logo piligrymka





22.03.2012 – Израиль. Весна в на Святой Земле (9 дзён).


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Святая Зямля (вясна ў Галілеі) – Ізраіль.
Гэта найлепшы час убачыць зямлю Бібліі ва ўсёй прыгажосці.

Час: 22 – 30 сакавіка 2012 года
Кошт: 799 даляраў

Праграма пілігрымкі:

22.03.12
Трансфер Мінск – Кіеў (аўтобус).  Выезд з Мінска ў 6:30, дыспетчарская станцыя   “ДРУЖНАЯ” (звароты бок чыгуначнага вакзалу).
Вылет з Кіева ў Тэль-Авіў, рэйс у 22:55,   авіакампанія МАУ (міжнародная авіякампанія Украіны),  прылёт у Ізраіль – 01:45  ў міжнародны аэрапорт ім. Бэн Гурыёна.

23.03.12
Назарэт і гара Фавор
Сняданак.
Гара Фавор. Літургія (Св. Імша).
Назарэт. Храм дабравешчання. Касцёл Анёла Габрыэля.
Кана Галілейская – месца ўчынення першага цуда Ісусам Хрыстом.
Вяртанне ў гатэль. Вячэра. Начлег.

24.03.12
Хрысціянская Галілея
Сняданак.
Табха – месца памнажэння хлеба і рыбы.
Гара бласлаўленняў. Літургія (Св. Імша). Капэрнаўм – горад Ісуса. Галілейскае мора. Факультатыўна – абед з рыбай Св. Пятра (20-25 даляраў).
Іардан – месца хросту Ісуса, абмыванне ў водах Іардана.
Факультатыўна – прагулянка на чаўне па Галілейскаму моры (10 даляраў).
Вяртанне ў гатэль. Вячэра, начлег.

25.03.12
Хайфа, Тэль-Авіў – Яффа
Сняданак. Высяленне з гатэля.
Хайфа. Храм прарока Іллі.
Манастыр кармелітаў “Stella Maris”.
Панарама Бахайскіх садоў.
Пераезд у Тэль-Авіў, шпацыр вулачкамі старажытнага Яффа.
Эйн – Карэм – месца спаткання Дзевы Марыі і Эльжбеты (маці Яна Хрысціцеля). Крыніца Марыі.
Месцы звязаныя з нараджэннем і жыццём Яна Хрысціцеля.
Пераезд у Віфлеем, вячэра, начлег.
 
26.03.12
Віфлеем і Іерусалім.
Сняданак.
Храм Нараджэння  Хрыста.
Літургія (Св. Імша). Капліца Св. Алены.
Малочная грота. Поле пастухоў.
Пераезд з Віфлеема ў Іерусалім.
Месца ўнебаўшэсця Госпада. Манастыр “Pater Noster” (Ойча наш).
Вяртанне ў гатэль. Вячэра. Начлег

27.03.12
Іерусалім.
Сняданак.
Віфезда – авечая купальня. Касцёл Св. Ганны – месца нараджэння Дзевы Марыі.
Via Dolorosa – Крыжовы Шлях. Храм Гроба Гасподняга. Сцяна плачу.
Вольны час ў Іерусаліме
Вяртанне ў гатэль. Вячэра. Начлег.

28.03.12
Галілея і манастыры Іўдзейскай пустыні.
Сняданак.
Ерыхон. Манастыр на скале – Манастыр спакушэнняў. Факультатыўна – пад’ём на гару Спакушэнняў, дзе д’ябал спакушаў Ісуса Хрыста (пад’ём на фунікулёры, кошт – 15 даляраў).
Факультатыўна – адпачынак на Мёртвым моры (калі з абедам – 10 -15 даляраў) і наведванне крамы касметыкі Мёртвага мора.
Манастыр Св. Герасiма.
Вяртанне ў гатэль. Вячэра. Начлег.

29.03.12
Сняданак.
Гара Сіён, грабніца караля Давіда.
Дарміцыён. Месца ўнебаўзяцця Марыі.
Святлiца Тайнай Вячеры.
Выязд ў Тэль-Авіў. Адпачынак на Міжземным Моры.
Па жаданні наведванне Ізраільскага дыяментавага цэнтра.
Выязд ў міжнародны аэрапорт ім. Бэн Гурыёна.
Вылет у 18:10. Прыбыццё ў Кіеў у 21:10. Трансфер Кіеў -  Мінск.
 
30.03.12
Прыбыццё ў Мінск

 

У кошт тура ўвахозіць: У кошт тура не ўваходзіць:
Суправаджэнне святара;
Авіяпералёт;
Усе трансферы адпаведна праграмы;
Медстрахоўка;
Экскурсіі адпаведна праграмы;
Пражыванне ў гатэлях 3*, 4*са сняданкамі і вячэрамі;
Гід.
Факультатыўныя праграмы;
Уваходныя білеты адпаведна праграмы;
Абавязковыя чаявыя гіду і кіроўцу аўтобуса (25/25 = 50 даляраў);
Вiза 20 даляраў.

 

Падрабязнасці па тэлефонах:  

+375.29.6186887
+375.29.5187686

+375.29.5187227
+375.29.6187299

Напісаць каментар

Адправіць каментар


+ пять = девять

Апошнія артыкулы