logo piligrymka





17.05.2015 – Пiлiгрымка па святынях Iталii: Рым, Ватыкан, Фларэнцыя, Венецыя – 10 дзён.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Святы Я. Кунцэвіч – святы зямлі беларускай, пахаваны ў саборы Св. Пятра ў Ватыкане. Галоўнай мэтай пілігрымкі з’яўляецца малітва (Св. Імша) ў саборы Св. Пятра, каля алтара, дзе пахаваны пакутнік за адзінства Хрыстовага Касцёла. Падчас пілігрымавання вернікі наведаюць таксама Марыйны санктуарый у Чэнстахове, катэдральныя саборы Св. Стэфана ў Вене і Св. Марка ў Венецыі.

У 59 годзе да н. э. на месцы цяперашняй Фларэнцыі было заснавана паселішча рымскіх ветэранаў, якое атрымала назву Фларэнцыя («квітнеючая»). У далейшым ператварылася ў горад, які ў IV стагоддзі н. э. стаў рэзідэнцыяй біскупа. Затым Фларэнцыя трапляла пад уладу остготаў, візантыйцаў, лянгабардаў і франкаў. У выніку гэтых скажонасцяў насельніцтва істотна скарацілася.

Фларэнцыя займае сваё ня малаважнае месца ў хрысціянскім свеце.  А хрысціянская кафедра ў Фларэнцыі была заснавана ў II-III стагоддзі. Пропаведзь хрысціянства ў гэтых краях звязана з імёнамі вучняў апостала Пятра, Святых Францін і Паўліна, а таксама пакутнікаў, Святых Мiнiата і Кресченцыяна. Адраджэнне горада пачалося ў X стагоддзі, а з 1116 Фларэнцыя ператварылася ў незалежную камуну. XI-XII стагоддзя адзначаны будаўніцтвам баптыстэрый і царквы Сан-Мiнiато. 

Час: 17 – 26 мая  2015 г.
Кошт: 450 € + VISA 60 €. 

У кошт увахoдзiць: праезд аўтобусам, апека суправаджаючага/праваднiка, тэматычныя экскурсii, медстрахоўка, пражыванне ў атэлях i дамах пiлiгрымаў турыстычнага класа, 4 сняданкi i 3 абеды/вячэры.
Пражыванне ў 2- і 4-асабовых пакоях.
Пражыванне ў аднаасабовым пакоi прадугледжвае даплату 100 €.
Дадаткова аплочваецца: праезд на метро ў Рыме i праезд на пароме/кацеры ў Венецыю – 45 €.

Маршрут:
Мінск — Чэнстахова — Вена — Рым /Ватыкан — Фларэнцыя — Венецыя — Мінск.

Увага! Папярэдні запіс у паломніцтва адкрыты! Колькасць месцаў абмежавана. Рэгіструйцеся цяпер – заўтра будзе позна!

Каб забраніраваць гэтую паездку, запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

Прыкладная праграма:

1 дзень
Выезд з Беларусі (Мінск).
Транзіт па Беларусі / начны пераезд.
Пераезд беларуска-польскай мяжы (Брэст).

2 дзень
Наведванне Чэнстаховы. Кляштар Паўлінаў/Цудоўны абраз (Св. Імша).
Начлег у доме пілігрыма, вячэра + сняданак.

3 дзень
Наведванне Вены (Аўстрыя).
Начны пераезд.

4 дзень
Транзіт па тэрыторыі Італіі.
Начлег у атэлі каля Рыма, вячэра + сняданак.

5 дзень
Наведванне Ватыкана (Св. Імша ў базіліцы Св. Пятра).

Пантэон, Фантаны Трэві, замак Св. Анёла, Навона…
Начлег у атэлі каля Рыма, вячэра + сняданак.

6 дзень
Наведванне Рыма: Калізей, Капітолій, базіліка Св. Клемента,
базіліка Св. Яна на Латэране, Рымскі форум. 
Начлег.

7 дзень
Наведванне Фларэнцыі: Сабор Санта-Марыя-дэль-Фьоре,
Базіліка Сан-Ларэнца….  Пашпацыруем па вулачках старога горада.

8 дзень
Пераезд у Венецыю.
Наведванне Венецыі: Сабор Св. Марка, Палац Дожаў, Мост Рыальта…
Транзіт па тэрыторыі Аўстрыі.
Начлег у Браціславе.

9 дзень
Транзіт па тэрыторыі Славакіі і Польшчы.
Наведванне гіпермаркета ў Польшчы.
Начны пераезд.

10 дзень
Прыезд у Мінск.
 

Патрабаванні да пашпарта:

  • Павінен быць сапраўдны яшчэ мінімум тры месяцы пасля запланаванага выезду з Шэнгенскай зоны.
  • Мець як мінімум 2 чыстыя старонкі (з надпісам «візы»).
  • Мусіць быць выдадзены не больш як 10 гадоў назад на момант падачы ў амбасаду.
  • Не мець ніякіх пашкоджанняў.

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку, запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

Падрабязнасці па тэлефонах:  

 +375.33.3535110
 +375.29.6635110

 +375.29.7080078
 +375.29.6020098

 

Напісаць каментар

Адправіць каментар


семь + = пятнадцать

Апошнія артыкулы