logo piligrymka





03.09.2013 – Пiлiгрымка ў Iзраiль – 5 начэй.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Ізраіль славіцца сваім багатым гістарычным мінулым, старажытнымі гістарычнымі помнікам і славутасцямі. Гэта сапраўды Святая зямля, якая са стагоддзя ў стагоддзе захоўвае святыні трох сусветных рэлігій. Здзейсніць паломніцтва ў Ізраіль – мара многіх хрысціян.

Усе дні з гідам.

Час: 3–9 верасня 2013 г.
Кошт: 669  699 даляраў.

Выезд з Мінска: 3.09.2013 у 00.30 (ст. Дружная).

Вылет з Кіева ў Тэль-Авіў 3 верасня, рэйс LY 662 з тэрмінала F, у  15:50. Прылет – 18:50

Вылет Тэль-Авіва ў Кіеў 9 верасня, рэйс LY665 з тэрмінала F, у  00:30. Прылет – 03:30

Патрабаванні адносна багажу пры пералёце:
багаж падручны 5 кг + багаж 20 кг.
 

У Ізраілі 5 начэй/6 дзён. Атэлі 3*, 4*НВ :

3-6/9 Віфлеем, гатэль Intercontinental
6-7/9 Ерыхон, гатэль Jerico Resorts
7-8/9 Віфлеем, гатэль Intercontinental

 
Праграма пілігрымкі:

3.09.2013
Выезд з Мінска ў Кіеў на аўтобусе ў 00:30. Пасадка на д. ст. Дружная. Вылет з Кіева ў Тэль-Авіў, рэйс  у  15:50. Прылёт у міжнародны аэрапорт імя Бэн-Гурыёна у 18:50. Засяленне ў гатэль.

4.09.2013
Іерусалім, Віфлеем.
Сняданак 7:00. Выезд 07:30.
Аліўная гара. Месца Унебаўшэсця Гасподняга. Кляштар «Pater Noster» («Ойча наш»). 10:00 Імша (агульная).
Панарама Іерусаліма. Аліўная гара, царква «Dominus Flevit» («Сляза Госпада»). Храм Марыі Магдаліны («Залатыя Купалы»), «Царква Усіх Нацый».
Гефсіманскі сад. Грабніца Дзевы Марыі.
Храм Нараджэння Хрыстова. Капліца Св. Алены. Малочны грот.
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

5.09.2013
Гара Фавор, хрысціянская Галілея, святая рака Іярдан.
Сняданак 06:30. Выезд 07:15.
Гара Фавор – 9:00 Імша.
Табха – храм памнажэння хлябоў і рыбы. Гара Блаславенняў.
Царква Дванаццаці Апосталаў. Галілейскае возера. Факультатыўна – абед з рыбай Св. Пятра (20–25 $ з чалавека).
Іярдан – месца хрышчэння Іісуса, амавенне ў водах Іярдана з блаславеннем.
Вячэра. Начлег.

6.09.2013
Манастыры Іўдзейскай пустыні, Мёртвае мора.
Сняданак 06:30. Выезд 07:00.
Манастыр Св. Герасіма. Іерыхон. Наскальны манастыр Спакусаў. Смакоўніца Закхея.
12:00 Імша.
Адпачынак на Мёртвым моры з абедам (10–15 $ з чалавека). Наведванне сусветна вядомай фабрыкі касметыкі «AHAVA». 
Пераезд у Іерыхон. Вячэра. Начлег.

7.09.2013
Сняданак 07:00. Выезд 07:30.
Via Dolorosa – Крыжовы шлях. Храм Труны Гасподняй. Віфезда – «авечая купель». Царква Св. Ганны – месца Нараджэння Прачыстай Дзевы.
Эйн-Карэм – месца сустрэчы Дзевы Марыі і Альжбеты (маці Яна Хрысціцеля). Крыніца Марыі. Месцы, звязаныя з жыццём Яна Хрысціцеля. Царква Яна Хрысціцеля.
Крыніца Марыі. Царква Адведзінаў. Імша.
Гара Сіён, грабніца цара Давіда.
Месца апошняй Вячэры – месца сыходжання Святога Духа на апосталаў у дзень Пяцідзясятніцы.
Дарміцыён (бенедыкцінскі кляштар). Месца Успення Багародзіцы.
Сцяна Плачу.
Пераезд у Віфлеем. Вячэра. Начлег.

8.09.2013
Сняданак. Высяленне з атэля. Пераезд у Тэль-Авіў. Шпацыр вулачкамі Яфы. Сабор Св. Пятра. Імша. Адпачынак на Міжземным моры.
Выезд у міжнародны аэрапорт імя Бэн-Гурыёна.

9.09.2013
Вылет з Тэль-Авіва ў Кіеў  у 00:30. Прыбыццё ў Кіеў у 03:30. Выезд з Кіева ў Мінск на аўтобусе, які будзе нас чакаць у аэрапорце.

Увага! Паслядоўнасць наведвання мясцін можа змяніцца.

У кошт тура ўвахозіць: У кошт тура не ўваходзіць:

Суправаджэнне святара
Уваходныя білеты адпаведна праграме 
Авіяпералёт
Усе трансферы адпаведна праграме
Медстрахоўка
Экскурсіі адпаведна праграме
Пражыванне ў атэлях 3*, 4*са сняданкамі і вячэрамі
Гід

 

Факультатыўныя праграмы
Абавязковыя чаявыя гіду і
кіроўцу аўтобуса (25/25 = 50 даляраў)
Вiза – 20 даляраў

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

 

[contact-form-7 404 "Not Found"]

Падрабязнасці па тэлефонах:  

+375.29.5187227
+375.29.6187299

 

Напісаць каментар

Адправіць каментар


девять × шесть =

Апошнія артыкулы