logo piligrymka





16 верасня беларусы збяруцца разам на Аліўнай Гары ва Іерусаліме, каб дзякаваць за дар беларускай мовы.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Фота архiў:  25 кастрычніка, 2011, афіцыйнае адкрыццё  у іерусалімскім каталіцкім храме Pater noster шыльды з тэкстам галоўнай хрысціянскай малітвы ("Ойча наш") па-беларуску.

Фота архiў: 25 кастрычніка, 2011, афіцыйнае адкрыццё ва іерусалімскім каталіцкім храме Pater Noster шыльды з тэкстам галоўнай хрысціянскай малітвы ("Ойча наш") па-беларуску.

У мінулым годзе, 25 кастрычніка ва Іерусаліме, на Аліўнай гары адбылася гістарычная падзея, якая не засталася па-за ўвагай усіх беларусаў. Менавіта ў гэты дзень ва іерусалімскім каталіцкім храме Pater Noster адбылася інсталяцыя шыльды з тэкстам галоўнай хрысціянскай малітвы (“Ойча наш”) па-беларуску. Тады на малітву сабраўся ўвесь каталіцкі епіскапат Беларусі, шматлікія вернікі, а таксама  прысутнічалі супрацоўнікі Беларускай і Французскай амбасадаў у Ізраілі і прадстаўнікі Іерусалімскай мэрыі.

СМІ шмат казалі пра знакавасць гэтай падзеі, падкрэсліваючы яе культурнае і рэлігійнае значэнне для нашага грамадства. Безумоўна, такія падзеі дапамагаюць нашай краіне пазытыўна сведчыць пра сябе на міжнароднай арэне.

У гэтым годзе Piligrymka.by збірае 250 паломнікаў з усёй Беларусі на Аліўнай Гары, каб напярэдадні ўгодак інсталяцыі і асвячэння каменнай таблічкі “Ойча наш” па-беларуску, дзякаваць Богу за дар беларускай мовы.

Арганізатары запрашаюць і іншых паломнікаў далучыцца да супольнага святкавання.

У падарожжа могуць трапіць усе ахвотнікі. Праграма паломніцтва разлічана на  людзей усіх канфесій: католікаў, праваслаўных і пратэстантаў.

Апрача гэтага, усім будзе дадзена цудоўная магчымасць прычыніцца да гісторыі і культуры Ізраіля, адпачыць на ўлонні незвычайнай прыроды гэтай краіны, аднаваіць сваю духоўную раўнавагу і пазнаёміцца з новымі людзьмі. Згодна з праграмай, пілігрымы наведаюць таксама Іерусалім (Храм Труны Гасподняй, Сцяну Плачу…), Галілейскае мора, раку Іардан, Кану Галілейскую, гару Фавор, Мёртвае мора. Па-жаданні можна таксама адпачыць на Чырвоным моры, на курорце Эйлат і прагуляцца па іншых цудоўных мясцінах. Ну і, безумоўна, наведаць храм Pater Noster на Аліўнай гары.

Сёння, як ніколі, чалавеку трэба задумацца над імклівасцю жыцця і паглядзець, што абываецца вакол яго, праз святло Святой Зямлі. Канешне, сучасным пілігрымам падабаюцца камфортныя ўмовы пражывання (4-зорачныя атэлі з 2-разавым харчаваннем), аднак арганізатары паломніцтва стараюцца таксама забяспечыць і высокаякасную духоўную апеку. Гэтаму спрыяюць адукаваныя гіды і суправаджэнне святароў. Дзякуючы такому комплекснаму падыходу, падарожжы з Piligrymka.by даюць гарантаваны адпачынак і дораць незабыўныя ўражанні.  Як кажуць самі пілігрымы: “Святая Зямля змяняе людзей”.

Выдаткі, звязаныя з падарожжам у Ізраіль, (у верасні) складаюць: ад 620 даляраў (уваходзіць: трансфер  (Мінск—Кіеў—Мінск), пералёт  (Кіеў—Тэль-Авіў—Кіеў), пражыванне ў 3-4-зорачным атэлі).

Прыём заявак да 15 жніўня!!!

Каб даведацца больш аб праграме і даце паломніцтваў, прыняць удзел у адным з іх, тэлефануце прама цяпер па тэлефонах

 кс. Вячаслаў Барок.

Напісаць каментар

Адправіць каментар


один − один =

Апошнія артыкулы