

У кошт тура ўвахозіць: У кошт тура не ўваходзіць:

Суправаджэнне святара
Уваходныя білеты адпаведна праграме 
Авіяпералёт
Усе трансферы адпаведна праграме
Медстрахоўка
Экскурсіі адпаведна праграме
Пражыванне ў гатэлях 3*, 4*са сняданкамі і вячэрамі
Гід

 

Факультатыўныя праграмы
Абавязковыя чаявыя гіду і
кіроўцу аўтобуса (25/25 = 50 даляраў)
Вiза – 20 даляраў

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

 

[contact-form-7 404 "Not Found"]

Падрабязнасці па тэлефонах:  

+375.29.6186887
+375.29.5187686

 

 

 

Напісаць каментар

Адправіць каментар


семь + = десять

Апошнія артыкулы