logo piligrymka





15.05.2017 – Пілігрымка да Падрэ Пio. Iталiя. – 11 дзён.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Франчэско Фарджонэ — будучы падрэ Піо — нарадзіўся 25 мая 1887 г. у П’етрэльчыне (Паўднёвая Італія). У дзесяцігадовым узросце Франчэска выказаў жаданне стаць манахам. Для таго, каб сын змог атрымаць адукацыю, бацька быў вымушаны паехаць на працу ў Амерыку. У 1903 г. будучы святы ўступіў у ордэн капуцынаў і праз сем гадоў прыняў святарскае пасвячэнне.

У 28 гадоў айцец Піо атрымаў стыгматы — раны, як у Езуса Хрыста, што прычынялі яму нясцерпны боль. Свае пакуты святы ахвяраваў Богу за пакуты людзей. Раны на далонях, ступнях і ў падрабрынні, якія на працягу 50 гадоў няспынна крываточылі, часам распаўсюджвалі непаўторны пах. Некаторыя адчувалі яго і за шмат кіламетраў ад Сан Джаванні Ратондо.

Падрэ Піо з-за накладзеных на яго абмежаванняў прысвяціў сябе паглыбленаму духоўнаму жыццю, асабліва культу Эўхарыстыі, Мукі Пана і Маці Божай Балеснай, а таксама апостальству споведзі. Перад яго канфесіяналам у касцёле кляштара Сан Джаванні Ратондо выстройваліся вялікія чэргі тых, хто хацеў у яго спавядацца.

Святы казаў: «Усё заключаецца ў наступных словах: спальвае мяне любоў да Бога і да бліжняга (…). Душы маюць высокі кошт, таму мы павінны здабываць іх так, як гэта рабіў Езус Хрыстус».

Айцец Піо заснаваў «Дом палёгкі ў цярпенні» — сучасную медыцынскую ўстанову, якая адначасова з’яўляецца месцам малітвы і навукі, а таксама міжнародны малітоўны рух, што ахоплівае сотні груп вернікаў па ўсім свеце.

Падрэ Піо памёр 23 верасня 1968 г. у Сан Джаванні Ратондо, дзе і быў пахаваны. Праз трыццаць гадоў пасля смерці быў беатыфікаваны, а ў 2002 г. — кананізаваны. У дзень кананізацыі папа Ян Павел ІІ назваў падрэ Піо «дарам для нашага часу, поўнага пакутаў».

«Айцец Піо быў шчодрым распарадчыкам Божай Міласэрнасці, бо заўсёды быў адкрыты на сустрэчы, духоўнае кіраўніцтва, а асабліва праз сакрамэнт пакаяння. Служэнне ў канфесіянале, якое з’яўляецца адной з характэрных рысаў яго апостальства, прыцягвала незлічонае мноства вернікаў у кляштар у Сан Джаванні Ратондо», — казаў Ян Павел ІІ пра св. айца Піо.

 

Маршрут пiлiгрымкi:
Мінск – Чэнстахова – Вена – Рым / Рым – Сан Джавані – Асіж – Падуя – Браціслава – Чэнстахова – Мінск. 

 

Час: 15 – 25 мая 2017 г.
Кошт: 470€ + VISA 60 €.
Праезд: аўтобус турыстычнага класа

 

Клікніце тут, каб запісацца ў пілігрымку!

Каб запісацца ў гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

 

Запісацца або атрымаць падрабязную інфармацыю па тэлефонах:
+375.33.3535110 +375.29.7080078
+375.29.6635110 +375.29.6020098

 

У кошт увахoдзiць: праезд аўтобусам, апека суправаджаючага/праваднiка, тэматычныя экскурсii, медстрахоўка, начлег у атэлях і дамах пілігрымаў прадугледжвае вячэру і сняданак.
Пражыванне ў 2-4-асабовых пакоях (Італія).
Пакой у дамах пілігрымаў па 4 асобы (Польшча, Чэнстaхова).
Пражыванне ў аднаасабовым пакоi прадугледжвае даплату 110 €.


Праграма:

1 дзень
Выезд з Мiнска, 15.00. Транзіт па Беларусі / начны пераезд. 
Пераезд беларуска-польскай мяжы (Брэст).

2 дзень
Наведванне Чэнстаховы (Св. Імша). Начлег у доме пілігрыма, вячэра.

3 дзень
Снеданне. Наведванне Вены (Аўстрыя). Начны пераезд.

4 дзень
Транзіт па тэрыторыі Італіі. Начлег у атэлі каля Рыма, вячэра.

5 дзень
Сняданне. Наведванне Ватыкана (Св. Імша ў базіліцы Св. Пятра).
Пантэон, Фантаны Трэві, замак Св. Анёла, Навона, Калізей…
Начлег у атэлі каля Рыма, вячэра/снеданне.

6 дзень
Наведванне Сан Джавані (месца пахавання падрэ Піа) Св. Імша.
Начлег у Сан Джавані, вячэра/снеданне.
 
7 дзень
Наведванне Асіжа (базіліка ў гонар Св. Францішка, апекуна Італіі).
Начлег у ваколіцах Перуджы, вячэра/снеданне.
 
8 дзень
Наведванне Падуі. Базіліка ў гонар Св. Антонія Падуанскага.
Начны пераезд да Браціславы.

9 дзень
Экскурсія па Браціславе.
Начлег у Браціславе.

10 дзень
Транзіт па тэрыторыі Польшчы. Наведванне гіпермаркета ў Польшчы.
Пераезд беларуска-польскай мяжы (Брэст), начны пераезд.

11 дзень
Прыезд у Мiнск.

 

Час у праграме заўсёды арыентыровачны: кіраўнік тура ў працэсе падарожжа паведамляе больш канкрэтны час для кожнага пункта праграмы.

 

Асаблівую ўвагу звярніце, калі ласка, на ваш пашпарт, яго знешні выгляд (без пашкоджанняў, без пакамечанасцяў). Пашпарт павінен:

  • быць не старэйшы за дзесяць год з моманту выдачы;
  • дзейнічаць яшчэ тры месяцы пасля вяртання з падарожжа;
  • мець мінімум дзве вольныя старонкі з надпісам «ВІЗЫ / ВИЗЫ / VISAS».

 

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку, запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

Падрабязнасці па тэлефонах:  

+375.33.3535110
+375.29.6635110

+375.29.7080078
+375.29.6020098

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Напісаць каментар

Адправіць каментар


шесть × три =

Апошнія артыкулы