logo piligrymka





05.05.2012 – Пілігрымка па слядах Святых Кірыла і Мяфодзія (8 дзён).


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Святыя Кірыл і Мяфодзій – апосталы славян і Еўропы.

Яны распачалі хрысціянізацыю славянскіх плямён з ваколіц Велеграда. Прапаведвалі на абшарах Маравіі і Кіеўскай Русі.

Свсв. Кірыл і Мяфодзій апрацавалі першы славянскі алфавіт, які складаўся з 40 знакаў і называўся глаголіцай.

Паводле старажытнай традыцыі цела Св. Мяфодзія спачывае ў Велеградзе.

Час: 5 – 13 мая 2012 г.
Кошт: 335 еўрa + VISA

 

Маршрут пілігрымкі:

Мінск – Кракаў – Велеград – Браціслава – Вена – Будапешт – Прага – Мінск

(без начных пераездаў)

 

Праграма:

1 дзень Выезд з Беларусі (Полацк)
Транзіт па Беларусі/начны пераезд.
 Пераезд беларуска-польскай мяжы (Брэст)
2 дзень

Наведванне Кракава
 Мар’яцкі касцёл, каралеўскі шлях, Вавель…
 Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.

 Video not available

Кракаў – горад з тысячагадовай гісторыяй, культурная сталіца Польшчы. Ён не разбураўся з часоў татарскага нашэсця ў 1241 г., захаваўшы для нас сваю прыгажосць і непаўторнасць. На ўвесь свет знакаміты кракаўскі Мар’яцкі касцёл – адзін з самых прыгожых гатычных храмаў Еўропы.
 Старажытны Вавель – замкавы комплекс, у якім “б’ецца сэрца Польшчы”. Менавіта тут пахаваны польскія манархі, найвялікшыя дзеячы польскай і беларускай гісторыі (Адам Міцкевіч, Тадэвуш Касцюшка, Юзаф Пілсудскі).

3 дзень

Санктуарыум у Велеградзе (Малітва, Св. Імша)
Прыезд у Браціславу
 Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.

 

  

Video not available

Паводле старажытнай традыцыі цела Св. Мяфодзія спачывае ў Велеградзе.
 Культ славянскіх апосталаў, якія разам са Св. Бенедыктам, з’яўляюцца патронамі Еўропы, зрабіў з гэтага горада месца знакамітае на ўсю Еўропу.
 У 1985 г. да 1100-годдзя смерці Св. Мяфодзія Папа Ян Павел ІІ узнагародзіў базіліку Велеграда тытулам Залатой Ружы (такі тытул маюць толькі некалькі храмаў ва ўсім свеце).

4 дзень

Наведванне Браціславы.
 Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.

Браціслава – адзіная сталіца свету, якая непасрэдна мяжуе з дзвюмя іншымі дзяржавамі – Аўстрыяй і Венгрыяй. Часта Браціславу называюць самай утульнай сталіцай Еўропы.

 

  

Video not available

Падчас пілігрымкі мы наведаем Браціслаўскі замак – сімвал гораду, маляўніча размешчаны на скалістым пагорку над Дунаем; кафедральны сабор Св. Марціна – менавіты тут на працягу 250 гадоў каранаваліся венгерскія каралі; вуліцу Міхальскую з Міхальскай брамай у Старым горадзе – сапраўдны лабірынт вулачак з утульнымі кавярнямі і крамамі. Браціслава вядомая на ўсю Еўропу сваёй іранічнай, вясёлай гарадской скульптурай, якая не пакідае абыякавым нікога з наведвальнікаў гораду.

5 дзень

Наведванне Вены.
 Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.

 

 

Video not available

Імперская Вена нездарма лічыцца адным з самых прыгожых гарадоў Еўропы. Вена – гэта веліч і раскоша з налётам старажытнасці, Вена – гэта музыка, што ліецца з бясконцых кавярняў, Вена – гэта фантастычная кава і знакаміты яблачны штрудзель.
Падчас пілігрымкі мы ўбачым Сабор Св. Стэфана – галоўную святыню аўстрыйскай сталіцы, забудову Рынгштрасэ з неагатычнай Ратушай, знакаміты на ўвесь свет оперны тэатр Вены. Будынак парламенту ў грэцкім стылі з выявай Афіны Палады. Венскі ўніверсітэт, адзін з самых старажытных у Еўропе. Хельдэнпляц і Хофбург – рэзыдэнцыю Габсбургаў і сімвал іх шасцісотгадовага кіравання.

6 дзень

Наведванне Будапешта
 Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.

 

Video not available

Будапешт – адзіная сталіца ў Еўропе, якая з’яўляецца курортам дзякуючы шматлікім гарачым мінеральным крыніцам. Купальні Сечэні, пабудаваныя яшчэ ў 1913 г., да сёння – адзін з найбуйнейшых бальнеакомплексаў свету. Гэта першая ў Будапешце купальня, якая атрымлівае ваду з свідравіны глыбінёй амаль у 1000 м.
Славіцца на ўвесь свет і парламент Будапешта, упрыгожаны статуямі венгерскіх каралёў. Гэта адзін з самых старажытных будынкаў сярод заканадаўчых устаноў у Еўропе і другі па памерах! Базыліка св. Іштвана – найвялікшы сабор ў Венгрыі, дзе знаходзяцца парэшткі святога Іштвана.

7 дзень

Наведванне Прагі. Карлаў мост, Сабор Св. Віта, Ратуша…
Пераезд у Польшчу.
 Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.

 

 

 Video not available

Кажуць, што Прага – гэта горад, якім спакушаецца сэрца чалавечае.
Сімвал Прагі – Карлаў мост, упрыгожаны сапраўднай галерэяй скульптур, выкананых у стылі барока.
 Старамесцкая плошча, вуліцы каля якой такія маленькія, што падаецца трапляеш у казачны свет. Сабор Святога Віта – галоўная святыня Чэхіі, якая ўзводзілася амаль 600 гадоў, і сёння здзіўляе сваёй прыгажосцю і дасканаласцю. Вацлаўская плошча – адна з самых вялікіх плошчаў не толькі Еўропы, але і ўсяго свету.

8 дзень Наведванне гіпермаркета ў Польшчы.
 Начны пераезд. Пераезд беларуска-польскай мяжы (Брэст)
9 дзень Прыезд у Мінск.

Пакой у гатэлях ад 2 да 4 асоб.

 

Падрабязнасці па тэлефонах:

 

+375.29.6186887
+375.29.5187686

Напісаць каментар

Адправіць каментар


три + = семь

Апошнія артыкулы