logo piligrymka





18.03.2014 – Ізраіль. Палесціна. Вылет з Вiнніцы – 7 начэй.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Пілігрымка ў Ізраіль – гэта тое, што рана ці позна павінен зрабіць кожны. Любому, хто чытаў аб жыцці і справах Іісуса Хрыста і паспрабаваў увасобіць у жыццё словы яго вучэння, хацелася на свае вочы ўбачыць тыя месцы, пейзажы і ландшафты, у якія ўглядаўся Хрыстос, – месцы, якія, напэўна, натхнялі яго пры любых абставінах быць сведкам вечнага жыцця і любові Бога. Пабываць у Віфлееме – горадзе нараджэння Хрыста, у Назарэце – месцы яго дзяцінства і юнацтва, пачуць шум водаў Галілейскага возера, дзе ён лавіў рыбу з Пятром, адчуць спякоту пустыні, дзе ён сустрэўся з Янам Хрысціцелем,-усё гэта дазволіць наблізіцца да таямніцы жыцця Іісуса і духоўнай сіле яго слоў, якія змянілі і змяняюць лёс мільёнаў людзей.

Час: 18 – 27 сакавіка 2014 г.
Кошт: 850 даляраў

18.03.14 – выезд з Мінска (ст. Дружная) у 20:00
19.03.14 – вылет з Вінніцы ў 11:30
26.03.14 – вылет з Тэль-Авіва ў 16:00, прылёт у Вінніцу ў 19:00
27.03.14 – прыбыццё ў Мінск 07:00

Інфармацыя паломніку – палётныя дадзеныя, тэлефоны і інш. Спампаваць!

Праграма пілігрымкі:

18.03.2014
Выезд з Мінска ў 20:00 (ст. Дружная).
Трансфер Мінск – Вiнніца (аўтобус).

19.03.2014
Вылет з Вiнніцы у 11:30. Прылёт у Тэль-Авіў (міжнародны аэрапорт імя Бэн-Гурыёна).
Сустрэча з гідам, пасадка ў аўтобус і пераезд у г. Віфлеем.
Віфлеем і Іерусалім (Эйн-Карэм)
Храм Раства Хрыстова. Капліца Cв. Алены. Малочны грот. Імша.

20.03.2014
Сняданак 06:30. Выезд 07:00.
Пераезд у Іерусалім (Эйн-Карэм).
Эйн-Карэм – месца сустрэчы Панны Марыі і Лізаветы (маці Яна Хрысціцеля).
Крыніца Марыі. Царква Адведзінаў.
Месцы, звязаныя з жыццём Яна Хрысціцеля. Царква Яна Хрысціцеля.
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

21.03.2014
Іерусалім: Аліўная гара, Храмавая гара, гара Сіён.
Сняданак 06:30. Выезд 07:00.
Месца Ушэсця Гасподняга. Манастыр «Pater noster» (Ойча наш) – 9:00 Імша (можна на вуліцы).
Панарама Ерусаліму. Аліўная гара, царква «Dominus Flevit» («Сляза Госпада»). Гефсіманскі сад. «Царква Усіх Нацый».
Грабніца Панны Марыі.
Сцяна Плачу.
Гара Сіён. Грабніца цара Давіда.
Святліца Апошняй вячэры – месца сыходжання Святога Духа на апосталаў у дзень Пяцідзесятніцы.
Дарміцыён (Бенедэктынскі кляштар). Месца Успення Багародзіцы.
Дом першасвятара Каяфы. Царква «Peter in Gallicantu».
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег

22.03.2014
Іерусалім (Стары горад).
Сняданак 06:30. Выезд 07:00.
Віфезда – «авечая купель». Царква Святой Ганны – месца Раства Прачыстай Дзевы Марыі.
«Via Dolorosa» – Крыжовы Шлях.
Храм Труны Гасподняй (Галгофа, камень памазання, Труна Госпада) – 12:00 Імша. Вольны час у Іерусаліме.
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

23.03.2014
Манастыры Іудзейскай пустыні, Іерыхон, Іярдан, Мёртвае мора.
Сняданак 06:30. Высяленне з гатэля. Выезд 07:00.
Каср Эль-Яхуд – месца хрышчэння Ісуса Хрыста. Абмыванне ў Іярдане – 08:30 Імша.
Адпачынак на Мёртвым моры і наведванне крамы касметыкі Мёртвага мора AHAVA.
Іерыхон. Наскальны Кляштар Спакусаў. Смакоўніца Закхея.
Манастыр Св. Герасіма.
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

24.03.2014
Хайфа, Назарэт – месца Дабравесця, Кана Галілейская
Сняданак 06:30. Высяленне з атэля. Выезд 07:15.
Хайфа. Храм прарока Іллі – кармеліцкага манастыр «Stella Maris» («Зорка мора») – 10:00 Імша. Панарама Бахайскіх садоў.
Назарэт. Храм Дабравесця.
Царква Архангела Гаўрыіла. Крыніца Панны Марыі.
Кана Галілейская – месца стварэння першага цуду Ісуса Хрыста – ператварэння вады ў віно на вяселлі.
Пераезд у г. Цверыя. Засяленне ў атэль. Вячэра. Начлег.

25.03.2014
Гара Фавор, хрысціянская Галілея.
Сняданак 06:30. Выезд 07:00.
Гара Фавор – месца Ператварэння Гасподняга – 9:00 Імша.
Табха – храм памнажэння хлябоў і рыбы. Царква – Менза Крысці (Стол Госпада).
Гара Благаславенняў. Капернаум.
Факультатыўна – абед з рыбаю Св. Пятра (20 $ з чалавека). Адпачынак на моры.
Факультатыўна – прагулка на чоўне па Галілейскім моры (10 $ з чалавека).
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

26.03.2014
Тэль-Авіў – Яфа.
Сняданак 7:30. Высяленне з атэля. Выезд 8:00.
Тэль-Авіў. Прагулка вулачкамі старога г. Яфа. Дом Сымона-гарбара. Старажытны порт. Сабор Святога Пятра
Выезд у міжнародны аэрапорт імя Бэн-Гурыёна.
Вылет 16:00. Прыбыццё ў Вiнніцу 19:00.

27.03.2014
Прыбыццё ў Мiнск – 07:00.

 

У кошт уваходзіць:
суправаджэнне святара;
авіяпералёт;
усе трансферы згодна з праграмай;
медыцынская страхоўка;
пражыванне ў гатэлях 3* са сняданкамі і вячэрамі;
экскурсіі згодна з праграмай;
дыпламаваны гід.

У кошт тура не ўваходзіць:
уваходныя квіткі згодна з праграмай і чаявыя кіроўцу і гіду (50$) – абавязковая аплата;
факультатыўныя праграмы:
абед з рыбай Св. Пятра (20$);
прагулка на чоўне па Галілейскім возеры (10$);
вiза – 20 даляраў.

Важная інфармацыя:
Кампанія пакідае за сабой права змяняць парадак і час правядзення экскурсій або замяняць іх на раўнацэнныя.
Аўтобусныя паслугі ў вольны час не прадугледжаны.
За заторы на дарогах і магчымыя затрымкі на мяжы турыстычная кампанія адказнасці не нясе.

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

Падрабязнасці па тэлефонах:  

+375.29.5187227
+375.29.6187299

+375.33.3535110
+375.29.6635110

Вэб-камера – від на стары Ерусалім:

 

>

Напісаць каментар

Адправіць каментар


− три = пять

Апошнія артыкулы